Печать

Сакавік, 2015

Сакавiк 2015 года

КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЯ РАБОТА

САЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У СФЕРЫ ВОЛЬНАГА ЧАСУ

6 сакавiка. Баранавiчы. У ДК чыгуначнiкаў адбыўся шоу-конкурс «Мисс стальных магистралей». Удзельнiчалi 7 чыгуначнiц Баранавiцкага вузла. (Наш край. 2015. 6 марта. С. 2; Железнодорожник Белоруссии. 2015. 11 марта.)

6 сакавiка. Кобрын. Народны клуб «Белый аист» Палаца культуры правёў дзве гасцёўнi (для студэнтаў i выкладчыкаў палiтэхнiчнага каледжа i служачых падаткавай iнспекцыi), прысвечаныя Дню жанчын.

6–8 сакавiка. Брэсцкая вобл. Да Дня жанчын прайшлi тэматычныя вечары, канцэртныя праграмы, «агеньчыкi» i iнш. У Аснежыцкiм ЦКiВЧ Пiнскага раёна прайшоў святочны канцэрт з удзелам лепшых мастацкiх калектываў раёна. (Полесская правда. 2015. 11 марта. С. 1.) У зале Iванаўскага райвыканкама прайшла святочная канцэртная праграма, у якой выступiлi калектывы: «Палешукi», «Асалода», «Сустрэча», «Янаўцы», «Папугай», ансамбль «Пераменка» СШ № 4, а таксама салiсты: Вiталь Лiнiк, Наталля Лiстраценка, Алёна Каткавец. У Лунiнецкiм ГДК у святочнай праграме: узорны ансамбль «Залатое птушаня», танцавальныя калектывы «Абiсаль» i «Мiрыданс», паказ калекцыi адзення i аксэсуараў Ганны Бандарэнка. (Лунiнецкiя навiны. 2015. 11 сак.) У Маларыцкiм Цэнтры народнай творчасцi адбыўся вечар-сустрэча ўдзельнiкаў клуба «Скарб талентаў». У Магдалiнскiм СДК Кобрынскага выступiлi народны клуб аматараў фальклору «Магдалiна» i ЛПГ «Маладосць». Удзельнiкi дзiцячага клуба «Памяць» Стрыгаўскага СДК Кобрынскага раёна павiншавалi на даму Марыю Якiмаўну Ляшук, якая ў час акупацыi была вывезена ў Германiю.

6–9 сакавiка. Iвацэвiчы. У межах раённай акцыi «Мы вас поздравляем, боевые подруги!» аўтаклуб павiншаваў з Днём жанчын ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, былых вязняў, партызанак, удоў ветэранаў, якiя жывуць у невялiкiх вёсках.

7 сакавiка. Кобрын. У Залескiм СДК – конкурсная шоу-праграма «Мiс Вясна-2015», якая падрыхтавана сумесна з работнiкамi Закроснiцкага СК. (Кобрынскi веснiк. 2015. 14 сак. С. 9.) * У Пескаўскiм СДК правялi «агеньчык» да Дня жынчын.

8 сакавiка. Ганцавiчы. У ГДК – конкурсная шоу-праграма «Мiс Ганцавiчы-2015». (Савецкае Палессе. 2015. 11 сак. С. 3; Ганцавiцкi час. 2015. 12 сак. С. 4–5.)

8 сакавiка. Iвацэвiчы. У Гошчаўскiм СДК – конкурсная праграма «А ну-ка, девушки!», прымеркаваная да Дня жанчын. (Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 13 сак. С. 4.)

8 сакавiка. Ляхавiчы. У Задворскiм СДК – конкурсная дзiцячая шоу-праграма «Мiнi-мiс – 2015». * 15 сакавiка ў Жарабковiцкiм СДК правялi конкурсную праграму дзiцячай творчасцi «Мiс Дзюймовачка».

8 сакавiка. Пiнскi р-н. У Парецкiм СДК – конкурсна-гульнявая праграма «Мiс Парэчча-2015». (Полесская правда. 2015. 14 марта. С. 4.)

13 сакавiка. Пiнск. У ГДК – конкурс прыгажосцi «Прыгажуня Палесся». (Пiнскi веснiк. 2015. 17 сак. С. 3.)

15 сакавiка. Брэсцкая вобл. Да Дня Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь у КАУ прайшлi гутаркi аб правах i абавязках, урокi гiсторыi, канцэрты патрыятычнай песнi, турнiры знаўцаў права. Культработнiкi ўдзельнiчалi ў цырымонiях уручэння пашпартоў маладым грамадзянам у рамках рэспублiканскай акцыi «Мы – грамадзяне Рэспублiкi Беларусь». У Арэхаўскiм СДК Маларыцкага раёна прайшоў канцэрт беларускай песнi «Родным краем ганаруся».

18 сакавiка. Лунiнец. На базе ЦРБ праведзена пасяджэнне клуба ветэранаў «Вiкторыя» на тэму «Жаночае шчасце».

19 сакавiка. Брэст. У ГКЦ адбыўся V лiтаратурны вечар «Паэтычны вянок Брэстчыны» ў рамках работы клуба нацыянальных культур. (Брестский курьер. 2015. № 13. С. 32.)

20 сакавiка. Кобрын. У Палацы культуры адбыўся паэтычны вечар з удзелам паэтаў лiтаб’яднання «Белый аист» (Кобрин-информ. 2015. 26 марта. С. 2.)

21 сакавiка. Баранавiцкi р-н. У ДК п. Мiр для моладзi праведзена гульнёва-забаўляльная праграма «Купальскi мiкс, цi Неверагодныя прыгоды Гары Потэра».

21 сакавiка. Брэст. У БрДТУ – конкурс «Каралева Вясна-2015». (Народная тырбуна. 2015. 27 сак. С. 10.)

21 сакавiка. Ганцавiчы. У ГДК прайшоў раённы конкурс вядучых гульнявых праграм «Берасцейскiя забаўлянкi». (Савецкае Палессе. 2015. 25 сак. С. 5.)

22 сакавiка. Лунiнец. У Вялуцкiм СДК – сустрэча з пiсьменнiкам I. А. Панасюком «Будущее рождается сегодня».

22 сакавiка. Ляхавiчы. У ГДК – конкурсная праграма «Рыцарскi турнiр».

25 сакавiка. Кобрын. У Дзiвiнскiм СДК – свята кнiгi «Остров книжных сокровищ», якое арганiзавана сумесна з мясцовай бiблiятэкай у рамках Тыдня дзiцячай кнiгi.

27 сакавiка. Брэст. У БрДУ iмя А. С. Пушкiна адбылося ўшанаванне доктара фiлалагiчных навук, пiсьменнiка, лiтаратуразнаўцы Уладзiмiра Васiльевiча Гнiламёдава, былога выпускнiка фiлалагiчнага факультэта. У асветнiцкiм цэнтры iмя У. Калеснiка прайшла сустрэча студэнтаў фiлфака i настаўнiкаў з Камянеччыны з У. В. Гнiламёдавым, ураджэнцам Камянецкага раёна. (Навiны Камянеччыны. 2015. 4 крас. С. 20.)

27 сакавiка. Камянец. У ГДК – конкурсная праграма «Мiс Вясна-2015». Удзельнiчалi 7 дзяўчын. (Навiны Камянеччыны. 2015. 4 крас. С. 21.)

28 сакавiка. Лунiнец. У ГДК прайшоў лiтаратурна-музычны вечар творчага клуба «Свеча» (кiраўнiк Ганна Бандарэнка). (Информ-прогулка. 2015. 2 апр. С. 13.)

САМАДЗЕЙНАЯ  ТВОРЧАСЦЬ

1 сакавiка. Брэст. У ДК чыгуначнiкаў прайшоў гарадскi агляд-конкурс нацыянальных культур у межах рэспублiканскага фестывалю «Суквецце культур». (Вечерний Брест. 2015. 4 марта. С. 8.)

1 сакавiка. Бяроза. У ГДК прайшоў раённы этап рэспублiканскага конкурсу «Новыя iмёны Беларусi». Прынялi ўдзел 17 выканаўцаў, лепшымi названы: Вiкторыя Церашук, Янiна Яраховiч, Дар’я Пушыла.

1 сакавiка. Кобрын. У Хiдрынскiм СДК прайшоў раённы этап рэспублiканскага конкурсу вакалiстаў «Новыя iмёны Беларусi». Узялi ўдзел 20 спевакоў. Пераможцамi сталi Вiкторыя Дубок, Марына Барушка, Крысцiна Харошка. (Кобрынскi веснiк. 2015. 4 сак. С. 2; Кобрин-информ. 2015. 5 марта. С. 2.)

1 сакавiка. Пружаны. У Палацы культуры – раённы этап рэспублiканскага конкурсу вакалiстаў «Новыя iмёны для Беларусi». (Раённыя буднi. 2015. 11 сак. С. 1, 5.)

2–8 сакавiка. Кобрын. У Палацы культуры дзейнiчала раённая выстава-кiрмаш вырабаў майстроў народнай творчасцi «Творения рук твоих».

5 сакавiка. Баранавiчы. У Палацы дзiцячай творчасцi – прэм’ера спектакля «Фронтовичка» тэатра-студыi «Паралель».

7 сакавiка. Iвацэвiчы. У Цэнтры дзiцячай творчасцi адбыўся канцэрт вакальнай студыi «Бiм-Бом», прысвечаны Дню жанчын. (Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 13 сак. С. 6.)

10 сакавiка. Iвацэвiчы. Раённы этап рэспублiканскага вакальнага конкурсу «Новыя iмёны для Беларусi».

13 сакавiка. Лунiнец. У СШ № 4 намаганнямi вучняў 10–11 класаў быў пастаўлены спектакль «Барышня-крестьянка». Рэжысёр Наталля Iванаўна Казанкова. (Информ-прогулка. 2015. 19 марта. С. 13.)

14 сакавiка. Брэсцкi р-н. У РДК адбыўся раённы агляд калектываў мастацкай самадзейнасцi з мэтай адбору ўдзельнiкаў абласных фестываляў. (Заря над Бугом. 2015. 19 марта. С. 14.)

14 сакавiка. Ганцавiчы. У ГДК адбылося раённае свята-конкурс «Таленты Ганцаўшчыны». (Савецкае Палессе. 2015. 18 сак. С. 5.)

14 сакавiка. Кобрын. У Палацы культуры прайшла конкурсная шоу-праграма «Танцы Кобрына». У намiнацыi «Эстрадны танец» I месца заняў народны ансамбль танца «Тандэм» Камянецкага ГДК.

15 сакавiка. Бяроза. У Белаазёрскiм ДК прайшоў занальны тур абласных фестываляў «Нам, наследникам Победы, время звёзды зажигать!», «Ляцi, наша песня!», «Песнь песняў». (Маяк. 2015. 4 апр. С. 4.)

15 сакавiка. Iвацэвiчы. Занальны прагляд у межах падрыхтоўкi абласных фестываляў: «Таночак», «Берасцейскiя забаўлянкi», «Ляцi, наша песня!», «Песнь песняў», «Песнi Вялiкай Перамогi», «Суквецце культур».

16 сакавiка. Брэст. У БрДТУ прайшоў студэнцкi фестываль нацыянальных культур «Мы разам». (Вечерний Брест. 2015. 18 марта. С. 3.)

20 сакавiка. Брэст. Адбыўся гала-канцэрт абласнога тура рэспублiканскага вакальнага конкурсу «Новыя iмёны Беларусi». (Заря. 2015. 26 марта. С. 3; Народная трыбуна. 2015. 27 сак. С. 1–2; Полесская правда. 2015. 1 апр. С. 1.) * У СШ № 1 г. Брэста адбыўся адкрыты фестываль школьных тэатральных калектываў «Дзве сястры: Беларусь i Расiя». Паказаны 7 пастановак. (Народная трыбуна. 2015. 27 сак. С. 10.)

20 сакавiка. Ляхавiчы. У Навасёлкаўскiм СДК прайшло пасяджэнне народнага клуба аматараў песнi, гумару i гульнi «Вечарнiца» – канцэртна-гульнявая праграма «На базары я была».

21 сакавiка. Баранавiчы. У ДШМ адбыўся гарадскi конкурс вакальна-харавога мастацтва «З любоўю да песнi».

21 сакавiка. Брэст. У зале Грамадска-культурнага цэнтра адбыўся канцэрт да азербайджанскага народнага свята «Наўруз-байрам». (Вечерний Брест. 2015. 15 марта. С. 2.)

21 сакавiка. Драгiчын. У Цэнтры дадатковай адукацыi дзяцей прайшла раённая акцыя «Мы – наследники Победы». (Драгiчынскi веснiк. 2015. 25 сак. С. 3.)

21 сакавiка. Пiнскi р-н. У РЦКiВЧ (аг. Аснежыцы) прайшоў раённы песенны форум «З любоўю да песнi». (Полесская правда. 2015. 25 марта. С. 1, 3.)

21 сакавiка. Польшча. Узорны ансамбль танца «Круцелкi» Пружанскага ГДК (кiраўнiк А. Iльюшонак) выступiў у Гайнаўскiм Доме культуры.

21–24 сакавiка. Расiя. Народны ансамбль народных iнструментаў «Лiрнiкi» Гарадзiшчанскай ДШМ Баранавiцкага раёна прыняў удзел у конкурсе «Весенняя капель-2015», якi праводзiўся ў межах мiжнароднага фестывалю «Золотая Пальмира» ў Санкт-Пецярбургу.

21 сакавiка. Столiн. У ГДК прайшоў раённы агляд калектываў мастацкай самадзйенасцi. (Навiны Палесся. 2015. 27 сак. С. 5.)

22 сакавiка. Брэст. У ЦМТ – гала-канцэрт ХVIII гарадскога конкурсу дзiцячай творчасцi «Залаты пеўнiк» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту). (Брестский вестник. 2015. 26 марта. С. 13.)

22 сакавiка. Лунiнец. На базе ГДК адбылiся занальныя агляды-конкурсы бардаўскай песнi «Наполним музыкой сердца» i ваенна-патрятычнай – «Песнi Вялiкай Перамогi». * У Вулькаўскiм-1 ЦКiНТ – прагляды праграм на пацвярджэннее звання «народны» фальклорнага гурта «Вытокi» Дзятлавiцкага ЦСДК, фальклорна-этнаграфiчнага калектыву «Надзея» Кажан-Гарадоцкага СДК, аб’яднання «Жывiца» Вулькаўскага-1 Цэнтра культуры. Таксама прагледжаны гульнявыя праграмы Язвiцкага, Краснавольскага i Вялуцкага СДК у рамках конкурсу «Берасцейскiя забаўлянкi». * У Бастынскiм СДК клубныя работнiкi правялi вечар-патрэт народнага майстра С. I. Коваля.

25–26 сакавiка. Мiнская вобл. Узорныя ансамблi «Весялiнка» i «Палескiя плясуны» са Столiна прынялi ўдзел у ХI Рэспублiканскiм конкурсе фальклорных калектываў у цэнтры «Зубраня». Удзельнiкi ансамбляў паказалi абрады «Гуканне вясны» i «Каляды» i занялi I месца. (Навiны Палесся. 2015. 10 крас. С. 4.)

26 сакавiка. Брэст. У БрДУ iмя А. С. Пушкiна пачаўся фестываль студэнцкай творчасцi «Студэнцкая вясна-2015». (Брестский курьер. 2015. № 15. С. 2.)

26 сакавiка. Лунiнец. У Сiтнiцкiм СК пры ўдзеле аўтаклуба адбылася канцэртная праграма «З любоўю да песнi», прысвечаная творчасцi паэта i музыканта Андрэя Гурбановiча, кiраўнiка ансамбля «Палеская крынiца» Таварыства iнвалiдаў па зроку. * У Багданаўскiм СДК прайшоў вечар-партрэт народнага майстра па вырабу глiнянай цацкi Васiля Максiмавiча Савiча.

27 сакавiка. Брэсцкая вобл. Тэатральныя самадзейныя калектывы адзначылi Мiжнародны дзень тэатра. Узорны драматычны тэатр «Папугай» Iванаўскага РЦКiНТ паказаў праграму «И вновь открывается медленно занавес…». 25 сакавiка ў актавай зале Навамышскага лiцэя сельскагаспадарчай вытворчасцi (Баранавiцкi р-н) адбыўся паказ спектакля «То не ветер ветку клонит…» паводле апавядання В. Шукшына народнага тэатра «На Мышанцы». Спектакль стаў юбiлейным бенефiсам актрысы Чаславы Кавелька. 28 сакавiка ў Белазёрскiм ДК Бярозаўскага раёна прайшло свята «Тэатральны Белаазёрск».

28 сакавiка. Баранавiцкi р-н. У ДК п. Мiр адбылiся адборачныя туры абласных фестываляў самадзейнага мастацтва «Ляцi, наша песня», «Песнi Вялiкай Перамогi», «Таночак», «Берасцейскiя забаўлянкi», «Суквецце культур». Прагледжаны праграмы калектываў для пацвярджэння ганаровых званняў «народны» i «ўзорны».

28 сакавiка. Iванава. У раённым Цэнтры культуры i народных традыцый адбыўся прагляд калектываў на пацвярджэнне звання «народны». Свае праграмы прадставiлi: аркестр народных iнструментаў i вакальны ансамбль «Беларускiя дзяўчаты» ЦКiНТ, вакальная група Снiтаўскага СДК. Эстрадна-джазавы ансамбль «Minimal Groove Band» прадставiў праграму на прысваенне звання «народны». У гэты ж дзень у Псышчаўскiм СДК званне «народны» пацвердзiлi фальклёрныя калектывы: «Кротаўскi гармонiк» Дастоеўскага СДК, «Знаходка» Тышкавiцкага СДК, «Жураўка» Псышчаўскага СДК, «Панёвы» Опальскага СДК.

28 сакавiка. Лунiнец. У Мiкашэвiцкiм ДК «Гранiт» прайшла канцэртная праграма, прысвечаная 10-годдзю прысваення звання «народны» танцавальнаму калектыву «Дыямант» (кiраўнiк Валянцiна Пашкевiч).

28 сакавiка. Пiнск. На базе каледжа мастацтваў прайшоў рэгiянальны конкурс народнай творчасцi «Таленты Палесся». (Драгiчынскi веснiк. 2015. 8 крас. С. 2.)

28–29 сакавiка. Маладзечна Мiнскай вобл. Салiсты ўзорнай эстраднай студыi «Меладзiн» (кiраўнiк Э. Валанчус) Пружанскага ГПК Наталля Трус i Арцём Мацкевiч прынялi ўдзел у VI адкрытым конкурсе юных выканаўцаў эстраднай песнi «Маладзiчок».

28–29 сакавiка. Расiя. Народны фальклорна-харэаграфiчны ансамбль «Пiнская шляхта» (Пiнск) прыняў удзел у V Мiжнародным фестывалi-конкурсе «Славянскi карагод» у Смаленскiм iнстытуце мастацтваў (Смаленск). (Полесская правда. 2015. 8 апр. С. 2.)

29 сакавiка. Баранавiчы. У ДК «Тэкстыльшчык» адбыўся занальны прагляд абласнога фестывалю «З любоўю да песнi» з удзелам калектываў г. Баранавiчы i Ляхавiцкага раёна.

29 сакавiка. Кобрын. У ДШМ праведзены адборачны тур конкурсу гульнявых праграм «Берасцейскiя забаўлянкi». Прынялi ўдзел прадстаўнiкi 15-цi клубных устаноў раёна.

29 сакавiка. Ляхавiчы. Адбыўся агляд-конкурс мастацкай творчасцi ў межах фестываляў «Ляцi, наша песня!», «Песня песняў», «Песнi Вялiкай Перамогi», «Напоўнiм музыкай сэрцы». Пацвердзiў ганаровае званне народны ансамбль народнай музыкi «Народныя музыкi» Ляхавiцкага ГДК. (Ляхавiцкi веснiк. 2015. 8 крас. С. 4.)

МЕТОДЫКА КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ,
КЛУБНАЙ РАБОТЫ. ВУЧОБА КАДРАЎ

20 сакавiка. Ляхавiчы. Раённы семiнар клубных работнiкаў «Канцэптуальныя накiрункi культурна-дасугавай дзейнасцi клубный установы на сучасным этапе».

25–27 сакавiка. Кобрын. У РМЦ была наладжана групавая вучоба кiраўнiкоў клубных устаноў раёна па тэме «Асноўныя накiрункi дзейнасцi клубных устаноў на сучасным этапе».

26 сакавiка. Iванава. На базе Махроўскага СДК праведзены раённы семiнар работнiкаў культуры на тэму «Клубныя ўстановы як суб’ект рэалiзацыi культурнай палiтыкi». Разгледжаны пытаннi развiцця аматарскай творчасцi, захавання традыцыйнай народнай культуры, папулярызацыi iмёнаў вядомых землякоў. Фальклёрна-этнаграфiчны ансамбль «Жураўка» Псышчаўскага СДК паказаў абрадавую праграму «Сэрповiдэц».

26 сакавiка. Пружаны. На базе Навасёлкаўскага СДК праведзены раённы семiнар клубных работнiкаў «Выкарыстанне народных традыцый у масава-гульнявой частцы беларускiх святаў каляндарнага цыкла». * На базе Лiноўскай ДШМ праведзены раённы семiнар кiраўнiкоў харэаграфiчных калектываў. (Раённыя буднi. 2015. 4 крас. С. 15.)

БIБЛIЯТЭЧНАЯ СПРАВА

I АСОБНЫЯ СФЕРЫ ЖЫЦЦЯ ГРАМАДСТВА

1 сакавiка. Брэсцкая вобл. Да Сусветнага дня барацьбы з наркаманiяй i наркабiзнесам у бiблiятэках праведзены iнфармацыйныя гадзiны «Берегись! Спайс!», выступленнi ЛПГ, сустрэчы з супрацоўнiкамi мiлiцыi. Бiблiятэкар Перхавiцкай СБ Баранавiцкага раёна правяла для настаўнiкаў мясцовай школы агляд лiтаратуры «Наркаманiя знак бяды». У Тышкавiцкай СБ Iванаўскага раёна праведзены для падлеткаў урок здароўя «Знать, чтобы жить». У Iванаўскай ЦРБ iмя Ф. Панфёрава для старшакласнiкаў 5 сакавiка правялi адкрыты дыялог «Кто кого, или В мире вредных привычек». 2 сакавiка ў Малоткавiчах Пiнскага раёна для вучняў 9 класа праведзены вечар «Наркомания: мифы и реальность» з удзелам нарколага, урача-валеолага, лялечнага гуртка.

1 сакавiка. Столiн. У ЦБС стартаваў конкурс творчых пiсьмовых работ «Нiколi не забудзем: унукi аб вайне». Чытачы бiблiятэк ва ўзросце да 15 гадоў могуць запiсаць успамiны людзей, якiя перажылi вайну, i ўдзельнiчаць у конкурсе. (Навiны Палесся. 2015. 27 сак. С. 7.)

3 сакавiка. Жабiнка. У ЦРБ да 80-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Р. Барадулiна праведзена вiдэа-прэзентацыя «Да людзей з любоўю iдучы…». Удзельнiчалi вучнi 10–11 класаў СШ № 1 i лiцэя.

4 сакавiка. Баранавiчы. У ЦГДБ для дарослых чытачоў праведзены жаночы дзень «Стильный день в библиотеке». У праграме: вiдэападарожжа «История красоты», калейдаскоп парадаў ад майстроў-вiзажыстаў, дэфiле моднага адзення ад навучэнцаў каледжа лёгкай прамысловасцi.

4 сакавiка. Камянец. У ЦРБ iмя У. Iгнатоўскага адбыўся раённы семiнар бiблiятэкараў на тэму «Работа з моладзю – адзiн з фактараў падтрымкi станоўчага iмiджу бiблiятэкi».

5 сакавiка. Бяроза. Мiжлеская СБ арганiзавала патрыятычную акцыю «А годы летят, наши годы, как птицы». Чытацкi актыў бiблiятэкi наведаў 12 сталых аднавяскоўцаў – малалетнiх сведкаў Вялiкай Айчыннай вайны.

5 сакавiка. Драгiчын. У ЦРБ адбыўся лiтаратурна-музычны вечар, прысвечаны Дню жанчын. Былi запрошаны актыўныя чытачкi i прадстаўнiцы розных прафесiй з арганiзацый горада. Таксама ў гэты дзень прайшло пасяджэнне клуба «Ветэран», у якiм прынялi ўдзел больш за 40 жанчын. Прысутных павiншавалi са святам, прапанавалi парады ўрачоў, лiтаратурна-музычную кампазiцыю. (Драгiчынскi веснiк. 2015. 14 сак. С. 13.)

5 сакавiка. Пiнск. У ЦГБ прайшла прэзентацыя кнiгi паэзii Ж. Завацкай «Аккорды». Жану Яўгенаўну прыйшлi павiншаваць пiнскiя паэты, калегi, родныя i сябры.

6 сакавiка. Камянец. У ЦРБ iмя У. Iгнатоўскага напярэдаднi Дня жанчын арганiзавалi бiблiякафейню «Зрабi паўзу». Чытачам расказвалi па каву, прапанавалi вiктарыну аб каве i кнiгi «Чытанне з густам кавы».

6 сакавiка. Кобрын. У ЦРБ напярэдаднi Дня жанчын для насельнiкаў Дома-iнтэрната для састарэлых iнвалiдаў правялi караван гiсторый «Вялiкiх жанчын iмёны».

6–8 сакавiка. Брэсцкая вобл. Да Дня жанчын у бiблiятэках праведзены вечарыны, пасяджэннi аматарскiх аб’днанняў, паэтычныя гадзiны, выставы дзiцячых малюнкаў «Самая лепшая мама» i iнш. Чытацкi актыў некаторых бiблiятэк павiншаваў жанчын сталага ўзросту, ветэранаў працы на даму. У Ганцавiцкай ЦРБ iмя В. Праскурава адбылася вечарына з удзелам актыўных чытачак. У Люшнеўскай бiблiятэцы-клубе Баранавiцкага раёна праведзены вечар-сустрэча мацi i бабуль мясцовага СПК, дзецi ўсiм падарылi зробленыя сваiмi рукамi падарункi. У Воленскай СБ Iвацэвiцкага раёна – свята «Мамiн дзень у бiблiятэцы».

9 сакавiка. Iванава. У ЦРБ iмя Ф. Панфёрава прайшоў святочны канцэрт да Дня жанчын. Былi запрошаны члены раённага таварыства iнвалiдаў.

10 сакавiка. Баранавiчы. У ЦГБ iмя В. Таўлая ў межах цыкла «Дзiцячай пляцоўка» праведзены вечар-канцэрт сярэднявяковай музыкi. У праграме: майстар-клас «Танцы-контрдансы», выступленнi лютнiста Г. Малiноўскага i ансамбля сярэднявяковай музыкi «Контрданс» ДМШ № 3 (кiраўнiк А. I. Канстанцiнаў). * 12 сакавiка адбыўся анлайн-дыялог супрацоўнiкаў Баранавiцкай i Гродненскай ГЦБС на тэму «Сацыяльны праект у бiблiятэцы».

10 сакавiка. Маларыта. У ЦРБ адбылася сустрэча-вiншаванне для членаў раённага Таварыства iнвалiдаў па зроку, прысвечанае Дню жанчын.

11 сакавiка. Iванава. У ЦРБ iмя Ф. Панфёрава – семiнар работнiкаў бiблiятэк на тэму «Моладзь у сучасным свеце». Удзельнiкi паглядзелi краязнаўчы брэйн-рынг маладзёжнага клуба «БЛИК», прысвечаны 75-годдзю стварэння Iванаўскага раёна.

11 сакавiка. Столiн. Раённы семiнар бiблiятэкараў «Сучасныя падыходы па прыцягненню моладзi, падлеткаў да чытання». (Навiны Палесся. 2015. 27 сак. С. 7.)

12 сакавiка. Баранавiцкi р-н. У ЦРБ (в. Новая Мыш) праведзены «Дзень зялёнага парастка». У праграме: прэзентапцыя кнiжнай выставы «Кветкi ў лiтаратуры i мастацтве», вершы, сустрэча з аграномам Пятром Мiкалаевiчам Ламаносам, акцыя свабоднага абмену пакаёвымi раслiнамi «Зелёный росток». (Наш край. 2015. 11 крас.)

12 сакавiка. Бяроза. У ЦРБ для навучэнцаў каледжа будаўнiкоў праведзены лiтаратурны вернiсаж «И слово к творчеству зовёт…». Прынялi ўдзел мясцовыя лiтаратары М. Гаравая, I. Мiнеева, Н. Янчук, а таксама пераможцы раённага лiтаратурнага конкурсу «Золотое пёрышко». (Маяк. 2015. 21 марта. С. 7.)

12 сакавiка. Маларыта. У ЦРБ адбылася сустрэча вучняў СШ № 2 з маларыцкай паэткай Таццянай Ефлаковай «Маладыя – маладым». * У ЦРБ дэманстравалiся дзве выставы: акварэлi i вышыўка Валянцiны Яромкiнай (Голас часу. 2015. 1 крас. С. 3.); калекцыя лялек «Бал кукол» Святланы Сцяпанаўны Шышук з в. Лукава. (Голас часу. 2015. 4 крас. С. 2.)

13 сакавiка. Брэст. У ЦГБ iмя А. С. Пушкiна адбылася прэзентацыя першай кнiгi брэсцкага аўтара-фанстаста Уладзiмiра Казюры «Шаг в никуда».

13 сакавiка. Кобрын. У ЦРБ праведзены семiнар для бiблiятэкараў раёна на тэму  «Бiблiятэка i моладзь: гранi ўзаемадзеяння».

13 сакавiка. Пружаны. У гасцёўнi «Сустрэча» ЦРБ iмя М. Засiма адбыўся вечар «Чараўнiк паэтычнай стыхii», прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна. Прыняў удзел паэт-бард Алесь Камоцкi. (Раённыя буднi. 2015. 4 крас. С. 15.)

14 сакавiка. Брэсцкая вобл. Да Дня праваслаўнай кнiгi ў бiблiятэках праведзены Тыднi праваслаўнай кнiгi, урокi духоўнасцi, сустрэчы са святарамi, прэзентацыi кнiг, выступленнi царкоўных хароў i выхаванцаў нядзельных школ, i iнш. 15 сакавiка ў Iванаўскай ЦРБ iмя Ф. Панфёрава адбылося свята «Православная книга – символ культуры». Таксама ў Iванаўскай дзiцячай бiблiятэцы адбыўся Дзень праваслаўнай кнiгi. У Камянецкай ЦРБ iмя У. Iгнатоўскага была аформлена выстава царкоўных кнiг ХIХ – пачатку ХХ стст. з Сiмяонаўскага сабора г. Камянца. У Пiнскiх ЦГБ i ГДБ iмя Я. Коласа 10–16 сакавiка праведзены Тыдзень праваслаўнай кнiгi «Свет православия», на базе духоўна-асветнiцкага цэнтра «Вытокi» адбыўся шэраг мерапрыемстваў. У Маларыцкай ЦРБ адбылiся сустрэчы навучэнцаў лiцэя сельскагаспадарчай вытворчасцi i 11-класнiкаў з протаiерэем Вiктарам Паляцiла.

15 сакавiка. Брэсцкая вобл. Да Дня Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь у бiблiятэках праведзены гадзiны права, вiктарыны знаўцаў права i iнш. У Бярозаўскай ЦРБ 16 сакавiка праведзена грамадзянска-прававая праграма «Канстытуцыя – гарант стабiльнасцi».

15 сакавiка. Бяроза. У Белаазёрскай ГБ iмя Н. Мацяш на пасяджэннi клуба сталых людзей «Вдохновение» адбылася сустрэча з былымi малалетнiмi вязнямi фашызму Н. М. Гардзейчук i А. Ю. Велiкаборцам.

16 сакавiка. Брэст. У ЦГДБ iмя А. С. Пушкiна святочна адкрыўся Тыдзень дзiцячай кнiгi. Былi запрошаны лепшыя юныя чытачы фiлiялаў ГЦБС. Госцем свята быў а. Аляксей, якi расказаў пра Дзень праваслаўнай кнiгi, прынёс дзецям пагартаць царкоўныя кнiгi ХIХ ст.

16 сакавiка. Кобрын. У Дзiвiнскай СБ адбылася прэзентацыя зборнiка вершаў Н. Момлiк «Прызнанне». Надзея Iванаўна чытала свае вершы, адказвала на пытаннi. * Бiблiёграфы ЦРБ выдалi iнфармацыйна-бiблiяграфiчны бюлетэнь «Водныя шляхi Кобрынскага краю» з цыкла «Па старонках каляндара нашай памяцi».

18 сакавiка. Баранавiчы. У ЦГДБ адбылася творчая сустрэча вучняў 5-х класаў з дзiцячым пiсьменнiкам Валерыем Квiлорыя. * 19 сакавiка ў ГЦБС – Дзень праваслаўнай кнiгi. У праграме: прэзентацыi праваслаўных кнiг, духоўныя гутаркi, кiнасеансы, вiдэа-прэзентацыi, выступленне царкоўнага хору.

18 сакавiка. Брэст. У спецыяльнай бiблiятэцы № 12 ГЦБС адбылася прэзентацыя кнiгi вершаў «Небесный океан» Iвана Дацкевiча. У зборнiк увайшлi лепшыя творы паэта духоўнай тэматыкi, напiсаныя на працягу ўсяго жыцця. Прысутнiчалi брэсцкiя паэты У. Барысюк, Н. Парчук, I. Арабейка, М. Якiмук i iнш. (Брестский курьер. 2015. № 13. С. 22; Сельская праўда. 2015. 8 крас. С. 8.)

18 сакавiка. Жабiнка. У ЦРБ адбылося пасяджэнне клуба пажылых «Суразмоўнiк»  i хору ветэранаў «Тонус» на тэму чытання праваслаўнай лiтаратуры. Адбылася сустрэча з а. Сергiем (Петрусевiчам). (Сельская праўда. 2015. 1 крас. С. 8.)

19 сакавiка. Бяроза. У ЦРБ для чытачак сталага ўзросту правялi пасяджэнне лiтаратурна-музычнай гасцёўнi «Бярозка», прысвечанае 65-годдзю беларускага кампазiтара Васiля Раiнчыка.

19–29 сакавiка. Брэсцкая вобл. У ЦБС прайшлi традыцыйныя Тыднi дзiцячай i юнацкай кнiгi. У праграме: урачыстыя адкрыццi Тыдня, святы кнiгi, тэатралiзаваныя прадстаўленнi, тэматычныя днi (казкi, «мульцяшкi», краязнаўства, экалогiя, здаровы лад жыцця i iнш.), днi творчасцi (малюнкi, падзелкi, вышыванкi). Шэраг мерапрыемстваў прысвячаўся 70-годдзю Вялiкай Перамогi. Бiблiятэкары шмат увагi надалi выхаванцам прышкольных аздараўленчых лагераў. 17 сакавiка адкрыццё Тыдня прайшло ў Камянецкай ДБ, была прэзентавана выстава работ выхаванцаў Цэнтра дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi. 19 сакавiка ў Iванаўскай ЦРБ iмя Ф. Панфёрава адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня па казках Х. К. Андэрсана, былi запрошаны вучнi 1–5 класаў; пераможцам конкурсу малюнкаў «Путешествие в Андерсляндию» уручаны ўзнагароды. 20 сакавiка ў Драгiчынскай РДБ Тыдзень пачаўся з тэатралiзаванага прадстаўлення «У госцi да любiмых герояў» з удзелам вакальнага ансамбля «Домисолька» i салiстаў Цэнтра дадатковай адукацыi. 24 сакавiка ў Ганцавiцкай РДБ правялi свята для выхаванцаў дзiцячага сацыяльнага прытулку.

19 сакавiка. Ганцавiчы. Работнiкi ЦРБ iмя В. Праскурава правялi ў Гуцкiм ДСКП вечар памяцi пiсьменнiка-земляка Iвана Кiрэйчыка (1935–1996), прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння. Раённы краязнаўчы музей прадставiў экспазiцыю пра жыццё i творчасць Iвана Аляксандравiча. Аднавяскоўцы ўспамiналi земляка i мiнулае вёскi Гута. Гучалi вершы i песнi. (Савецкае Палессе. 2015. 18 сак. С. 4; 25 сак. С. 4.)

20 сакавiка. Брэст. У ЦГБ iмя А. С. Пушкiна адбылася творчая сустрэча з пiсьменнiкамi Тамарай Лiсiцкай i Iгарам Паляковым. Яны прэзентавалi свае новыя кнiгi: «Богиня, или Плач домохозяйки» (Т. Лисицкая) i «Пространство» (И. Поляков). (Вечерний Брест. 2015. 25 марта. С. 16.)

20 сакавiка. Бяроза. У Здзiтаўскай СБ – урок выдатнай асобы роднага краю «Я адсюль у жыццё пакрочыў», прысвечаны 80-годдзю заслужанага работнiка культуры БССР, журналiста Мiхаiла Мiкалаевiча Шыманскага, ураджэнца в. Пешкi.

20 сакавiка. Пiнскi р-н. Дамашыцкая СБ адзначыла сваё 60-годдзе бенефiсам бiблiятэкi. На свята былi запрошаны чытачы, лепшыя з iх адзначаны. Першыя чытачы В. К. Тарэлка i В. С. Пруская падзялiлiся ўспамiнамi пра бiблiятэку. (Полесская правда. 2015. 28 марта. С. 4.)

20 сакавiка. Столiн. У РДБ адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзiцячай кнiгi «Нас з кнiгай чакае сустрэча», прысвечанае 70-годдзю Вялiкай Перамогi. Прысутнiчалi вучнi 3–4 класаў. Акцёры народнага тэатра «Пагарынне» прадставiлi тэатралiзаваную замалёўку «Вялiкая Айчынная вайна. Што гэта такое». У Рэчыцкай ГпБ сумесна з работнiкамi Дома культуры правялi святочнае адкрыццё Тыдня, прысвечанае казкам. Удзельнiчаў дзiцячы танцавальны ансамбль «Карамель». (Навiны Палесся. 2015. 24 сак. С. 6.)

21 сакавiка. Баранавiцкi р-н. У ЦРБ – лiтаратурная вечарына, прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаiка, публiцыста Францiшка Багушэвiча (1840–1900). Прысутнiчалi навучэнцы лiцэя сельскагаспадарчай вытворчасцi. У Гарадзiшчанскай ГпБ на лiтаратурнай вечарыне паказана iнсцэнiроўка паводле артыкула М. Радзiна «Памяцi Багушэвiча».

21 сакавiка. Брэсцкая вобл. Да Сусветнага дня паэзii ў бiблiятэках прайшлi вечары, сустрэчы аматараў паэзii, конкурсы чытальнiкаў i iнш. 19 сакавiка ў Драгiчынскай ЦРБ для вучняў старэйшых класаў СШ № 1 праведзены паэтычны рынг «Возьми поэтов в собеседники». 20 сакавiка ў Баранавiцкай ЦГБ iмя В. Таўлая – вечар «Вершы крочаць па планеце: паэзiя Галiны Лiс» з удзелам лiтаратараў, бардаў, мастакоў i iншых творчых асоб горада.

21 сакавiка. Iвацэвiчы. У Быценскай СБ прайшоў урок выдатнай асобы «Я адсюль у жыццё пакрочыў», прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння пiсьменнiка-земляка Яраслава Сiльвестравiча Пархуты (1930–1996).

21 сакавiка. Столiн. У ЦРБ адбылося пасяджэнне клуба «Сустрэча». Госцяй вечара была мясцовая паэтка Нiна Пятроўна Цiмановiч. Прагучалi вершы i песнi ў выкананнi яе сяброў. (Навiны Палесся. 2015. 27 сак. С. 9.)

22 сакавiка. Пiнск. У ЦГБ прайшло пасяджэнне клуба аматараў польскай лiтаратуры i гiсторыi, прысвечанае 270-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага дзеяча, пiнскага старасты, мецэната Мацея Бутрымовiча (1745–1814).

23–31 сакавiка. Брэст. У АБ iмя М. Горкага – Тыдзень дзiцячай i юнацкай кнiгi «Чытаем разам з сябрамi». У праграме: сустрэча з пiсьменнiкам, публiцыстам Анатолем Iванавiчам Бутэвiчам (23 сак.) (Вечерний Брест. 2015. 10 апр. С. 6.); Дзень польскай кнiгi з удзелам работнiкаў Бяла-Падляскай бiблiятэкi (24 сак.); Дзень рускай дзiцячай кнiгi (30 сак.); Дзень украiнскай дзiцячай кнiгi (31 сак.) i iнш.

23 сакавiка. Iвацэвiчы. На базе Яглевiцкай СШ прайшоў раённы семiнар школьных бiблiятэкараў. (Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 7 крас. С. 8.)

24 сакавiка. Пружаны. У ЦРБ iмя М. Засiма адбылося пасяджэнне клуба «Вытокi», у якi ўваходзяць студэнты аграрна-тэхнiчнага каледжа, на тэму «Сучасныя пiсьменнiкi ў рэпертуары чытання моладзi». У гэты ж дзень для праблемных падлеткаў i iх бацькоў прайшоў вечар духоўнай паэзii «По вере жить – как это много».

26 сакавiка. Баранавiчы. На абанеменце ЦГБ iмя В. Таўлая – акцыя «Беларускi дзень: гаворым па-беларуску». * 27 сакавiка ў бiблiятэцы праведзена творчая майстэрня «Рифмованные строки» з удзелам баранавiцкай паэткi Галiны Лiс. Таксама адбылося знаёмства з паэзiяй Кiтая i Турцыi пры ўдзеле студэнтаў i выкладчыкаў БарДУ.

26 сакавiка. Брэст. У ЦГБ iмя А. С. Пушкiна адбылася творчая сустрэча з брэсцкiм паэтам i фотамастаком Вiктарам Хмаруком. Быў прадстаўлены новы зборнiк фiласофскай лiрыкi В. Хмарука «Соцветие».

27 сакавiка. Пiнскi р-н. У ЦРБ iмя Я. Янiшчыц праведзены раённы семiнар супрацоўнiкаў ЦБС на тэму «Арганiзацыя культурна-дасугавай дзейнасцi ў бiблiятэцы». Разгледжаны пытаннi арганiзацыi масавай работы ў бiблiятэках.

27 сакавiка. Пружаны. На базе Мокраўскай СБ прайшоў раённы семiнар-практыкум «Бiблiятэка як цэнтр прасоўвання сямейнага чытання». Адбыўся бенефiс чытаючай сям’i Ж. М. Давiдчык з в. Мокрае.

27 сакавiка. Столiн. У РДБ адбыўся агляд лялечных тэатраў, якiя створаны пры бiблiятэках раёна. Свае пастаноўкi паказалi тэатры Радчыцкай, Лядзецкай, Альшанскай, Рэчыцкай i Столiнскай бiблiятэк. (Навiны Палесся. 2015. 3 крас. С. 6.)

29 сакавiка. Бяроза. У ЦБС адбылiся паэтычныя гадзiны, агляды творчасцi, прымеркаваныя да 65-годдзя пiсьменнiцы Зiнаiды Iосiфаўны Дудзюк (дзяцiнства i юнацтва правяла ў Белаазёрску). Юбiлей зямлячкi адзначылi ў Брэсцкай ГЦБС, АБ iмя М. Горкага i iншых бiблiятэках вобласцi.

29 сакавiка. Iвацэвiчы. У Воленскай СБ прайшла сустрэча «Актуальнае iнтэрв’ю». Удзельнiчалi людзi розных вясковых прафесiй: настаўнiк, вадзiцель, паштальён, эканамiст, жывёлавод, палявод i iнш., якiя расказвалi аб сваёй працы. (Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 7 крас. С. 6.)

29 сакавiка. Пiнскi р-н. Супрацоўнiкi Пiнкавiцкай СБ правялi свята праваслаўнай кнiгi «Вечны цуд – Кнiга». Была аформлена выстава богаслужэбных кнiг ХIХ ст. з Пакроўскай царквы в. Пiнкавiчы. Айцец Мiхаiл Ларыёнаў расказаў аб ролi кнiгi ў жыццi праваслаўных, бiблiятэкары пазнаёмiлi прысутных з беларускiмi асветнiкамi. Даманстраваўся фiльм аб жыццi Еўфрасiннi Полацкай. Вучнi нядзельнай школы прачыталi вершы. (Полесская правда. 2015. 11 апр. С. 3.)

29 сакавiка. Пружаны. У гасцёўнi «Сустрэча» ЦРБ iмя М. Засiма адбыўся вечар-рэквiем, прысвечаны Опцiнскiм новапакутнiкам, з удзелам настаяцеля Свята-Аляксандра-Неўскага сабора М. Носка.

Сакавiк. Iвацэвiчы. У ЦБС прайшоў месячнiк прапаганды духоўнай лiтаратуры. Адбылося 17 масавых мерапрыемстваў: у Стайкаўскай СБ – гадзiна духоўнасцi «Шлях да веры» з удзелам святара з в. Гошчава; у Яглевiцкай СБ вечар з удзелам настаяцеля мясцовага храма; у ЦРБ iмя П. Пестрака – прэзентацыя праваслаўнай лiтататуры з удзелам святара з в. Святая Воля; у Целяханскай ГпБ – гадзiна духоўнасцi з удзелам настаяцеля храма.

МУЗЕЙНАЯ СПРАВА

1 сакавiка. Iвацэвiчы. У раённым краязнаўчым музеi пачаўся праект «Арт-дэбют». У яго праграме: выставы, майстар-класы, лiтаратурна-музычныя вечары. (Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 10 сак. С. 3.)

3 сакавiка. Брэст. У абласным краязнаўчым музеi адкрыта фотавыстава «Мир через объектив». (Брестская газета. 2015. 6 марта. С. 8; Брестский вестник. 2015. 12 марта. С. 23; Брестский курьер. 2015. № 11. С. 32.)

5 сакавiка. Брэст. У Мастацкiм музеi адкрытава выстава рукадзелля Нэлi Бяловай «Весеннее вдохновение». (Брестский курьер. 2015. № 11. С. 22; Брестский вестник. 2015. 19 марта. С. 23.)

5 сакавiка. Лунiнец. У раённым краязнаўчым музеi прайшла сустрэча школьнiкаў з творчай асобай горада Ганнай Пятроўнай Бандарэнка «100 пытанняў да дарослага».

6 сакавiка. Брэст. У музеi «Выратаваныя мастацкiя каштоўнасцi» адкрыта выстава лялек «Бал кукол». (Вечерний Брест. 2015. 11 марта. С. 9; Брестский вестник. 2015. 12 марта. С. 13; Брестский курьер. 2015. № 11. С. 32; Заря. 2015. 12 марта. С. 2; Народная трыбуна. 2015. 13 сак. С. 12; Брестская газета. 2015. 13 марта. С. 13.)

10 сакавiка. Брэст. У музеi «Брэст тэатральны» СШ № 12 iмя К. Губарэвiча адкрыта выстава аўтографаў «Все звёзды в гости к нам». Арганiзатар выставы Ганна Фiлiпаўна Кавалёва. (Брестский курьер. 2015. № 12. С. 10.)

17 сакавiка. Брэст. У Музеi абароны Брэсцкай крэпасцi адкрыта выстава «Дзецi вайны». Прадстаўлены матэрыялы пра дзяцей абаронцаў крэпасцi i дзяцей на сучасных войнах. (Брестский курьер. 2015. № 12. С. 21; Вечерний Брест. 2015. 18 марта. С. 1; 20 марта. С. 8; Брестский вестник. 2015. 26 марта. С. 12.)

19–31 сакавiка. Лунiнец. Работнiкi раённага краязнаўчага музея падкрыхтавалi выязную выставу абразоў ХVIII–ХIХ стст. «Каштоўнасцi праз стагоддзi». Выстава дэманстравалася ў школах раёна, школьнiкаў знаёмiлi з гiсторыяй iканапiсу.

26 сакавiка. Брэст. Адбылася прэзентацыя асветнiцкага праекта «Музейны тралейбус» – сумеснай акцыi абласнога краязнаўчага музея i тралейбуснага парка. (Заря. 2015. 28 марта. С. 1, 4; Брестский вестник. 2015. 2 апр. С. 19; Брестский курьер. 2015. № 14. С. 26; Народная трыбуна. 2015. 3 крас. С. 9.)

27 сакавiка. Брэст. 70 гадоў з дня заснавання Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. (Заря. 2015. 11 апр. С. 3.)

28 сакавiка. Брэсцкi р-н. У музеi «Сядзiба Нямцэвiчаў» (в. Скокi) была паказана тэатралiзаваная пастаноўка «Преславная Кулина» паводле народнай балады ХVII ст. Пастаноўка арганiзавана сумесна з украiнскiм навукова-асветнiцкiм саюзам «Берагiня» пры ўдзеле брэсцкiх клубаў гiстарычнай рэканструкцыi. (Вечерний Брест. 2015. 1 апр. С. 9.)

28 сакавiка. Пiнск. У СШ № 1, у якой працуе музей Дняпроўскай ваеннай флацiлii (створаны 20 лютага 2002 г.) адбылася ваенна-гiстарычная канферэнцыя «Боевой путь Пинской речной военной флотилии (июнь–сентябрь 1941 г.)». Арганiзатар – капiтан I ранга Анатоль Аляксандравiч Озераў, кiраўнiк музея. (Пiнскi веснiк. 2015. 3 крас. С. 2.)

28 сакавiка. Пружаны. У музеi «Ружанскi палацавы комплекс Сапегаў» адкрыта выстава брэсцкага мастака-эмальера Пятра Кузьмiча «Метамарфозы». (Вечерний Брест. 2015. 1 апр. С. 9; Раённыя буднi. 2015. 11 крас. С. 3.)

Сакавiк. Бяроза. Супрацоўнiкi гiсторыка-краязнаўчага музея падрыхтавалi экалагiчна-пазнавальную праграму «Яскравыя фарбы прыроды», якая расказвае пра раслiнны i жывёльны свет. Паказы праграмы на працягу месяца прайшлi ў школах i дзiцячых садках раёна.

АХОВА ПОМНIКАЎ ГIСТОРЫI I КУЛЬТУРЫ

18 сакавiка. Лунiнец. Адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета райвыканкама па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

27 сакавiка. Бяроза. У в. Спорава мемарыяльны знак аб падпольным абкоме КПБ(б) у час Вялiкай Айчыннай вайны перанесены на будынак Цэнтра культуры i вольнага часу. (Маяк. 2015. 4 апр. С. 3.)

30 сакавiка. Маларыта. Адбылося выязное пасяджэнне прэзiдыума раённага Савета дэпутатаў па пытаннях захавання помнiкаў загiнуўшым у гады Вялiкай Айчыннай вайны i ролi школьных музеяў у патрыятычным выхаваннi. Удзельнiкi наведалi музеi ў СШ № 2 г. Маларыты, Мельнiкаўскай i Лукаўскай СШ, пабывалi ля помнiкаў на тэрыторыi Хацiслаўскага, Макранскага i Лукаўскага сельсаветаў. (Голас часу. 2015. 4 крас. С. 3.)

М А С Т А Ц Т В А

ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА

4 сакавiка. Брэст. У мастацкай галерэi «БелАрт» адкрыта выстава «Весеннее настроение в акварелях Игоря Романчука». (Брестская газета. 2015. 6 марта. С. 2; Брестский курьер. 2015. № 11. С. 21.)

5 сакавiка. Брэст. У гасцiнiцы «Эрмiтаж» адкрыта выстава жывапiсу кобрынскiх мастакоў Сяргея Касцюка i Святланы Валасюк. (Брестский курьер. 2015. № 11. С. 3; Кобрин-информ. 2015. 2 апр. С. 5.) * У выставачнай зале ГКЦ адкрыта выстава выкладчыкаў Брэсцкай дзiцячай мастацкай школы «Открой весне своё сердце». (Заря. 12 марта. С. 13; Брестская газета. 2015. 13 марта. С. 13.)

6 сакавiка. Ляхавiчы. У ГДК адкрыта выстава карцiн Эдуарда Iванавiча Бурвеля «Жанчына, кветкi, каханне».

17 сакавiка. Баранавiчы. У выставачнай зале краязнаўчага музея адкрыта выстава графiкi Рыгора Сiтнiцы «Простыя рэчы» з Мiнска.

18 сакавiка. Брэст. У выставачнай зале ГКЦ адкрыта выстава сучаснага мастацтва Беларусi «Авангард: от квадрата к объекту». (Брестская газета. 2015. 20 марта. С. 2; Заря. 2015. 24 марта. С. 4.)

27 сакавiка. Баранавiчы. У выставачнай зале краязнаўчага музея адкрыта выстава жывапiсу Сурай Мурадаўны Акмурадавай «Настроение души» (Туркменiстан). Прадстаўлены больш за 40 твораў.

Сакавiк. Кобрын. У ДШМ адкрыта выстава мясцовых мастакоў «Дзяды. Скарбонка мiнулага». Свае творы прадставiлi: В. Шахалевiч, А. Жукелiс, А. Яроха, А. Няфёдаў, С. Валасюк, У. Калеснiкаў i iнш. (Кобрынскi веснiк. 2015. 1 крас. С. 4.)

ВIДОВIШЧНАЕ МАСТАЦТВА

11 сакавiка. Брэст. У Акадэмiчным таэтры драмы – прэм’ера спектакля «Купер». Рэжысёр Дзянiс Фёдараў. (Заря. 2015. 10 марта. С. 4; Народная трыбуна. 2015. 13 сак. С. 3; Брестская газета. 2015. 13 марта. С. 12; 20 марта. С. 13; Вечерний Брест. 2015. 18 марта. С. 16; Брестский вестник. 2015. 19 марта. С. 20; Брестский курьер. 2015. № 12. С. 10.)

12 сакавiка. Брэст. На сцэне ГКЦ быў паказаны спектакль «Между мной и тобой» Санкт-Пецярбургскага тэатра танца «Искушение». (Брестская газета. 2015. 20 марта. С. 12.)

27 сакавiка. Брэст. У тэатры лялек адбылося свята, прысвечанае Мiжнароднаму дню тэатра. (Вечерний Брест. 2015. 1 апр. С. 9.) У Акадэмiчным тэатры драмы прайшоў традыцыйны капуснiк для калектыву i кола сяброў.

МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА. СПЕЦЫЯЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ

6 сакавiка. Брэст. У ГКЦ – тэматычная канцэртная праграма да Дня жанчын «Весной расцветает любовь». (Брестский вестник. 2015. 12 марта. С. 13.)

7 сакавiка. Брэст. У абласной фiлармонii праведзены ХV музычны салон «О, весна!», прымеркаваны да Дня жынчын. (Брестский курьер. 2015. № 11. С. 10.)

7 сакавiка. Жабiнка. У ГДК адбыўся канцэрт «Мелодыi песень сваiх зберажы» з удзелам маладых эстрадных спевакоў Беларусi. (Сельская праўда. 2015. 11 сак. С. 8.)

8 сакавiка. Брэст. У ГКЦ прайшла эстрадная праграма «О любви» з удзелам артыстаў горада i калектыву «ДрамРокСтудыя» (кiраўнiк Iгар Пашэчка). (Брестский вестник. 2015. 12 марта. С. 11; Брестская газета. 13 марта. С. 12.)

8 сакавiка. Брэсцкi р-н. У РДК (в. Чэрнi) адбылася музычная вечарына з удзелам аўтара i выканаўцы песень Аляксандра Пракаповiча. (Брестский вестник. 2015. 12 марта. С. 23.)

10 сакавiка. Пiнск. На базе каледжа мастацтваў прайшоў абласны этап рэспублiканскага конкурсу выканаўцаў на народных iнструментах iмя I. Жыновiча. (Полесская правда. 2015. 14 марта. С. 2.)

14 сакавiка. Бяроза. У ДШМ адбыўся II раённы адкрыты конкурс фартэпiяннай музыкi «Сузор’е-2015». (Маяк. 2015. 21 марта. С. 7.)

14 сакавiка. Iванава. У Тышкавiцкiм СДК адбыўся канцэрт эстраднага спевака Сашы Нема. Таксама выступiў Максiм Сахарчук, хармайстар Мотальскага СДК.

14 сакавiка. Камянец. У ГДК адбыўся святочны вечар-канцэрт, прысвечаны 55-годдзю Камянецкай ДШМ. (Навiны Камянеччыны. 2015. 14 сак. С. 20.)

18–20 сакавiка. Брэст. На базе музычнага каледжа iмя Р. Шырмы прайшоў I Мiжнародны конкурс пiянiстаў, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР Святаслава Рыхтэра. (Брестский курьер. 2015. 26 марта. С. 10.)

18 сакавiка. Брэст. У Лядовым палацы адбыўся канцэрт эстраднай спявачкi Крысцiны Арбакайтэ (Масква). (Вечерний Брест. 2015. 20 марта. С. 4; Заря. 2015. 21 марта. С. 8; Брестский вестник. 2015. 26 марта. С. 13.)

19 сакавiка. Камянец. У ГДК прайшла канцэртная праграма артыста эстрады Уладзiмiра Ухцiнскага. * 20 сакавiка адбыўся рок-канцэрт «Playbak» з удзелам гуртоў з Брэста.

20 сакавiка. Лунiнец. Прайшоў раённы конкурс аркестравых, харавых, харэаграфiчных калектываў, ансамбляў i iншых малых форм калектыўнага музыцыравання. Прынялi ўдзел каля 200 навучэнцаў школ мастацтваў.

20–28 сакавiка. Брэст. ХIV Тыдзень музыкi для дзяцей i юнацтва прайшоў у музычным каледжы iмя Р. Шырмы. (Вечерний Брест. 2015. 6 марта. С. 7; Брестский курьер. 2015. № 11. С. 10; Брестский вестник. 2015. 12 марта. С. 14; Заря. 2015. 21 марта. С. 8.) Тыдзень пачаўся гала-канцэртам, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР Святаслава Рыхтэра (1915–1997) з удзелам Аляксандра Раслаўцава, Уладзiмiра Дулава i iнш. (Вечерний Брест. 2015. 25 марта. С. 16; Брестский курьер. 2015. № 13. С. 13.)

21 сакавiка. Баранавiчы. У музычным каледжы адбыўся VIII абласны конкурс юных пiянiстаў «Крынiчка». Удзельнiчалi 64 навучэнцы школ мастацтваў з Пiнска, Баранавiч, Бярозы, Iвацэвiчаў, Лунiнца, Белаазёрска, Ляхавiч, Столiна, Iванава, Ганцавiч. (Савецкае Палессе. 2015. 28 сак. С. 9; Ляхавiцкi веснiк. 2015. 28 сак. С. 3.)

21 сакавiка. Брэст. 75-годдзе адзначыў Брэсцкi музычны каледж iмя Р. Шырмы. (Брестский вестник. 2015. 26 марта. С. 5; Брестский курьер. 2015. № 14. С. 32.) * Адбылася творчая сустрэча з кампазiтарам i мастаком Людмiлай Карпаўнай Шлег. (Брестский курьер. 2015. № 13. С. 22.) * У клубе «Palazzo» адбыўся II фестываль цяжкой рок-музыкi «Мега-Ёрш». (Брестская газета. 2015. 27 марта. С. 12.)

24 сакавiка. Баранавiчы. У музычным каледжы – Дзень адчыненых дзвярэй. (Информ-прогулка. 2015. 2 апр. С. 8.)

Герб Брестской области