Печать

Патрыятычная акцыя “Чытаем верш па-беларуску!” (дополнено ВИДЕО)

К.Сумар падчас удзелу у патрыятычнай акцыі "Чытаем верш па-беларуску!" К.Сумар падчас удзелу у патрыятычнай акцыі "Чытаем верш па-беларуску!"

У год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага праводзіць патрыятычную акцыю “Чытаем верш па-беларуску!”

Мэта акцыі – звярнуць увагу малодшага пакалення на гэту значную дату, пабудзіць цікавасць і жаданне ведаць, памятаць, паважаць гісторыю, культуру і мову сваёй Радзімы.

Да ўдзелу ў акцыі запрошаны вядомыя і паважаныя жыхары нашага горада, ім прапанавана прачытаць верш беларускага аўтара на тэму Вялікай Айчыннай вайны і паразмаўляць з навучэнцамі сярэдніх школ, студэнтамі, прадстаўнікамі розных сацыяльных груп насельніцтва пра значнасць гэтай падзеі ў іх жыцці.

Акцыя падтрымана Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам.

Урачыстае адкрыццё адбылося 5 мая 2014 г. з удзелам старшыні аблвыканкама К. А. Сумара.


Источник: телерадиокомпания "Брест"

Усяго плануецца правесці 8 сустрэч.

Усе сустрэчы пройдуць у абласной бібліятэцы ў маі гэтага года.  

Імя госця

Дата

Месца правядзення

Наскевіч Іван Данілавіч,
пракурор Брэсцкай вобласці

7.05. 2014

Актавая зала Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (б. Касманаўтаў, 48)

Борсук Ніна Мікалаеўна,
загадчык кафедры рускай філалогіі БДТУ

12.05.2014

Актавая зала Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (б.Касманаўтаў, 48)

Часноўскі Мечыслаў Эдвардавіч

14.05.2014

Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (вул. Куйбышава, 32.  2-гі паверх)

Гетман Ігар Уладзіміравіч,
намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама

20.05.2014

Актавая зала Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (б. Касманаўтаў, 48)

Цупрык Леанід Аляксандравіч,
намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама

26.05.2014

Актавая зала Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (б. Касманаўтаў, 48)

Каско Алесь Канстанцінавіч,
паэт

27.05.2014

Актавая зала Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (б. Касманаўтаў, 48)

Брытун Анатоль Арцёмавіч,
старшы інспектар Мытнага паста “Брэст-Цэнтральны”

28.05.2014

Актавая зала Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (б. Касманаўтаў, 48)

Герб Брестской области