Печать

Красавік, 2015

КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЯ РАБОТА.

САЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У СФЕРЫ ВОЛЬНАГА ЧАСУ

1 красавiка. Брэсцкая вобл. Да Дня гумару работнiкi культуры правялi гумарыстычныя праграмы, вечары адпачынку для моладзi, выступленнi клубаў вясёлых i знаходлiвых, забаўляльныя праграмы для дзяцей. У Бярозаўскiм ГДК адбылася гумарыстычная шоу-праграма «Вешалка». У Пружанскiм ГПК прайшоў «Нетривиальный концерт-2». У клубах Камянецкага раёна прайшло 21 мерапрыемства.

2 красавiка. Брэсцкая вобл. Да Дня яднання народаў Беларусi i Расii ў КАУ праведзены iнфармацыйныя гадзiны, канцэртныя праграмы «Дзве сястры – Беларусь i Расiя». У Косаўскiм ГДК Iвацэвiцкага раёна адбылося пасяджэнне клуба «Памяць» i хору «Спатканне» на тэму «Беларусь i Расiя – агульная гiсторыя». У Кобрынскiм Палацы культуры – вусны журнал «Мы – едины!» для маладзёжнай аўдыторыi.

3 красавiка. Брэст. У рамках фестывалю «Студэнцкая вясна-2015» у БрДУ iмя А. С. Пушкiна адбыўся конкурс грацыi i артыстычнага майстэрства «Мiс Вясна».

3 красавiка. Брэсцкi р-н. У РДК (в. Чэрнi) прайшоў раённы конкурс прыгажосцi «Мiс Прыбужжа-2015». Удзельнiчалi 11 дзяўчын i мясцовыя самадзейныя артысты. (Вечерний Брест. 2015. 8 апр. С. 9; Заря над Бугом. 2015. 9 апр. С. 9.)

4 красавiка. Ганцавiчы. У ГДК адбыўся фiнал раённай лiгi Клубаў вясёлых i знаходлiвых. (Савецкае Палессе. 2015. 8 крас. С. 5.)

7 красавiка. Брэсцкая вобл. Да Сусветнага дня здароўя ў КАУ прайшлi мерпрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця.

8–12 красавiка. Брэст. Адбыўся I Мiжнародны форум «Моладзь гарадоў-пабрацiмаў Брэста». (Заря. 2015. 9 апр. С. 1; 11 апр. С. 3; Вечерний Брест. 2015. 10 апр. С. 4; Брестский курьер. 2015. № 16. С. 3.)

12 красавiка. Брэсцкая вобл. Да народнага свята Вялiкдзень ва ўстановах культуры праведзены выступленнi фальклорных калектываў, пасядзелкi, паказаны абрады i традыцыi. Напярэдаднi Вялiкдня ў некаторых КАУ правялi майстар-класы па традыцыйным роспiсу яек i вышыўцы, былi аформлены выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзiцячых малюнкаў. У Малагарадзiшчанскiм СДК Ляхавiцкага раёна – тэатралiзаванае прадстаўленне «Валачобнiкi валачылiся…», у Дараўскiм СДК – прадстаўленне «Велiкодны благавест».

14 красавiка. Iванава. На базе Рудскага СДК праведзены агляд-конкурс ветэранскiх арганiзацый, прысвечаны 70-годдзю Перамогi. Прэзентацыi прадставiлi Рудская, Горбахская, Адрыжынская, Броднiцкая, Крытышынская i Яечкаўская арганiзацыi. Канцэртныя нумары прагучалi ў выкананнi ўдзельнiкаў мастацкай самадзейнасцi Рудскага СДК i жаночага вакальнага ансавмбля «Пралеска» раённага Цэнтра культуры i народных традыцый.

15–17 красавiка. Кобрын. Установы культуры Кобрына наведала дэлегацыя грамадскасцi Люблiнскага ваяводства (Польшча) у межах праграмы «Вопыт i перспектывы развiцця трасгранiчнага абмену Кобрын – Люблiн». 16 красавiка на сцэне Палаца культуры адбыўся канцэрт мастацкiх калектываў Кобрыншчыны i ансамбля «Дысовяцы» з Люблiна. (Кобрин-информ. 2015. 23 апр. С. 3; Кобрынскi веснiк. 2015. 29 крас. С. 3.)

16 красавiка. Столiн. У Рухчанскiм СДК праведзены вячоркi «Рухчанская гульба». (Навiны Палесся. 2015. 24 крас. С. 10.)

17 красавiка. Баранавiцкi р-н. У Крошынскiм СДК – раённае мерапрыемства «Шоу толстушек».

17 красавiка. Iванава. У Моладаўскiм СДК – вечар франтавой песнi «Печатные строки войны», прысвечаны 70-годдзю Перамогi.

18 красавiка. Iванава. На базе СШ № 3 г. Iванава адбыўся 30-ы раённы злёт дзiцячых i маладзёжных грамадскiх аб’яднанняў. Прынялi ўдзел актывiсты 6-цi арганiзацый. (Чырвоная звязда. 2015. 30 крас. С. 2.) * 19 красавiка ў Залядынскiм СДК – фальклорная праграма «Пришло Величко с красным яичком». Удзельнiчалi народныя калектывы: мясцовы «Залядынская гамонка» i «Дзiва» Адрыжынскага СДК.

18 красавiка. Ляхавiчы. У ГДК – забаўляльная праграма для моладзi «10 поводов влюбиться». * У Тухавiцкiм СДК правялi забаўляльна-гульнявую праграму «Усмешка ўпрыгожвае жанчыну».

22 красавiка. Кобрын. Вучнi пачатковых класаў гiмназii сустрэлiся з мясцовай дзiцячай пiсьменнiцай В. I. Лiтошык, членам аб’яднання «Белый аист» ГПК. * У кавярнi Палаца культуры адбылася прэзентацыя зборнiка паэзii Надзеi Момлiк з в. Дзiвiн «Прызнанне». (Кобрин-информ. 2015. 23 апр. С. 3.)

24 красавiка. Iвацэвiчы. У Амяльнянскiм СДК правялi конкурсную праграму «А ну-ка, бабулi!».

24 красавiка. Кобрын. У Палацы культуры – прэзентацыя кнiгi «Свет Великой Победы», у якую ўвайшлi творы ўдзельнiкаў народнага аб’яднання «Белый аист».

24 красавiка. Лунiнец. У ГДК – маладзёжная конкурсная праграма «Мiс Вясна-2015». (Лунiнецкiя навiны. 2015. 30 крас. С. 12; Информ-прогулка. 2015. 30 апр. С. 4.)

25 красавiка. Лунiнец. Народным творчым клубам «Муза» Лунiнецкага ГДК праведзена паэтычная вечарына «Бессметрный подвиг», прысвечаная 70-годдзю Перамогi. (Информ-прогулка. 2015. 30 апр.)

26 красавiка. Ляхавiчы. У ГДК правялi для дзяцей гульнявую праграму «Вялiкi перапынак».

26 красавiка. Брэсцкая вобл. Да Дня чарнобыльскай трагедыi ў клубных установах праведзены iнфармацыйныя гадзiны, урокi экалогii i iнш. У Лунiнецкiм раёне адбылiся: лiтаратурна-музычная кампазiцыя «Чарнобыль ­– чорны боль» (Лунiнскi СДК); тэматычныя вечары (Сiнкевiцкi, Язвiнскi СДК); выставы дзiцячага малюнка (ГДК, Багданаўскi, Лахвенскi, Палескi, Кажан-Гарадоцкi СДК); гадзiна экалогii (Купавецкi СК); лекцыi (Краснавольскi, Вулькаўскi-2 СДК); канцэрт «Зорка-палынь» (Запроскi ЦСДК) i iнш.

26 красавiка. Бяроза. У ГДК – V раённае свята культуры i духоўнасцi «Свет православия». У рамках свята праведзена выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Пасхальная радость». У канцэртнай праграме ўдзельнiчалi хары праваслаўных храмаў, нядзельных школ i школ мастацтваў, калектывы i салiсты ўстаноў культуры. (Маяк. 2015. 25 апр. С. 2.)

27 красавiка. Пiнск. У ГДК – IV Епархiальны фестываль сацыяльных устаноў «Пасхальная радость». У праграме: выстава народнай творчасцi, канцэрт мастацкай самадзейнасцi. (Пiнскi веснiк. 2015. 2 мая. С. 12.)

28 красавiка. Ляхавiчы. У ГДК прайшоў патрыятычны вечар-сустрэча «Память сильнее времени…», прысвечаны 70-годдзю Перамогi. Гiмназiсты сустрэлiся з народным клубам ветэранаў «Сiвiзна».

30 красавiка. Брэст. У Цэнтры маладзёжнай творчасцi – гарадскi конкурс «Мiс Вясна-2015». (Брестский курьер. 2015. № 19. С. 10; Народная трыбуна. 2015. 8 мая. С. 9.)

САМАДЗЕЙНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

1 красавiка. Iвацэвiчы. У ГДК адбыўся традыцыйны тэатральны бамонд «Ба, знакомые все лица!» з удзелам народнага драматычнага калектыву. Артыстамi падрыхтаваны шматлiкiя гумарыстычныя нумары, якi арганiчна перапляталiся з музычнымi i танцавальнымi.

1 красавiка. Кобрын. Конкурс «Твая мiнута славы» з удзелам самадзейных артыстаў Кобрынскага, Драгiчынскага i Пружанскага раёнаў. (Кобрин-информ. 2015. 9 апр. С. 3.) * 2 красавiка ў раённым Цэнтры дзiцячай творчасцi прайшоў гала-канцэрт V раённага фестывалю творчасцi дашкольнiкаў «Сузор’е маленькiх талентаў». (Кобрин-информ. 2015. 9 апр. С. 3.)

2 красавiка. Брэст. У гандлёвым цэнтры «Дзiдас Персiя» адкрыта выстава малюнкаў дзяцей-аўтыстаў «Без слов». (Брестский курьер. 2015. № 15. С. 22; Брестская газета. 2015. 10 апр. С. 9.)

3 красавiка. Бяроза. Адбылася канцэртная праграма, прысвечаная 30-годдзю ўзорнага хору «Ветразь надзеi».

3 красавiка. Жабiнка. На базе школы-iнтэрната прайшоў раённы фестываль школьных тэатраў на замежнай мове. Паказаны 10 пастановак на англiйскай i нямецкай мовах. (Сельская праўда. 2015. 15 крас. С. 8.)

4 красавiка. Брэст. У гандлёвым цэнтры «Дзiдас Персiя» адкрыта выстава малюнкаў дзяцей з аутызмам «Без слов». (Брестская газета. 2015. 10 апр. С. 9.)

6–12 красавiка. Бяроза. У раённым Цэнтры рамёстваў – выстава работ майстроў традыцыйных рамёстваў «Праца – душы i рук здабытак».

9 красавiка. Брэсцкi р-н. На базе Вялiкаматыкальскай СШ праведзены раённы фестываль замежных моў «Натхненне». Прынялi ўдзел вучнi 16-цi ўстаноў адукацыi, былi паказаны тэатральныя пастаноўкi i мiнiяцюры.

12–25 красавiка. Бяроза. У ДЮСЭЦ – выставы работ раённага народнага клуба «Суквецце» «Кiрмаш весялосцi» i «Пасхальный сувенир».

14 красавiка. Жабiнка. У Хмелеўскiм СДК – справаздачны канцэрт народнага калектыву «Хмелеўскiя валацугi». (Сельская праўда. 2015. 23 крас. С. 7.)

14 красавiка. Камянец. У Пелiшчанскай СШ сумесна з школай мастацтваў i Цэнтрам культуры праведзена дабрачыннае тэатралiзаванае прадстаўленне «Христово Воскресенье». Сабраныя сродкi перададзены ў Пелiшчанскi сацыяльны прытулак.

15 красавiка. Бяроза. У ГДК – першы тур раённага эстраднага конкурсу юных талентаў «Вясновыя званочкi».

17 красавiка. Ляхавiчы. Раённае свята-конкурс ваенна-патрыятычнай i афганскай песнi «Памяць».

18 красавiка. Баранавiчы. У ДК «Тэкстыльшчык» – творчая сустрэча народных хароў ветэранаў «Сядзiнка» (Баранавiчы) i «Беспокойные сердца» (Ганцавiчы).

18 красавiка. Бяроза. У Белаазёрскiм ГДК – справаздачны канцэрт узорнага ансамбля народнага танца «Журавiнка», прысвечаны 40-годдзю творчай дзейнасцi. Кiраўнiк Алена Мiкалаеўна Быковiч. (Маяк. 2015. 25 апр. С. 5.)

19 красавiка. Столiн. У ГДК – справаздачны канцэрт танцавальных калектываў «В ритме танца».

21–26 красавiка. Баранавiчы. У Палацы дзiцячай творчасцi – V адкрыты фестываль-семiнар аматарскiх дзiцяча-юнацкiх i маладзёжных тэатраў «Параллельные миры». Удзельнiчалi 19 калектываў з Беларусi (Мiнск, Маладзечна), Расii (Санкт-Пецябург, Пераслаўль-Залескi, Красназнаменск, Краснаярск, Каломна, Тамбоў, Растоў-на-Дану, Сартавала), Германii (Брэмен), Чэхii (Прага). Баранавiцкi тэатр-студыя «Паралель» паказаў спектакль «Фронтовичка». Гран-пры атрымаў тэатр-студыя «Закулисье» з Санкт-Пецярбурга за спектакль «Пролетая над гнездом кукушки». (Вечерний Брест. 2015. 15 апр. С. 3; Наш край. 2015. 29 апр. С. 12.)

22–24 красавiка. Расiя. Салiстка ўзорнай эстраднай студыi «Меладзiн» Пружанскага ГПК Наталля Трус (кiраўнiк Э. Валанчус) прыняла ўдзел у мiжнародным фестывалi-конкурсе сучаснай дзiцячай i юнацкай песнi «Два кота» (Масква). У намiнацыi «Кампазiтары дзецям» Н. Трус узнагароджана дыпломам I ступенi, у намiнацыi «Эстрадны вакал» – дыпломам III ступенi.

23 красавiка. Брэст. На базе абласнога iнстытута развiцця адукацыi адбыўся абласны фестываль школьных тэатральных калектываў на замежных мовах «Асарцi-2015».

23 красавiка. Лунiнец. У ГДК праведзены адборачны тур раённага агляду-конкурсу ваенна-патрыятычнай песнi сярод дзяцей i моладзi «Жыву любоўю да Беларусi». Прынялi ўдзел больш за 60 выканаўцаў.

24–26 красавiка. Брэст. У Цэнтры маладзёжнай творчасцi адбыўся мiжнародны конкурс-фестываль дзiцячай i маладзёжнай творчасцi «Дарогамi памяцi, дарогамi мiру – Парад мастацтваў». (Брестский курьер. 2015. 30 апр. С. 7; Кобрин-информ. 2015. 30 апр. С. 4; Брестский калейдоскоп. 2015. 6 мая. С. 2; Народная трыбуна. 2015. 8 мая. С. 9.)

24–26 красавiка. Мiнск. У III Мiжнародным адкрытым конкурсе таленавiтых дзяцей i моладзi «Новыя вяршынi-2015» удзельнiчалi прадстаўнiкi Брэстчыны: узорны ансамбль эстраднага танца «Капрыз» Камянецкага ГДК (дыплом I ст.) i вакалiсты народнага аб’яднання «Свой круг» Вiдамлянскага СДК, народны ансамбль танца «Янаўцы» Iванаўскай ДШМ i iншыя ансамблi i салiсты Iванаўшчыны.   (Навiны Камянеччыны. 2015. 2 мая. С. 1.)

25 красавiка. Бяроза. У Белаазёрскiм ДК прайшоў V занальны конкурс дзiцячай творчасцi «Будзь зоркай!». Прынялi ўдзел больш за 90 канкурсантаў ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, дэманстравалi таленты ў розных жанрах: сольныя спевы i вакальныя ансамблi, размоўны жанр, харэаграфiя. * У Бярозаўскiм ГДК адбыўся ХIII раённы конкурс юных талентаў «Вясновыя званочкi». Выступiлi 26 юных спевакоў. Адкрыццём конкурса стаў Мiхаiл Данiлковiч, выхаванец Белаазёрскага цэнтра дадатковай адукацыi.

25–26 красавiка. Столiн. У Столiнскiм, Давыд-Гарадоцкiм ГДК, Альшанскiм СЦКiВЧ праведзены адборачныя туры раённага агляду-конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва «Зоркi Палесся». (Навiны Палесся. 2015. 17 крас. С. 7.)

26 красавiка. Баранавiчы. У ГДК – святочны канцэрт да 30-годдзя заслужанага калектыву РБ ансамбля сучаснага бальнага танца «Фiеста». (Наш край. 2015. 6 мая. С. 13.)

26 красавiка. Камянец. У Навiцкавiцкiм СДК адбыўся вечар-ушанаванне кiраўнiка народнага фальклорнага калектыву «Орлiца» Вольгi Шаўчук.

26 красавiка. Кобрын. У Палацы культуры адбыўся дабрачынны праваслаўны канцэрт. (Кобрин-информ. 2015. 30 апр. С. 3; Кобрынскi веснiк. 2015. 2 мая. С. 12.)

29 красавiка. Брест. У ГКЦ адбыўся фестываль творчасцi iнвалiдаў па зроку «О Родине, о доблести, о славе!», прысвечаны 70-годдзю Вялiкай Перамогi. Па вынiках конкурсу лепшымi калектывамi названы: народны хор «Рэчанька», калектывы «Берасцейская жывiца» (Брэст) i «Свiтанак» (Баранавiчы), ансамбль «Сябрукi» (Пружаны), вакальны квартэт прадпрыемства «ЭлКис», ансамбль «Надзея» з Iвацэвiчаў.

МЕТОДЫКА КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ, КЛУБНАЙ РАБОТЫ. ВУЧОБА КАДРАЎ

4 красавiка. Iванава. У рамках метадычнага дня для работнiкаў культуры раёна праведзена духоўна-асветнiцкая акцыя «Разам – у абарону жыцця, маральнасцi i сямейных каштоўнасцей».

БIБЛIЯТЭЧНАЯ СПРАВА I АСОБНЫЯ СФЕРЫ ЖЫЦЦЯ ГРАМАДСТВА

Красавiк. Брэсцкая вобл. У РЦБС праведзены абласны месячнiк «Бiблiятэка аграгарадка – пошук уласнага аблiчча». У бiблiятэках аграгарадкоў адбылiся Днi адчыненых дзвярэй, рэкламныя акцыi бiблiятэчных паслуг, сустрэчы з чытацкiм актывам, гадзiны краязнаўства i iнш. У Кобрынскай ЦРБ падрыхтаваны электронны фотаальбом «Шестнадцать – в одном», дзе сабрана iнфармацыя пра 16 бiблiятэк аграгарадкоў раёна.

1 красавiка. Баранавiчы. У ЦГБ iмя В. Таўлая – творчы вечар баранавiцкага пiсьменнiка Анатоля Хвайнiцкага «В игре нет правил – это жизнь!», прымеркаваны да Дня гумару.

1 красавiка. Столiн. Актыў Дубайскай СБ павiншаваў з 90-годдзем самую сталую чытачку бiблiятэкi Любоў Сцяпанаўну Занка. (Навiны Палесся. 2015. 3 ркас. С. 6.)

2 красавiка. Брэсцкая вобл. Да Дня яднання народаў Беларусi i Расii ў бiблiятэках праведзены гутаркi, агляды лiтаратуры i iнш. У Iванаўскай ЦРБ iмя Ф. Панфёрава сумесна з раённым Цэнтрам культуры арганiзавалi для вучняў старшых класаў тэматычную праграму «Народны сильны, когда они вместе». У Лунiнецкай ЦРБ – вечар «Пад агульнай зоркай».

2 красавiка. Бяроза. У зале аддзела культуры работнiкi РДБ правялi прэзентацыю дзiцячага часопiса «Рюкзачок» з удзелам пiсьменнiка Уладзiмiра Скарынкiна i iншых супрацоўнiкаў рэдакцыi. (Маяк. 2015. 8 апр. С. 8; Народная трыбуна. 2015. 10 крас.).

3 красавiка. Брэст. У ЦГБ iмя А. С. Пушкiна праведзены «круглы стол» «Бiблiятэкi i моладзь: гранi ўзаемадзеяння», прысвечаны Году моладзi ў Беларусi. Удзельнiчалi прадстаўнiкi маладзёжных грамадскiх арганiзацый i аб’яднанняў горада.

4 красавiка. Баранавiцкi р-н. У Прыазёрнаўскай СБ для вучняў праведзены ўрок памяцi «Мы – дзецi вайны». Успамiнамi падзялiлася Алена Пятроўна Кеба, якой у час Вялiкай Айчыннай вайны было 14 гадоў.

4 красавiка. Баранавiчы. У рамках работы «Дзiцячай пляцоўкi» аддзела культурных праектаў ЦГБ iмя В. Таўлая прайшла бiблiятэрапеўтычная гадзiна «Чтение пушистым друзьям». Дзецi, якiя нядаўна навучылiся чытаць, чыталi ўслых для сабак.

7 красавiка. Брэсцкая вобл. Да Сусветнага дня здароўя ў бiблiятэках праведзены Тыднi здароўя, Днi здароўя, iнфармацыйныя гадзiны, сустрэчы з медыкамi. У Столiнскай  ЦБС 5–12 красавiка праведзены Тыдзень здароўя. У Пiнскай ЦГБ адбыўся Дзень здароўя. У Махроўскай СБ Iванаўскага раёна 5 красавiка для вучняў малодшых класаў праведзены ўрок здароўя; у Тышкавiцкай СБ адбылося пасяджэнне клуба школьнiкаў «Гармонiя». У Маларыцкай ДБ вучнi 5-х класаў сустрэлiся з iнструктарам-валеолагам Г. I. Хiнец «Ствары i захавай сваё здароў». У Пiнскай ГДБ iмя Я. Коласа прайшоў урок здароўя з удзелам урача-нарколага.

9 красавiка. Бяроза. У дзiцячай бiблiятэцы 250 дзяцей малодшага школьнага ўзросту сустрэлiся з пiсьменнiкам Валерыем Квiлорыя (Мiнск).

9 красавiка. Пружаны. У ДБ – сустрэча юных чытачоў з пiсьменнiкам Валерыем Квiлорыя (Мiнск). (Раённыя буднi. 2015. 29 крас. С. 6.) * У ЦРБ iмя М. Засiма сумесна з супрацоўнiкамi цэнтра занятасцi праведзены «круглы стол» для старшакласнiкаў на тэму «Умение выживать, если ты ищешь работу».

11 красавiка. Баранавiцкi р-н. У Маласваротаўскай бiблiятэцы-музеi для падлеткаў праведзена вiртуальная вандроўка па Баранавiцкiм раёне «Манументы мужнасцi i славы». Пасля мерапрыемства, дзецi на чале з бiблiятэкарам навялi парадак каля помнiкаў загiнуўшым землякам i Б. Б. Вiльчкоўскага.

11 красавiка. Камянец. У Мiжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкiх канцлагераў у Камянюцкай СБ адбылася сустрэча з ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны i былымi вязнямi «З той далёкай вайны». Былi запрошаны В. Сiняк, Л. Макарэвiч, А. Тукала, Н. Хардзiна. * У ЦРБ iмя У. Iгнатоўскага аформлена выстава-прагляд «Трагедыя Халакоста» ў рамках абласной акцыi «Раскажы мне аб вайне». Прадстаўлены таксама матэрыял аб яўрэях Камянца, пакутах i гiбелi ў гета.

12 красавiка. Брэсцкая вобл. Да народнага свята Вялiкдзень у бiблiятэках правялi тэматычныя праграмы, урокi духоўнасцi, сустрэчы са святарамi, пасядзелкi для дзяцей, моладзi i сталых людзей. У фае Драгiчынскай ЦРБ 12–19 красавiка дзейнiчала выстава-экспазiцыя «Со светлой Пасхой!». У Iванаўскай ЦРБ iмя Ф. Панфёрава – тэматычная праграма «Пасха – Великий день» (14 крас.).

14 красавiка. Драгiчын. На базе Бездзежскай СБ адбыўся раённы семiнар-практыкум «Под сенью духовности». Удзельнiкi даведалiся аб традыцыях народнага свята Вялiкдзень, наведалi царкву Святой Троiцы, музей народнай творчасцi «Бездзежскi фартушок». * 14–19 красавiка ў Драгiчынскай дзiцячай бiблiятэцы для выхаванцаў дзiцячых садкоў праведзены Тыдзень экалагiчных ведаў «Сбережём природу вместе».

14 красавiка. Жабiнка. У РДБ для вучняў 4-х класаў адбылася лiтаратурна-музычная кампазiцыя да свята Вялiкдзень. Дзяцей са святам павiншаваў а. Сергiй. Удзельнiчалi навучэнцы нядзельнай школы i члены маладзёжнага братэрства Кiрылы Тураўскага. (Сельская праўда. 2015. 23 крас. С. 7.)

14 красавiка. Камянец. У Расненскай СБ – сустрэча з самадзейным паэтам А. Самусевiчам «Творя словами красоту».

14 красавiка. Лунiнец. У ЦРБ праведзены раённы семiнар бiблiятэчных работнiкаў «Асаблiвасцi бiблiятэчнага абслугоўвання моладзi на сучасным этапе». * Аддзел бiблiятэчнага маркетынгу ЦРБ выдаў зборнiк мясцовага паэта Сцяпана Нефiдовiча «Святло сузор’я Казярога».

14 красавiка. Пружаны. У Крынiцкай СБ – вечар-сустрэча з маладой спецыялiсткай Ясеньскага ляснiцтва Наталляй Слабада, якая захапляецца вышываннем карцiн, «Таленты ў вёсцы жывуць».

15 красавiка. Баранавiцкi р-н. У ЦРБ аформлена выстава-iнсталяцыя «Трагедыя. Подзвiг. Памяць», прысвечаная 70-годдзю Вялiкай Перамогi.

15 красавiка. Бяроза. У Светацкай СБ праведзена прэзентацыя выставы-павртрэта «Чаплавек-легенда», прысвечанай 90-гадоваму ветэрану Вялiкай Айчыннай вайны М. С. Шакалiды, чытача бiблiятэкi.

15 красавiка. Iванава. У ЦРБ iмя Ф. Панфёрава – прэзентацыя хронiка-дакументальнай выставы-экспазiцыi «И снова май, цветы, салют и слёзы…», прысвечанай 70-годдзю Вялiкай Перамогi. Прадстаўлены матэрыялы аб земляках у гады Вялiкай Айчыннай вайны, успамiны ветэранаў i вязняў фашысцкiх канцлагераў, архiўныя дакументы. Па выставе-экспазiцыi праведзены экскурсii для работнiкаў устаноў, навучэнцаў школ. (Чырвоная звязда. 2015. 8 мая. С. 5.)

15 красавiка. Кобрын. На базе дзiцячай бiблiятэкi прайшоў семiнар школьных бiблiятэкараў горада на тэму «Сучасная Кобрынская дзiцячая бiблiятэка: спалучэнне традцый i новых тэхналогiй».

16 красавiка. Баранавiцкi р-н. У Маласваротаўскай бiблiятэцы-музеi – лiтаратурная вечарына, прысвечаная 80-годдзю пiсьменнiка, крытыка, педагога, аўтара беларускага «Буквара» Анатоля Канстанцiнавiча Клышкi, ураджэнца в. Данейкi.

17 красавiка. Брэст. У гасцёўнi ЦГБ iмя А. С. Пушкiна адбылася творчая сустрэча з брэсцкiм паэтам Васiлём Дэбiшам, якi прадставiў свой новы зборнiк «Чуйнар».

18 красавiка. Iвацэвiчы. У Вольскаўскай СБ аформлена выстава «Скарбы бабулiнай скрынi». Паказаны старадаўнiя прадметы беларускага адзення: фартушкi, спаднiцы, нагавiцы.

19 красавiка. Баранавiцкi р-н. У Сталовiцкай СБ праведзены вечар успамiнаў «Давай оглянёмся назад». Сабралiся сталыя чытачы, якiя шмат гадоў адпрацавалi ў мясцовым СПК. Для iх бiблiятэкар падрыхтавала выставу фотаздымкаў, газетных артыкулаў мiнулых гадоў. * У Мiрскай СБ аформлена фотафантазiя «Правiнцыйныя сюжэты». Прадстаўлены фотаздымкi i газетныя публiкацыi аб жыхарах аграгарадка Мiр.

22 красавiка. Баранавiчы. У ЦГДБ адбылася прэм’ера кнiгi Святланы Гук (Дзядзiнкiнай) «Юшка Вялеса» з серыi «Скарбы роднай прыроды». Кнiга ўраджэнкi Баранавiчаў распавядае пра гiсторыю Браслаўшчыны, яе прыродную спадчыну i легенды. Прысутнiчалi вучнi 7 класа СШ № 13.

22 красавiка. Брэст. У гасцёўнi ЦГБ iмя А. С. Пушкiна адбылася прэзентацыя паэтычнага зборнiка «На гребне времени волны» паэта-барда Васiля Баннава.

24 красавiка. Бяроза. У паэтычнай гасцёўнi Сялецкай СБ адбылася вечарына, прысвечаная 60-годдзю Маргарыты Гаравой, кiраўнiка «Лiтаратурнай крынiцы» раённай газеты «Маяк».

24 красавiка. Iвацэвiчы. У Воленскай СБ – вечар духоўнасцi «Дакрануцца да праваслаўя» з удзелам святароў Святавольскай i Хадакоўскай цэркваў.

24 красавiка. Маларыта. У ДБ у рамках акцыi «Раскажы мне аб вайне» адбылася сустрэча вучняў 7 класа з Марыяй Пятроўнай Федарук, якая ў 1960-я гады працавала выхавацелем у школе-iнтэрнаце i разам з вучнямi вяла краязнаўча-пошукавую работу «Па слядах герояў». Была адным са стваральнiкаў школьнага музея «Патрыёт», якi ў 1973 г. атрымаў дыплом I ступенi па вынiках агляду грамадскiх музеяў БССР.

26 красавiка. Брэсцкая вобл. Да Дня аварыi на Чарнобыльскай АЭС бiблiятэкары правялi iнфармацыйныя гадзiны, урокi экалогii. У Пiнскай ГБ № 2 праведзена гадзiна роздуму «Чарнобыль у нашай памяцi». У Ружанскай ГпБ Пружанскага раёна – вечар-рэквiем «Белая птица с чёрной отметиной». У Iванаўскай ЦРБ iмя Ф. Панфёрава для вучняў школ 27 красавiка праведзена тэматычная праграма «Чарнобыльская малiтва». Вечары «Чарнобыль у нашай памяцi» адбылiся ў Аздамiцкай, Альшанскай, Вялiкамалешаўскай, Рэчыцкай бiблiятэках Столiнскага раёна.

26 красавiка. Iванава. Махроўская СБ сумесна з СДК арганiзавалi вечар-сустрэчу з ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны Андрэем Сямёнавiчам Гацэвiчам у рамках раённага творчага праекта «Нам та весна Победу принесла».

26 красавiка. Пружаны. У ЦРБ iмя М. Засiма – пасяджэнне клуба «Сяброўка» на тэму «Женская судьба за книжным переплётом: Саломея Русецкая».

28 красавiка. Баранавiчы. У ЦГДБ для навучэнцаў каледжа лёгкай прамысловасцi i кадэцкага вучылiшча праведзены гiстарычны партрэт «Маршал Г. К. Жуков – гражданин, воин, патриот». Сярод выступаючых быў заснавальнiк музея Г. К. Жукава ў СШ № 18 г. Баранавiчы А. К. Арцюх.

28 красавiка. Брэст. У ЦГБ iмя А. С. Пушкiна прайшоў першы сход творчага руху «Бульвар», якi арганiзавалi Дзмiтрый Курашоў, Iгар Рубцоў, Маркус Муха, Алег Шарко. * 29 красавiка ў ЦГБ iмя А. С. Пушкiна адбылася прэзентацыя конкурсных матэрыялаў агляду-конкурсу, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i 70-годдзю Перамогi, якi быў арганiзаваны Ленiнскiм раённым Саветам ветэранаў. Ветэранская арганiзацыя Брэсцкай ГЦБС заняла III месца.

28 красавiка. Брэст. У АБ iмя М. Горкага адбылася прэзентацыя кнiгi этнаграфiчных даследаванняў Вiталя Воранава «Шэптам». (Брестский курьер. 2015. № 19. С. 26.)

29 красавiка. Жабiнка. У ЦРБ адбыўся семiнар з удзелам супрацоўнiкаў Жабiнкаўскай i Маларыцкай ЦБС на тэму «Публiчныя бiблiятэкi горада – новыя магчымасцi i перспектывы». Галегi абмянялiся вопытам па пытаннях: Бiблiятэкi горада ў сацыякультурным асяродку рэгiёна, PR-тэхналогii як iнструмент прасоўвання краязнаўчых праектаў, Веб-сайт бiблiятэкi – эфектыўны iнфармацыйны рэсурс, Дзiцячая бiблiятэка – адкрытая прастора зносiн, ведаў i творчасцi.

29 красавiка. Маларыта. Раённы семiнар «Работа бiблiятэкi ў рамках духоўна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення». Разгледжаны вопыт бiблiятэчнага краязнаўства, сумеснай работы з праваслаўнай царквой. * Аддзел бiблiятэчнага маркетынгу падрыхтаваў выданне краязнаўца Мiкалая Васiльевiча Балiцэвiча з в. Лукава «Малоритчина в 30-е годы: по материалам польских источников».

29 красавiка. Пiнск. На базе бiблiятэк-фiлiялаў № 1 i № 5 праведзена гадзiна прафесiйных зносiн для работнiкаў ГЦБС на тэму «Новыя формы i метады прасоўвання кнiгi i чытання».

30 красавiка. Брэст. Пачалася культурная акцыя «Поэтический троллейбус. Рифмы Победы», арганiзаваная па iнiцыятыве ЦГБ iмя А. С. Пушкiна. (Брестский курьер. 2015. № 18. С. 2.) * У ЦГБ iмя А. С. Пушкiна адбылася прэзентацыя лiтаратурнага альманаха «Жырандоля» № 6, якi выдаецца абласным аддзяленнем Союза беларускiх пiсьменнiкаў. (Брестский курьер. 2015. № 19. С. 10.)

30 красавiка. Жабiнка. У ЦРБ на пасяджэннi аб’яднання для пажылых людзей «Суразмоўнiк» адбылася сустрэча з пiсьменнiкам Анатолем Арцёмавiчам Брытуном. Пра творчасць калегi расказалi мясцовыя лiтаратары Расцiслаў i Анатоль Бензерукi.

30 красавiка. Кобрын. У дзiцячай бiблiятэцы праведзена гадзiна памяцi «Здесь говорят одни лишь камни», прысвечаная героям абароны Брэсцкай крэпасцi.

МУЗЕЙНАЯ СПРАВА

3 красавiка. Брэст. У абласным краязнаўчым музеi адкрыта выстава аднаго прадмета «Унiкальны экспанат». Прадстаўлена мужчынскае залатое кальцо ХIV ст. з археалагiчных раскопак старажытнага Бярэсця. (Заря. 2015. 7 апр. С. 4; Вечерний Брест. 2015. 8 апр. С. 8; Брестский вестник. 2015. 9 апр. С. 14; Брестский курьер. 2015. № 15. С. 10; Народная трыбуна. 2015. 10 крас. С. 11.)

7 красавiка. Брэст. У Музеi абароны Брэсцкай крэпасцi адкрыта выстава «Незнаменитой войны солдаты», якая расказвае аб удзельнiках савецка-фiнляндскай вайны (1939–1940). (Вечерний Брест. 2015. 8 апр. С. 1.) * У абласным краязнаўчым музеi адкрыта выстава да Мiжнароднага тыдня птушак. (Брестский вестник. 2015. 9 апр. С. 13; Брестский курьер. 2015. № 15. С. 22.)

17–18 красавiка. Пружаны. У музеi-сядзiбе «Пружанскi палацык» адбылася IV навукова-практычная канферэнцыя «Iмя ў гiсторыi: Заходнепалескi рэгiён». (Раённыя буднi. 2015. 6 мая. С. 5.)

20 красавiка. Брэст. У музеi «Выратаваныя мастацкiя каштоўнасцi» адкрыта выстава праваслаўных iкон ХIХ–ХХ стст. «Праздник праздников». (Брестсвкий курьер. 2015. № 17. С. 26; Брестская газета. 2015. 24 апр. С. 2.)

30 красавiка. Брэсцкi р-н. У гiсторыка-мемарыяльным музеi «Сядзiба Нямцэвiчаў» (в. Скокi) адкрыта выстава «Вялiкая Перамога – 70-годдзе». (Брестский курьер. 2015. № 19. С. 21; Заря над Бугом. 2015. 7 мая. С. 9.)

30 красавiка. Пружаны. У музеi-сядзiбе «Пружанскi палацык» адкрыта выстава твораў жывапiсца Станiслава Жукоўскага (1873–1944) з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi. (Раённыя буднi. 2015. 6 мая. С. 1, 5.)

Красавiк. Ляхавiчы. У Свяцiцкай СШ адбылося свята, прысвечанае 25-годдзю школьнага музея «Партызанская слава». (Ляхавiцкi веснiк. 2015. 25 крас. С. 3.)

М А С Т А Ц Т В А

ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА

1 красавiка. Брэст. У выставачнай зале ГКЦ адкрыта выстава польскага мастака Анджэя Струмiлы «Жывапiс». (Заря. 2015. 26 сак. С. 2; Брестская газета. 2015. 3 апр. С. 8; Вечерний Брест. 2015. 3 апр. С. 16; Брестский вестник. 2015. 9 апр. С. 13; Брестский курьер. 2015. № 15. С. 32.)

1 красавiка. Бяроза. У музеi «Галерэя мастацтваў» пачала дэманстравацца выстава работ мастака i скульптара Уладзiмiра Найбiча «От мифов до символов. Загадочный мир скульптур». (Маяк. 2015. 18 апр. С. 1.)

1 красавiка. Столiн. У выставачнай зале адкрыта выстава фотамастака Паўла Iванавiча Кунiцкага (Пiнск), ураджэнца Столiншчыны, «Полесья чудные мгновенья». (Навiны Палесся. 2015. 3 крас. С. 1; Культура. 2015. 11 крас. С. 11.)

3 красавiка. Брэст. У Мастацкiм музеi адкрыта выстава жывапiсу баранавiцкага мастака Юрыя Лешыка «Мир ощущений». (Наш край. 2015. 1 апр. С. 19; Брестский курьер. 2015. № 15. С. 10.)

14 красавiка. Баранавiчы. У выставачнай зале краязнаўчага музея адкрыта выстава аўтарскiх лялек «Госпожа кукла: книга сказок». Прадстаўлены больш за 90 работ беларускiх аўтараў.

30 красавiка. Брэст. У выставачнай зале ГКЦ адкрыта выстава «Был месяц май», прысвечаная 70-годдзю Перамогi. Прадстаўлены 60 твораў мастакоў Брэста з фондаў абласнога краязнаўчага музея i музея абароны Брэсцкай крэпасцi: Iвана Рудчыка, Пятра Данелii, Уладзiслава Куфко, Мiхаiла Канькова i iнш. (Вечерний Брест. 2015. 1 мая. С. 2; Брестская газета. 2015. 8 мая. С. 8.)

Красавiк. Брэст. Аблвыканкам вызначыў лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года 2014». У галiне культуры iм названы брэсцкi мастак-эмальер, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi Мiкалай Пятровiч Кузьмiч.

ВIДОВIШЧНАЕ МАСТАЦТВА

3 красавiка. Брэст. У Акадэмiчным тэатры драмы – прэм’ера адноўленага спектакля «Мост» паводле аповесцi В. Быкава «Круглянскi мост». Рэжысёры Аляксандр Козак i Цiмафей Iльеўскi. (Заря. 2015. 28 марта. С. 24; Брестский вестник. 2015. 2 апр. С. 20; Брестский курьер. 2015. № 14. С. 10; Брестская газета. 2015. 3 апр. С. 9.)

15 красавiка. Брэст. На сцэне тэатра драмы быў паказаны спектакль «Похороните меня за плинтусом» Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа (Вiцебск). (Вечерний Брест. 2015. 17 апр. С. 2; Брестский курьер. 2015. № 17. С. 10.)

24 красавiка. Брэст. У ГКЦ адбыўся канцэрт «Танцуем любовь» балетнага калектыву «Тодэс» пад кiраўнiцтвам Алы Духавай. (Брестский вестник. 2015. 30 апр. С. 20.)

27 красавiка. Брэст. У ГКЦ маскоўскiя артысты паказалi спектакль «Сублимация любви». (Вечерний Брест. 2015. 29 апр. С. 11; Брестская газета. 2015. 1 мая. С. 9; Заря. 2015. 30 апр. С. 19.) Гэты спектакль быў таксама паказаны 25 красавiка ў Баранавiцкiм ДК «Тэкстыльшчык».

МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА. СПЕЦЫЯЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ

3–4 красавiка. Брэст. На базе гимназii № 4 г. Брэста прайшоў VII абласны адкрыты фестываль-конкурс юных пiянiстаў «Кантабiле-2015». Канкурсанты выступiлi ў намiнацыях: «Сольнае выкананне» i «Фартэпiянны ансамбль». (Заря. 2015. 9 апр. С. 19; Чырвоная звязда. 2015. 5 мая. С. 3.)

4 красавiка. Брэст. У клубе «Palazzo» прайшоў канцэрт рок-музыкi ў стылi фольк-метал. (Брестская газета. 2015. 10 апр. С. 9.) 11 красавiка таксама адбыўся канцэрт рок-гуртоў. (Брестская газета. 2015. 17 апр. С. 9.)

16 красавiка. Брэст. У ГКЦ – вечар песнi «Споёмте, друзья…» з удзелам гарадскога аркестра пад кiраўнiцтвам Валерыя Коваля. (Вечерний Брест. 2015. 15 апр. С. 1; Брестский вестник. 2015. 23 апр. С. 14.)

17 красавiка. Брэст. У ГКЦ – концерт эстрадной групы «Muzzart». (Брестский курьер. 2015. № 17. С. 10; Брестская газета. 2015. 24 апр. С. 9; Брестский вестник. 2015. 23 апр. С. 20.)

17 красавiка. Камянец. У ГДК адбыўся канцэрт эстраднага спевака Аляксандра Пракаповiча.

18 красавiка. Брэст. У музычным каледжы iмя Р. Шырмы адбыўся I абласны конкурс юных кампазiтараў. Удзельнiчалi 22 аўтары ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. (Вечерний Брест. 2015. 24 апр. С. 6; Брестский курьер. 2015. № 17. С. 5.)

22 красавiка. Брэст. У ГКЦ адбыўся канцэрт народнай харавой капелы настаўнiкаў горада, прысвечаны 70-годдзю яе кiраўнiка, дырыжора Ганны Сцяпанаўны Пячонкiнай. (Брестский курьер. 2015. 30 апр. С. 10.)

22 красавiка. Лунiнец. На базе ДШМ прайшло раённае метадычнае аб’яднанне настаўнiкаў харавых аддзяленняў школ мастацтваў. Праведзены майстар-класы выкладчыкаў Баранавiцкага музычнага каледжа, канцэрт навучэнцаў Лунiнецкай ДШМ. * 24 красавiка ў Лунiнецкай ДШМ – справаздачны канцэрт духавога аддзялення школы.

22–23 красавiка. Пiнск. У гарадской канцэртнай зале адбылiся 10-ыя вечары гiтарнай музыкi «Каралiнская фiеста». (Пiнскi веснiк. 2015. 3 крас. С. 9; 25 крас. С. 12; Заря. 2015. 7 апр. С. 8.)

26 красавiка. Пружаны. У Палацы культуры – рэгiянальнае свята-конкурс навучэнцаў школ мастацтваў «Музычны калейдаскоп». Прынялi ўдзел калектывы з Камянца, Iвацэвiчаў, Лунiнца i Пружанскага раёна. (Раённыя буднi. 2015. 6 мая. С. 5.)

26–28 красавiка. Брэст. У Акадэмiчным тэатры драмы прайшоў майстар-клас для маладых дырыжораў Беларусi, якi правёў Аляксандр Сасноўскi, кiраўнiк сiмфанiчнага аркестра. Напрыканцы вучэбнай праграмы адбыўся канцэрт «Парад маладых дырыжораў». (Брестский курьер. 2015. 23 апр. С. 3; 30 апр. С. 21.)

28 красавiка. Брэст. У ГКЦ адбыўся канцэрт, прысвечаны 30-годдзю народнага вакальнага ансамбля «Мiлавiца» гарадскога Цэнтра культуры. Кiраўнiк Ларыса Борсук. (Вечерний Брест. 2015. 24 апр. С. 6; Брестский курьер. 2015. № 18. С. 10.)

30 красавiка. Брэст. У Лядовым палацы прайшоў канцэрт рок-групы «Океан Ельзы» (Украiна). (Заря. 2015. 7 мая. С. 13.)

Красавiк. Венгрыя. Ансамбль народных iнструментаў «Карусель+» i камерны ансамбль «Ренесанс Muzik» Бярозаўскай ДШМ прынялi ўдзел у ХIV Мiжнародным фестывалi-конкурсе «АЭДА. Мост Европы» ў г. Балатонфюрэд. Ансамблi i вакалiстка Дар’я Юркоўская сталi ўладальнiкамi Гран-пры фестывалю. (Маяк. 2015. 15 апр. С. 1–2; Народная трыбуна. 2015. 17 крас.) 24 красавiка ўдзельнiкi фестывалю выступiлi з канцэртам у Бярозаўскай ДШМ.

Красавiк. Пiнскi р-н. На базе Парахонскай ДШМ праведзены раённы семiнар па iнструментальнаму мастацтву для выкладчыкаў ДШМ i клубных работнiкаў. (Полесская правда. 2015. 25 апр. С. 4.)

Красавiк. Лунiнец. У ДШМ адбыўся канцэрт фартэпiяннай музыкi з удзелам Валянцiны Iванаўны Савiнкiнай i Галiны Iванаўны Янкевiч, выкладчыкаў школы. (Информ-прогулка. 2015. 23 апр. С. 15.)

КIНАВIДЭААБСЛУГОЎВАННЕ

2 красавiка. Брэст. У кiнатэатры «Беларусь» адбылася прэм’ера мастацкага фiльма «Битва за Севастополь». Былi запрошаны ветэраны армii i флота, грамадскасць горада. (Заря. 2015. 4 апр. С. 6.; Народная трыбуна. 2015. 10 крас. С. 10.)

15 красавiка. Кобрын. У кiнатэатры «Кобрын» адбыўся паказ праграмы кароткаметражных фiльмаў у межах IV Мiжнароднага фестывалю «Cinema Perpetuum Mobile». (Кобрынскi веснiк. 2015. 2 мая. С. 10.)

Герб Брестской области