Печать

Май, 2015

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ,
КУЛЬТУРЫ І ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ БРЭСЦКАГА АБЛВЫКАНКАМА
УК «АБЛАСНАЯ БIБЛIЯТЭКА IМЯ М. ГОРКАГА»

АДДЗЕЛ КРАЯЗНАЎЧАЙ ЛIТАРАТУРЫ I БIБЛIЯГРАФII
ХРОНIКА  КУЛЬТУРНАГА  ЖЫЦЦЯ  БРЭСЦКАЙ  ВОБЛАСЦI
МАЙ 2015 ГОДА
АГУЛЬНЫЯ ПЫТАННI КУЛЬТУРЫ

5 мая. Брэст. У зале гарвыканкама адбылася патрыятычная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю Вялiкай Перамогi. З дакладамi выступiлi выкладчыкi брэсцкiх унiверсiтэтаў, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый. (Брестский вестник. 2015. 7 мая. С. 5.)

КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЯ РАБОТА.

САЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У СФЕРЫ ВОЛЬНАГА ЧАСУ

1 мая. Брэсцкая вобл. Да свята Працы культработнiкi правялi святочныя канцэртныя праграмы, ушанаваннi ветэранаў працы, лепшых работнiкаў прадпрыемстваў i арганiзацый, народныя гуляннi, вечары адпачынку. У гарадскiх парках культуры i адпачынку святочна адкрыты летнiя сезоны. У Бярозе на пл. Ленiна была ўрачыста адкрыта раённая Дошка пашаны, адбыўся канцэрт.

1 мая. Брэст. У тэатры эстрады (парк культуры i адпачынку) адбылiся цырымонii «Чалавек года» i «Умельцы Брэстчыны», святочны канцэрт з удзелам творчых калектываў i салiстаў вобласцi. Прайшла канцэртная праграма творчых калектываў прафсаюзных устаноў i арганiзацый Брэста. У парку прайшлi выступленнi творчых калектываў навучэнцаў школ i гiмназiй горада. (Заря. 2015. 5 мая. С. 3; Вечерний Брест. 2015. 6 мая. С. 5.)

1 мая. Лунiнец. На пл. Ленiна ­– цырымонiя ўзнагароджвання прадстаўнiкоў прафсаюзных арганiзацый раёна. Адбылося свята ўключэння фантана. У канцэртнай праграме прынялi ўдзел танцавальны калектыў «Абiсаль», калектыў мажарэтак «Чараўнiца», народны духавы аркестр, тэатр моды «Дзiва».

1–2 мая. Пружаны. Народны хор ветэранаў «Чырвоны гваздзiк» Пружанскага ГДК прымаў дэлегацыю ветэранаў Гайнаўскага павета (Польшча).

2 мая. Камянец. У Камянюцкiм Цэнтры народных рамёстваў i культуры – прэзентацыя этнаграфiчнага дакументальнага фiльма «Чёрный аист, белый аист» з удзелам рэжысёра Юнiс Блаваскунас (ЗША). Фiльм расказвае гiсторыю двух жыхароў польскай часткi Белавежскай пушчы, падымае пытаннi запаведнасцi лясоў, адносiн чалавека i прыроды.

5 мая. Iванава. Адбылася акцыя «Кветкi Перамогi». У яе рамках праведзены «Рэйд Славы» – аматары-матацыклiсты праехалi па месцах баявой славы раёна (вв. Рудск, Адрыжын, Махро).

5 мая. Кобрын. У Палацы культуры – грамадзянскi абрад праводзiн юнакоў у армiю «Служу Беларусi!».

5 мая. Лунiнец. У ГДК адбылася ўрачыстая праграма з канцэртам для прызыўнiкоў «Счастливой службы!».

6 мая. Ляхавiчы. Удзельнiкi народнага клуба ветэранаў «Сiвiзна» праехалi па месцах баявой славы раёна: вёскi Конькi – Вялiкая Лотва – Ураджайная – Вялiкае Падлессе – Навасёлкi – Жарабковiчы. * У Навасёлкаўскiм СДК клуб «Купалiнка» правёў фальклорнае свята «Юр’е на двары – кароўку ў поле ганi».

7 мая. Кобрын. Прайшоў традыцыйны раённы аўтапрабег «Дарогамi памяцi» па маршруце Кобрын – Чаравачыцы – Паляцiчы – Глiнянкi – Дзевяткi – Тэўлi – Стрыгава – Кобрын. Удзельнiчалi ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, члены ваенна-патрыятычнага клуба пра ДАСААФ, кадзеты ваенна-патрыятычных класаў, госцi з Ратнаўскага раёна (Украiна). Адбылiся мiтынгi ў вёсках Чаравачыцы, Глiнянкi, Стрыгава, ускладаннi кветак да помнiкаў.

8–10 мая. Баранавiчы. Дзень горада «Баранавiцкая вясна-2015» быў прысвечаны 70-годдзю Вялiкай Перамогi. Адбылiся канцэрты мастацкiх калектываў горада, канцэрт Нацыянальнага акадэмiчнага народнага хору iмя Г. Цiтовiча.

8 мая. Брэст. У Палацы культуры прафсаюзаў адкрыта пасля рэканструкцыi тэатральна-канцэртная зала на 546 месцаў. Для ветэранаў вайны i будаўнiкоў трэста № 8 адбыўся першы канцэрт, прысвечаны 70-годдзю Вялiкай Перамогi. (Вечерний Брест. 2015. 13 мая. С. 4; Народная трыбуна. 2015. 15 мая. С. 3.) * Ля Паўночных варот крэпасцi адбылося свята вулiцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасцi «Знамёна Победы». (Брестский вестник. 2015. 21 мая. С. 13.)

9 мая. Брэсцкая вобл. Да 70-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне па ўсёй вобласцi прайшлi мiтынгi памяцi, шэсцi працоўных, навучальных i творчых калектываў, канцэртныя i тэматычныя праграмы, сустрэчы. Былi ўшанаваны ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны. У Брэсце i iншых гарадах прайшлi патрыятычныя акцыi «Бессмяротны полк». У Ганцавiчах ва ўрочышчы Горкi – тэатралiзаваная пастаноўка «Ажылi ў памяцi iмгненнi вайны», канцэрт мастацкiх калектываў. (Савецкае Палессе. 2015. 13 мая) У Кобрыне выступiў Акадэмiчны ансамбль песнi i танца Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.

9 мая. Iванава. Калектыў мастацкай самадзейнасцi Яечкавiцкага СДК пад кiраўнiцтвам Алы Васiльеўны Самахавец павiншаваў з 90-годдзем ветэрана Мiхаiла Мiкалаевiча Леанчука.

10 мая. Брэсцкая вобл. Да Дня Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь культработнiкi правялi ўрачыстыя цырымонii, канцэртныя праграмы, урокi гiсторыi.

Май. Пiнск. У ДК «Трыкатажнiк» адбыўся конкурс «Мiс БРСМ-215». (Пiнскi веснiк. 2015. 15 мая. С. 12.)

11–15 мая. Брэст. У БрДУ iмя А. С. Пушкiна – V Пушкiнскi фестыаль «Друзья, прекрасен наш союз». (Заря. 2015. 28 мая. С. 17.)

13 мая. Кобрын. У рэстаране «Кобрын» адбыўся гарадскi маладзёжны шоу-конкурс «Мiстэр-2015». (Кобрин-информ. 2015. 21 мая. С. 5.)

15 мая. Брэсцкая вобл. Да Дня сям’i работнiкi культуры правялi ўшаванаваннi мнагадзетных сем’яў i сямейных юбiляраў, вечары сямейнага адпачынку i «агеньчыкi», конкурсы «Тата, мама, я – спартыўная сям’я», фотавыставы, выставы дзiцячых малюнкаў. 14 мая ў Камянецкiм ГДК адбыўся святочны канцэрт «Семья – моя крепость», арганiзавана выстава ДПМ.

15 мая. Ганцавiчы. Ва ўрочышчы Горкi прайшло спартыўнае свята «Ганцавiчы – здаровы горад», арганiзаванае ў межах акцыi «Здаровая сям’я». Удзельнiчалi 17 каманд з розных аграгарадкоў i вёсак раёна. З канцэртнай праграмай выступiлi дзiцячыя мастацкiя калектывы. Работнiкi ЦРБ iмя В. Праскурава арганiзавалi тэматычную пляцоўку «Бабка Мар’я запрашае», дзе частавалi духмянай гарабай, расказвалi пра лекавыя раслiны. (Савецкае Палессе. 2015. 20 мая) * 16 мая ў гарадскiм скверы праведзена маладзёжная музычная праграма ў рамках Года моладзi.

21 мая. Драгiчын. Каля ГДК адбылося свята «Фестываль здароўя» ў рамках праекта «Драгiчын – здаровы горад». (Драгiчынскi веснiк. 2015. 23 мая. С. 1.) * У ГДК праведзены конкурс дзiцячай творчасцi «Мiс Малютка-2015». Удзельнiчалi дзяўчынкi 6 гадоў. (Драгiчынскi веснiк. 2015. 27 мая. С. 3.)

22 мая. Столiн. Дзень аграгарадка Рухча. Выступiлi мясцовыя артысты, а таксама з Асаўскога i Плотнiцкага СДК. (Навiны Палесся. 2015. 26 мая.С. 4.) * У Столiне адбылося свята «Мир творчества и вдожновения», прысвечанае 70-годдзю раённага Цэнтра дзiцячай творчасцi, былога Дома пiянераў i школьнiкаў. Выступiлi вакальна-эстрадная студыя «Музыкальная капель», аб’яднанне па iнтарэсах «Тэатральны», фальклорны гурт «Сябрына», вакальны ансамбль «Домисолька». (Навiны Палесся. 2015. 29 мая. С. 6.)

22 мая. Брэст. У ГКЦ – свята Дзень славянскага пiсьменства i культуры.

22 мая. Маларыта. У ГДК адбыўся раённы конкурс «Лепшая мнагадзетная сям’я». Удзельнiчалi 5 сямей, якiя спаборнiчалi ў 6-цi намiнацыях: Сямейныя традцыi, Мой дом – мая крэпасць, Бацькоўскае шчасце, Нашы таленты, Сямейны кулiнарны шэдэўр, Мы – эрудыты. (Голас часу. 2015. 3 чэрв. С. 3.)

23–24 мая. Брэст. Адбыўся маладзёжны патрыятычны фестываль «Наша Вялiкая Перамога». 23 мая ў канферэнцзале гарвыканкама – маладзёжны рэспублiканскi фестываль рускай паэзii «Созвучие слов живых», прысвечаны 70-годдзю Перамогi.  (Брестский вестник. 2015. 28 мая. С. 11.)

29–31 мая. Жабiнка. На базе лагера «Арляня» прайшоў ХV Мiжнародны байк-фестываль «Брэст-2015». Прынялi ўдзел каля 7 тыс. байкераў з 10-цi краiн свету. Адбыўся рок-канцэрт. (Сельская праўда. 2015. 6 чэрв. С. 8.)

30 мая. Ганцавiчы. У гарадскiм парку адбылося «Свята дзяцiнства». (Савецкае Палессе. 2015. 3 чэрв. С. 3.)

30 мая. Iвацэвiчы. У ГДК прайшоў выпускны баль дзiцячай школы эстэтычнага выхавання.

30 мая. Пружаны. У гп. Шарашове адбылася сустрэча былых выхаванцаў Шарашоўскага дзiцячага дома. Была ўскрыта «капсула часу» з пасланнем нашчадкам ад дзяцей 1965 года. (Раённыя буднi. 2015. 6 чэрв. С. 15.)

30–31 мая. Кобрын. У парку культуры i адпачынку iмя А. В. Суворава адбылiся святы сям’i (30 мая) i дзяцiнства (31 мая). Каля гандлёвага цэнтра «Палессе» 31 мая прайшло свята цацкi i гульнi. (Кобрин-информ. 2015. 4 июня. С. 2; 31; Кобрынскi веснiк. 2015. 6 чэрв. С. 9.)

31 мая. Брэсцкая вобл. Да Сусветнага дня без тытуню работнiкi культуры правялi лкцыi, гутаркi аб здаровым ладзе жыцця, тэматычныя дыскатэкi, выставы дзiцячых малюнкаў. КАУ прынялi ўдзел у абласной iнфармацыйна-адукацыйнай акцыi «Брестчина без табака!» (11–31 мая).

31 мая. Бяроза. Свята аграгарадка Спорава. (Маяк. 2015. 3 июня. С. 5.) * Сваё 500-годдзе адзначыла вёска Лясковiчы. Адкрыты памятны знак. Адбылася прэзентацыя кнiгi Наталлi Дзядзiчкiнай «Малыя Лясковiчы. Была такая вёска…». (Маяк. 2015. 13 июня. С. 5.)

31 мая. Iванава. Адбылося свята аграгарадка Махро, прысвечанае яго 500-годдзю. У праграме: асвяшчэнне Паклоннага крыжа, тэатралiзаванае прадстаўленне «З вякоў мiнулых», канцэрт-вiншаванне. (Чырвоная звязда. 2015. 5 чэрв. С. 5.)

31 мая. Iвацэвiчы. У мемарыяльным комплексе партызанскай славы «Хаваншчына» адбылася традыцыйная сустрэча ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны. Паказана тэатралiзаваная пастаноўка «Адзiн дзень з жыцця партызанскага атрада». У в. Жытлiн адбыўся мiтынг «Беларусь-партызанка». На стадыёне в. Хадакi праведзены святочны канцэрт з удзелам народнага духавога аркестра, народнага хору ветэранаў Iвацэвiцкага ГДК, харэаграфiчных i iнструментальных ансамбляў Iвацэвiцкай ДШМ, iншых калектываў Дамоў культуры раёна. (Заря. 2015. 2 июня. С. 2; Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 3 чэрв. С. 1, 3)

31 мая. Кобрын. У в. Батча адбылося раённае свята фальклору «Батчынскi карагод». У праграме: кiрмаш традыцыйных рамёстваў, святочны канцэрт фальклорных калектываў, конкурс фальклорных гульнявых праграм, вечарына рэгiянальнага танца.

31 мая. Ляхавiчы. Раённае свята дзiцячай творчасцi «Вясёлка дзяцiнства». У праграме: выстава работ выхаванцаў заслужанага калектыву РБ студыi выяўленчага мастацтва «Апалон» ГДК, акцыi «За бяспеку разам», «Не оставляйте детей одних», гульнявыя праграмы ў парку «Зорны дождж» i iнш.

31 мая. Жабiнка. У аг. Хмелева адбылося раённае свята народнага мастацтва «Хмелёвська Сёмуха». Народны тэатр «Хмелеўскiя валацугi» аднавiў старажытны абрад «Ваджэнне кусты». Удзельнiчалi таксама фальклорныя ансамблi «Жэмэрва» i «Падляшанкi» з Польшчы. (Сельская праўда. 2015. 3 чэрв. С. 4; Вечерний Брест. 2015. 3 июня. С. 8.)

31 мая. Столiн. У аг. Дубай – раённае свята Тройца. (Навiны Палесся. 2015. 5 чэрв. С. 4.)

САМАДЗЕЙНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

1–31 мая. Iталiя. На працягу месяца заслужаны калектыў РБ ансамбль народнай музыкi «Выцiнанка» Столiнскага ГДК (кiраўнiк Пётр Астапчук) выступаў на Нацыянальнай экспазiцыi Беларусi на Сусветнай выставе «Экспа-2015» у г. Мiлане. (Навiны Палесся. 2015. 12 чэрв. С. 4.)

1–3 мая. Брэст. У акадэмiчным тэатры драмы прайшоў ХI Мiжнародны фестываль асобых тэатраў «Непратаптаны шлях». Удзельнiчалi 10 калектываў з Беларусi, Польшчы i Лiтвы. (Брестский курьер. 2015. № 19. С. 30; Брестская газета. 2015. 8 мая. С. 8; Народная трыбуна. 2015. 8 мая. С. 9.)

1 мая. Лунiнец. Адбыўся канцэрт удзельнiкаў раённага агляду-конкурсу ваенна-патрыятычнай песнi сярод дзяцей i моладзi «Жыву любоўю да Беларусi».

2 мая. Брэст. У Цэнтры маладзёжнай творчасцi адбыўся фiнал абласнога тура тэлеконкурсу «Твая мiнута славы». (Брестский курьер. 2015. № 20. С. 6; Народная трыбуна. 2015. 15 мая. С. 4.)

2 мая. Ганцавiчы. У ГДК прайшоў юбiлейны вечар, прысвечаны 75-годдзю хармайстра народнага хору ветэранаў Лiдзii Карняйчук.

2–3 мая. Польшча. Народны ансамбль танца «Спадчына» Пружанскага Палаца культуры (кiраўнiк В. Iскалiева) выступiў з канцэртнай праграмай у г. Белавежа. * 9 мая вакальныя групы «Забава» Пружанскага аўтаклуба i «Пружаначка» Сонечнага СДК выступiлi з канцэртнай праграмай ў г. Белавежа.

3 мая. Лунiнец. У ГДК адбыўся III фестываль Велiкодных песнапенняў «Ликуй, душа!» Лунiнецкай благачыннай акругi. (Лунiнецкiя навiны. 2015. 3 чэрв. С. 4.)

9 мая. Iванава. На пляцоўцы перад Цэнтрам культуры i народных традыцый праведзена тэатралiзаваная праграма «Победа одна на всех». Выступiлi вядучыя калектывы раёна, а таксама танцавальны калектыў «Тэрныця» Любяшоўскага РДК (Украiна), аркестр Пiнскага пагранiчнага атрада i кавер-група «Чыкага» (Пiнск).

9 мая. Лунiнец. На вул. Савецкай адбыўся святочны канцэрт «Подвигу жить в веках», у якiм прынялi ўдзел: хор ветэранаў, калектыў мажарэтак «Чараўнiцы», дзiцячы танцавальны калектыў «Абiсаль» Лунiнецкага ГДК, ансамбль «Веснiца» Палесскага СДК, народны ансамбль песнi «Вандроўнiкi» Дварэцкага ЦСДК, салiсты. На гарадской плошчы ля фантана дзейнiчала выстава работ майстроў народнай творчасцi. (Лунiнецкiя навiны. 2015. 12 мая; Информ-прогулка. 2015. 14 мая.)

9 мая. Ляхавiчы. Канцэртная праграма з удзелам народнага ансамбля народнай песнi «Мiране» Мiрскага СДК Баранавiцкага раёна, групы «Федэрацыя» (Мiнск), салiста беларускай эстрады Германа.

10 мая. Столiн. Адбыўся заключны канцэрт раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва «Зоркi Палесся». (Навiны Палесся. 2015. 12 мая. С. 8.)

13 мая. Пiнск. У ГДК прайшоў фестываль танца «Моладзь Пiнска супраць наркотыкаў». (Пiнскi веснiк. 2015. 22 мая. С. 12.) * 14 мая ў Пiнскiм ГДК адбыўся V абласны агляд мастацкай самадзейнасцi арганiзацый мясцовай прамысловасцi i камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Прынялi ўдзел творчыя дэлегацыi з 9-цi гарадоў вобласцi. (Пiнскi веснiк. 2015. 22 мая. С. 12.)

15 мая. Брэст. У Цэнтры маладзёжнай творчасцi – гала-канцэрт абласнога этапа рэспублiканскага фестывалю навучэнцкай моладзi «Арт-вакацыi-2015». Былi паказаны 34 вакальныя, харэаграфiчныя, музычныя i акцёрскiя нумары. (Пiнскi веснiк. 2015. 22 мая. С. 4.)

15 мая. Бяроза. У Белаазёрскiм ДК прайшоў заключны этап конкурсу дзiцячай творчасцi «Будзь зоркай».

15 мая. Лунiнец. У ГДК прайшоў справаздачны канцэрт народных i ўзорных калектываў раёна «Таленты роднага краю». Выступiлi: хор ветэранаў «Спадчына», клуб «Муза», ансамблi «Вандроўнiкi», «Васiлiнкi», «Вытокi», аб’яднаннi «Жывiца», «Лабчанка» i iнш. (Информ-прогулка. 2015. 21 мая. С. 6.) * 17 мая – справаздачны канцэрт танцавальнага калектыву «Абiсаль».

16 мая. Жабiнка. У ГДК прайшоў раённы фестываль творчасцi работнiкаў адукацыi «Песнi Перамогi», прысвечаны 70-годдзю Вялiкай Перамогi. (Сельская праўда. 2015. 23 мая. С. 3.)

17 мая. Бяроза. На базе ДЮСЭЦ прайшоў раённы фестываль дзiцячай творчасцi «Сонейка ў далоньках». Прынялi ўдзел лепшыя студыi i гурткi дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. (Маяк. 2015. 6 июня. С. 7.)

17 мая. Драгiчын. У ГДК адбыўся ХIV рэгiянальны фестываль праваслаўных песнапенняў «Пойте Богу нашему, пойте!». Удзельнiчалi 33 харавыя калектывы – дзiцячыя, маладзёжныя, прафесiйныя i аматарскiя хары з манастыроў i цэркваў, устаноў культуры i адукацыi. Сярод удзельнiкаў: народны хор ветэранаў iмя М. Назарава Пiнскага ГДК, народны акадэмiчны хор Iванаўскага раённага Цэнтра культуры, хор кадэтаў СШ № 35 г. Брэста i iнш. (Брестский курьер. 2015. № 21. С. 2; Пiнскi веснiк. 2015. 29 мая. С. 12; Чырвоная звязда. 2015. 29 мая. С. 2; Драгiчынскi веснiк. 2015. 3 чэрв. С. 2.)

17 мая. Пружаны. Свята-конкурс вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле». Прынялi ўдзел вакальныя калектывы Бярозаўскага, Камянецкага i Пружанскага раёнаў.

19 мая. Баранавiцкi р-н. На Баранавiцкiм малочным камбiнаце адбыўся канцэрт-ушанаванне лепшых жывёлаводаў раёна. Удзельнiчалi: народнае аб’яднанне «Крок» Баранавiцкага РОМЦ, вакальны ансамбль «Акцэнт» птушкафабрыкi «Дружба».

20 мая. Брэст. К ГЦК – адборачны абласны тур III фестывалю-конкурсу iнклюзiўнай творчасцi «Под крыльями Ориона». (Заря. 2015. 16 мая. С. 16; Наш край. 2015. 29 мая. С. 5.) * Адбыўся адборачны тур музычнага праекта «Дэбют з аркестрам – 2» з удзелам гарадскога духавога аркестра.

21 мая. Брэст. У Цэнтры маладзёжнай творчасцi – справаздачны канцэрт калектываў гiмназii № 4 г. Брэста, прысвечаны 70-годдзю Перамогi. (Заря. 2015. 19 мая. С. 8.)

21 мая. Ляхавiчы. З нагоды 70-годдзя ўшанавана Надзея Васiльеўна Нечай, удзельнiца народнага клуба ветэранаў «Сiвiзна» РМЦ.

23 мая. Баранавiцкi р-н. У ДК п. Мiр прайшоў III рэгiянальны фестываль дзiцячай творчасцi «Зорны шлях». Удзельнiчалi выканаўцы з Баранавiцкага, Бярозаўскага i Клецкага раёнаў, г. Баранавiчы. Гран-пры атрымала Аляксандра Гесь, удзельнiца ўзорнага тэатра эстрады «Капелька» Мiрскага СДК. (Наш край. 2015. 29 мая. С. 8.)

23 мая. Баранавiчы. На выставе-кiрмашы «Звонкое дыхание лета» адбыўся канцэрт з удзелам творчых калектываў горада i артыстаў з iншых гарадоў. (Наш край. 2015. 27 мая. С. 20.)

23 мая. Брэст. У Цэнтры маладзёжнай творчасцi – свята, прысвечанае 30-годдзю з дня стварэння ўзорнага ансамбля народнага танца «Праменьчык» гарадскога Цэнтра дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi. Кiраўнiк Наталля Васiльеўна Натарава. (Брестский вестник. 2015. 11 июня. С. 14.)

23 мая. Мiнск. Клуб майстроў «Багач» Ганцавiцкага раённага Дома рамёстваў прыняў удзел у VII Рэспублiканскiм фестывалi-кiрмашы «Вясновы букет», што быў праведзены ў Лошыцкiм парку. Ганцаўчане занялi I месца ў намiнацыi «Лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кiрмашу». (Савецкае Палессе. 2015. 30 мая. С. 4.) Таксама ў «Вясновым букеце» прынялi ўдзел майстры Баранавiцкага раёна.

23 мая. Слонiм Гродзенскай вобл. Хор польскай песнi «Успамiн» Пiнскага ГДК прыняў удзел у ХI адкрытым рэгiянальным фестывалi «Паланэз-2015». (Пiнскi веснiк. 2015. 5 чэрв. С. 12.)

24 мая. Кобрын. У Палацы культуры – адборачны тур раённага свята-конкурсу юных выканаўцаў народнай i эстраднай песнi «Юныя дараваннi-2015». Прынялi ўдзел 49 асобных выканаўцаў i чатыры дуэты.

27 мая. Брэст. У ГКЦ – канцэрт народнага ансамбля эстрадна-спартыўнага танца «Райз». Кiраўнiк Алена Праваторава. (Брестский вестник. 2015. 21 мая. С. 14.)

27 мая. Жабiнка. У ГДК адбыўся фiнал раённага агляду-конкурсу эстраднага мастацтва «Галасы юнацтва». Удзельнiчалi канкурсанты 4-х узроставых груп (7–10 год, 11–14 год, 15–18 год, 19–31 год), яны спаборнiчалi па трох намiнацыях: «Эстрадны вакал», «Эстрадны танец» i «Эстрадная музыка».

28 мая. Лунiнец. У ГДК – адборачны тур раённага конкурсу эстраднага мастацтва «Надзея-2015». * На працягу месяца аўтаклуб зрабiў 15 выездаў з канцэртнымi праграмамi ў вёскi Малыя Чучавiчы, Кормуж, Баравiкi, Лугi i iнш. Прымалi ўдзел фальклорнае аб’яднанне «Крынiчанька» i хор ветэранаў Лунiнецкага ГДК, фальклорна-этнаграфiчны калектыў «Надзея» Кажан-Гарадоцкага СДК, салiсты. Народны хор ветэранаў Лунiнецкага ГДК правёў выязны канцэртны марафон «Мы все Победою сильны».

28–29 мая. Мiнск. У фае Авальнай залы Дома Урада дэманстравалася выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасцi майстроў Iвацэвiцкага раёна. (Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 2 чэрв. С. 1, 3.)

29–31 мая. Пiнск, Пiнскi р-н. Абласны песенны форум «С любовью к песне». Адкрыўся форум раённым святам дзяцiнства «Должны смеяться дети» ў в. Гарадзiшча. Канцэртныя праграмы прайшлi ў гарадской канцэртнай зале, парку культуры i адпачынку, вёсках Парахонск, Пiнкавiчы, Чухава, Ставок, Валiшча, Лапацiна, Пачапава, Ахова. Заключны гала-канцэрт адбыўся на пл. Ленiна г. Пiнска. (Полесская правда. 2015. 3 июня. С. 1, 3; Заря над Бугом. 2015. 4 июня. С. 14; Навiны Камянеччыны. 2015. 13 чэрв. С. 6.)

30–31 мая. Польшча. Народны духавы аркестр Пружанскага Палаца культуры (кiраўнiк С. Г. Бiльшэвiч) прыняў удзел у Мiжнародным парадзе аркестраў у г. Гайнаўцы, выступiў з канцэртнай праграмай у в. Кляшчэльня.

31 мая. Бяроза. На плошчах гг. Бярозы i Белаазёрска стартаваў раённы праект «Мелодыi i фарбы лета», якi ладзiцца чацвёрты год запар. На працягу лета па нядзелях тут будуць выступаць мастацкiя калектывы раёна. Праект пачаўся канцэртнымi праграмамi творчых калектываў дзiцячых школ мастацтваў.

31 мая. Пiнск. У гарадскiм парку адбыўся VII рэгiянальны фестываль таленавiтай моладзi Палесся «Сиреневая ласточка». Была наладжана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, адбылася канцэртная праграма. Выступiлi выканаўцы з Пiнскага, Лунiнецкага, Столiнскага, Iванаўскага раёнаў. (Навiны Палесся. 2015. 5 чэрв. С. 12.)

31 мая. Пружаны. У Палацы культуры – раённае свята дзiцячай творчасцi «Лестница успеха». Прынялi ўдзел лепшыя творчыя калектывы раёна, танцавальны калектыў Гайнаўскага Дома культуры (Польшча).

МЕТОДЫКА КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ,

КЛУБНАЙ РАБОТЫ. ВУЧОБА КАДРАЎ

13 мая. Жабiнка. Праведзены раённы семiнар для клубных работнiкаў «Рэжысёрскiя прынцыпы i прыёмы арганiзацыi масавага мерапрыемства ў сельскай мясцовасцi», якi быў прымеркаваны да Дня сям’i. У праграме: выстава народнага мастацтва «Бабулiна скарбонка» Хмелеўскага СДК; выстава-дэгустацыя страў беларускай кухнi «Сытая сямейка», падрыхтаваная аматарскiмi аб’яднаннямi сямейна-бытавой накiраванасцi; гульнявая праграма «Заморочки из семейной бочки»; музычная праграма «Счастья полный дом».

21 мая. Лунiнец. На базе Барсукоўскага ДСП адбыўся раённы семiнар для клубных работнiкаў па тэме «Канцэптуальныя напрамкi культурна-дасугавай дзейнасцi клубнай установы на сучасным этапе». Удзельнiкi семiнара паглядзелi мiнi-канцэрт народнага ансамбля «Вандроўнiкi» ў Дварэцкiм ЦСДК, майстар-клас Е. В. Бусько i мiнi-канцэрт у Чарабасаўскiм СДК.

БIБЛIЯТЭЧНАЯ СПРАВА

I АСОБНЫЯ СФЕРЫ ЖЫЦЦЯ ГРАМАДСТВА

Май. Брэсцкая вобл. У бiблiятэках праведзены абласны месячнiк для падлеткаў i моладзi «Патрыятызм. Духоўнасць. Маральнасць».

3 мая. Драгiчын. У ЦРБ арганiзаваны iнфармацыйна-выставачны комплекс «Не померкнет летопись Победы!»

3–9 мая. Пiнскi р-н. У РЦБС праведзены тыдзень ваеннай кнiгi «Память о войне нам книга оставляет», у рамках якога адбылiся выступленнi ЛПГ, тэматычныя вечары, урокi мужнасцi. У Пiнкавiцкiм СДК адбылося выступленне ЛПГ «Натхненне».

4 мая. Брэст. У АБ iмя М. Горкага пачалася патрыятычная акцыя «Расскажи мне о войне». На працягу двух тыдняў праходзiлi сустрэчы з прадстаўнiкамi органаў улады, пракуратуры, пiсьменнiкамi, гiсторыкамi, прэзентацыi кнiг. (Брестский курьер. 2015. № 18. С. 3.) 7 мая – творчая сустрэча з пiсьменнiкам, краязнаўцам Аляксандрам Суворавым. 12 мая адбылася прэзентацыя кнiгi Валерыя Мароза i Iгара Кеза «Сквозь годы и грозы ХХ века» аб дзейнасцi КДБ Брэсцкай вобласцi. (Вечерний Брест. 2015. 20 мая. С. 3.) 14 мая – творчая сустрэча з журналiстам, пiсьменнiкам Васiлiем Сарычавым.

4 мая. Кобрын. У ЦРБ выступiла лiтаратурна-паэтычная група «Час i ты» з праграмай «Будуць доўга пахнуць порахам словы…», прысвечанай 70-годдзю Перамогi.

4–11 мая. Брэст. У гарадской спецыяльнай бiблiятэцы-фiлiяле № 12 праведзена акцыя «Дабрыня запальвае зоркi». Бiблiятэкары разам з валанцёрамi маладзёжнага брацтва пры Свята-Мiкалаеўскiм брацкiм храме г. Брэста наведалi з вiншаваннямi i падарункамi 11 чытачоў-ветэранаў.

5 мая. Лунiнец. У ЦРБ для старшакласнiкаў праведзена лiтаратурна-музычная кампазiцыя «У солдатского костра». Лiтаратурныя героi расказвалi пра ваенныя гады, гучалi вершы i песнi пад гiтару. (Информ-прогулка. 2015. 7 мая. С. 1.)

6 мая. Камянец. У ЦРБ iмя У. Iгнатоўскага – гадзiна мастацтва, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння мастака Пятра Васiльевiча Зарэцкага (1935–2013), ураджэнца в. Навiцкавiчы.

7 мая. Баранавiцкi р-н. У Жамчужненскай бiблiятэцы адбылася сустрэча дзяцей з Нiнай Сяргееўнай Савiцкай, якая ў гады вайны была дзяўчынкай, але запомнiла час ваеннага лiхалецця. Дзецi падрыхтавалi невялiкi канцэрт i пачастункi.

7 мая. Ганцавiчы. У кiнатэатры «Маладосць» работнiкамi дзiцячай бiблiятэкi праведзена лiтаратурна-музычная кампазiцыя «Свеча, зажатая в ладони». Размова iшла пра гераiчны подзвiг народа i адносiны да рэлiгii ў час Вялiкай Айчыннай вайны. У фае кiнатэатра была размешчана выстава лiтаратуры ваеннай тэматыкi i экспанатаў – сямейных рэлiквiй чытачоў бiблiятэк.

7 мая. Пiнск. У маi ў ГЦБС праведзены конкурс творчых работ супрацоўнiкаў «Освобождение: нам жить и помнить», прысвечаны 70-годдзю Перамогi. На конкурс былi прадстаўлены спiсы лiтаратуры, электронныя прэзентацыi, выставы дзiцячай творчасцi, розныя масавыя мерапрыемствы: вечары памяцi, урокi гiсторыi i iнш. Работнiкi ЦГБ сумесна з дзiцячай школай мастацтваў правялi каля помнiка ў гонар 40-годдзя вызвалення Пiнска мастацкiя чытаннi «З той далёкай вайны». 11 мая для студэнтаў было праведзена свята кнiгi «Минулых лет святая память», прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння рускага савецкага пiсьменнiка К. М. Сiманава.

8 мая. Камянец. У ЦРБ iмя У. Iгнатоўскага – лiтаратурна-музычная кампазiцыя «В память павших, во имя живых» з удзелам ветэрана Ф. К. Вайцэховiча. (Навiны Камянеччыны. 2015. 23 мая. С. 20.) * У ДБ – вахта памяцi з удзелам ветэрана Н. Ф. Кiслюка i былой вязнi канцлагера Г. Д. Чупрыной.

9 мая. Баранавiчы. У рамках гарадскога свята «Баранавiцкая вясна-2015» бiблiятэкары арганiзавалi на пляцоўцы ля кiнатэатра «Октябрь» выязную чытальную залу «Бiблiятэка пад адкрытым небам».

9 мая. Баранавiцкi р-н. На раённым свяце ў п. Мiр былi ўзнагароджаны пераможцы раённага конкурсу-вiктарыны «Баранавiцкi раён у гады Вялiкай Айчыннай вайны», якi правялi работнiкi ЦРБ i газеты «Наш край». Гэта Iрына Аляксандраўна Герасiмчык, Генадзь Канстанцiнавiч Ажэль, Аляксей Давыдавiч Пуставiтоўскi, Наталля Аляксандраўна Галушка. (Наш край. 2015. 13 мая)

9 мая. Брэсцкая вобл. Да 70-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне ў бiблiятэках правялi акцыi «Прачытай кнiгу аб вайне», «Раскажы мне аб вайне», адбылiся сустрэчы з ветэранамi працы – сведкамi ваенных падзей. Бiблiятэкары i чытацкi актыў наведвалi з вiншаваннямi ветэранаў вайны i працы на даму.

12 мая. Лунiнец. У ЦРБ праведзены вечар-рэквiем «Мы не вправе забыть!» з удзелам былых выхаванцаў дзiцячых дамоў Галiны Мар’iнай, Лiдзii Барадзiной, Пелагеi Гардзiевiч, Вячаслава Палавых. Песнi ваенных гадоў выканаў Iгар Гапон. (Информ-прогулка. 2015. 14 мая. С. 8.)

13 мая. Жабiнка. У ЦРБ адбылася музычна-паэтычная сустрэча «И только потому мы победили…», прысвечаная 70-годдзю Перамогi. Успамiнамi аб вайне падзялiлася Раiса Мiхайлаўна Маргевiч, якой у 1941-м было 8 гадоў. Прагучалi песнi ваенных гадоў у выкананнi Барыса Васiльевiча Iльiна, бацька якога прайшоў усю вайну да Берлiна.

14 мая. Пiнск. У бiблiятэцы-фiлiяле № 7 для школьнiкаў правялi iнтэрактыўны ўрок памяцi «Як гэта было». Былi паказаны прадметы партызанскага жыцця, расказана пра партызан Пiншчыны, дзецям прапанавалi партызанскi абед.

15 мая. Брэсцкая вобл. Да Дня сям’i бiблiятэкары правялi сустрэчы чытацкiх сем’яў, пасяджэннi клубаў сямейнага чытання, вечары сямейнага адпачынку, выставы дзiцячых малюнкаў i iнш. У Брэсцкай ЦГДБ iмя А. С. Пушкiна прайшло свята «Сям’я – гэта тое, што з табою заўсёды», на яго былi запрошаны сем’i, якiя найбольш актыўна чытаюць у бiблiятэцы. У Камянецкай ДБ праведзена сямейная сустрэча «Пад парасонам шчасця»; аформлена выстава работ Марыi Рудзiк, удзельнiцы гуртка Цэнтра дадатковай адукацыi. (Навiны Камянеччыны. 2015. 23 мая. С. 20.) У Драгiчынскай РДБ прайшло пасяджэнне клуба «Сонейка» з удзелам вучняў 7–8 класаў. На базе духоўна-асветнiцкага цэнтра «Вытокi» Пiнскай ЦГБ 14 мая праведзена для моладзi сустрэча-знаёмства з iярэем Сергiем Платнiцкiм i матушкай Таццянай, якiя выхоўваюць пяцёра дзяцей. У Пiнскай ЦРБ iмя Я. Янiшчыц – пасяджэнне аб’днання «Прызванне».

15 мая. Ганцавiчы. Работнiкi раённай бiблiятэкi правялi у актавай зале Ганцавiцкай школы-iнтэрната прэзентацыю зборнiка паэзii Валерыя Карнеяўца «Сердцу близкое…», падрыхтаванага ў ЦРБ iмя В. Праскурава. Валерый Аляксеевiч шмат гадоў працаваў у школе-iнтэрнаце настаўнiкам i выхавацелем.

15 мая. Кобрын. Для сельскiх бiблiятэкараў праведзены семiнар. У яго рамках: трэнiнг «Фармiраванне электронных паўнатэкставых баз даных ваеннай тэматыкi», электронная прэзентацыя «Праца Залескай сельскай бiблiятэкi да 70-годдзя Вялiкай Перамогi».

15 мая. Лунiнец. У ЦРБ адбылася прэзентацыя кнiгi вершаў Сцяпана Нефiдовiча «Святло сузор’я Казярога». (Информ-прогулка. 2015. 21 мая. С. 4.)

17 мая. Пiнск. У духоўна-асветнiцкiм цэнтры «Вытокi» пры ЦГБ праведзена пасяджэнне клуба «Благовест» на тэму «Праведники мира: они не могли поступить иначе». Адбылася сустрэча з Таiсiяй Канстанцiнаўнай Комар, бацькi якой выратавалi яўрэйскую дзяўчыну. Краязнавец Вячаслаў Iльянкоў расказаў пра гiсторыю пiнскага яўрэйскага гета. Айцец Сергiй распавёў пра служэнне свяшчэннiкаў у гады Вялiкай Айчыннай вайны.

18 мая. Брэст. У спецыяльнай бiблiятэцы-фiлiяле № 12 чарговае пасяджэнне клуба «Крынiца» (кiраўнiк Надзея Парчук) было прысвечана святой праведнай Сафii Слуцкай (1585–1612). Лiтаратурна-музычная кампазiцыя была падрыхтавана з удзелам валанцёраў маладзёжнага «Таварыства ў гонар Свяцiцеля Мiкалая» i навучэнцаў музычнага каледжа iмя Р. Шырмы.

24 мая. Столiн. У Рубельскай СБ адбылася сустрэча з мовазнаўцам Мiкалаем Iванавiчам Пашкевiчам, ураджэнцам в. Рубель. Ён аўтар кнiгi аб дыялектных асаблiвасцях рубельскай гаворкi «У родным слове адгукаецца душа…». (Навiны Палесся. 2015. 26 мая. С. 3.)

17 мая. Iванава. ЦРБ iмя Ф. Панфёрава прыняла ўдзел у акцыi «Ноч музеяў». Перад бiблiятэкай праведзены тэатралiзаваны пралог «А память сердца говорит…», прысвечаны памяцi Вялiкай Айчыннай вайны. У бiблiятэцы былi прадстаўлены экспазiцыi школьных музеяў раёна, пакояў баявой славы. (Чырвоная звязда. 2015. 22 мая. С. 2.)

19 мая. Баранавiчы. У ЦГБ iмя В. Таўлая – Праваслаўныя чытаннi «Князь Владимир. Цивилизованный выбор Руси».

22 мая. Столiн. У ЦРБ падведзены вынiкi раённага конкурсу творчых работ «Никогда не забудем: внуки о войне». У конкурсе ўдзельнiчалi дзецi да 15-цi гадоў. (Навiны Палесся. 2015. 29 мая. С. 3.) * Адбылося пасяджэнне клуба «Встреча» у форме сустрэчы пакаленняў. Быў запрошаны ветэран Вялiкай Айчыннай вайны Iван Iванавiч Мельнiк. (Навiны Палесся. 2015. 29 мая. С. 3.)

26 мая. Баранавiчы. У ЦГБ iмя В. Таўлая – прэзентацыя выставы творчых работ у тэхнiцы батык вучняў СШ № 15 «Каляровыя мары». * 27 мая ў ЦГДБ адбылося свята адкрыцця гарадскога конкурсу «Лета i кнiга-2015».

27 мая. Ганцавiчы. Работнiкi РДБ арганiзавалi ў ГДК тэатралiзаванае прадстаўленне для вучняў 1-х класаў «Прощай, страна Буквария!».

27 мая. Драгiчын. У ЦРБ для выпускнiкоў СШ № 1 г. Драгiчына праведзена прафарыентацыйная гадзiна.

27 мая. Iванава. У ЦРБ iмя Ф. Панфёрава прайшоў семiнар для бiблiятэкараў раёна на тэму «Бiблiятэка i выхаванне прававой культуры асобы». Адбыўся «круглы стол» з удзелам прадстаўнiкоў праваахоўных органаў. Паказана конкурсная праграма «Свои права я буду знать».

27 мая. Пiнскi р-н. Адбыўся бенефiс Пiнскай ЦРБ iмя Я. Янiшчыц «Библиотека – кладезь мудрости», прысвечаны 70-годдзю з дня яе заснавання. (Полесская правда. 2015. 3 июня. С. 3.)

28 мая. Брэст. У АБ iмя М. Горкага адбылася прэзентацыя сумеснага беларуска-польскага праекта «Польшча – Беларусь. Агульная гiстарычная спадчына».

29 мая. Ганцавiчы. У ЦРБ iмя В. Праскурава прайшоў семiнар-практыкум для бiблiятэчных работнiкаў ЦБС на тэму «Карыснае знаёмства з Iнтэрнэтам».

31 мая. Брэсцкая вобл. Да Сусветнага дня без тытуню бiблiятэкары правялi ўрокi здароўя, адкрытыя дыялогi i iнш. У Пiнскай РЦБС 31 мая прайшоў адзiны бiблiятэчны дзень «Курить – здоровью вредить». 29 мая бiблiятэкар Нiжнечэрнiхоўскай СБ Баранавiцкага раёна правяла «круглы стол» вучняў 8–9 класаў i настаўнiкаў «Не будзь заложнiкам шкодных звычак»; у Мiлавiдскай СБ адбылося выступленне агiтбрыгады, у складзе якой вучнi 3–5 класаў, на тэму «Дым, уносящий жизнь». 27 мая ў Ганцавiцкай ЦРБ iмя В. Праскурава для вучняў старэйшых класаў правялi пазнавальную размову «Жыццё без дрэнных звычак». У Лунiнецкай ЦБС адбылося 34 масавыя мерапрыемствы.

Май. Пiнск. У ЦГБ працавала выстава «Невядомая Амерыка», на якой были прадстаўлены кнiгi, альбомы, энцыклапедыi ЗША, настольныя гульнi для дзяцей i дарослых, а таксама тэхнiчная навiнка – 3D-прынтэр.

МУЗЕЙНАЯ  СПРАВА

6 мая. Бяроза. У фiлiяле раённага музея «Галерэя мастацтваў» пачала дэманстравацца выстава «Традыцыi i культура Японii», прадастаўленая Пасольствам Японii ў Рэспублiцы Беларусь. * Да 70-годззя Перамогi супрацоўнiкi раённага музея правялi для вучняў пачатковых класаў музейна-педагагiчны занятак «Детство, опалённое войной». Размова iшла пра канцэнтрацыйныя лагеры на тэрыторыi Беларусi. Прымала ўдзел былая вязнiца Азарыцкага лагера смерцi Марыя Паўлаўна Ручай.

Май. Баранавiчы. У краязнаўчым музеi дзейнiчала выстава «Нам 41-й не забыть, нам 45-й славить».

8 мая. Брэст. 50 гадоў з дня прысваення Брэсцкай крэпасцi ганаровага звання «Крэпасць-герой». (Заря. 2015. 7 мая. С. 7; Брестский вестник. 2015. 7 мая. С. 11.)

8 мая. Кобрын. У ваенна-гiстарычным музеi iмя А. В. Суворава прайшла квэст-гульня «Родны горад», прысвечаная 70-годдзю Перамогi. Бралi ўдзел каманды раённых арганiзацый «Белая Русь» i БРСМ, гарадскога аб’яднання прафсаюзаў. У дворыку музея праведзена канцэртная праграма.

9 мая. Брэст. У МК «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся мiтынг, прысвечаны 70-годдзю Перамогi. (Вечерний Брест. 2015. 13 мая. С. 2; Брестский курьер. 2015. № 20. С. 3; Народная трыбуна. 2015. 15 мая. С. 2, 4.)

12 мая. Брэст. У Мастацкiм музеi адбылася прэзентацыя творчасцi мастака Ао Тэ з Кiтая. (Заря. 2015. 14 мая. С. 8; Брестский курьер. 2015. № 20. С. 10; Вечерний Брест. 2015. 15 мая. С. 8; Брестский курьер. 2015. № 21. С. 26.)  * У музеi «Брэст тэатральны» СШ № 12 г. Брэста адкрыта выстава «С «лейкой» и блокнотом», прысвечаная 70-годдзю Перамогi. Выстава расказвае пра работу фотакарэспандэнтаў на Вялiкай Айчыннай вайне. (Брестский курьер. 2015. № 23. С. 26.)

15–17 мая. Брэсцкая вобл. У музеях прайшла культурная акцыя «Ноч музеяў», прымеркаваная да Мiжнароднага дня музеяў. Вечарам наведвальнiкi былi запрошаны на выставы, канцэртныя праграмы, майстар-класы i iнш. У Брэсцкiм абласным краязнаўчым музеi 16 мая праведзена акцыя «Музейная бессонница на Медовой». (Заря. 2015. 19 мая. С. 5; Вечерний Брест. 2015. 20 мая. С. 7; Брестский курьер. 2015. № 21. С. 10; Брестская газета. 2015. 22 мая. С. 8; Брестский вестник. 2015. 28 мая. С. 19.) У музеi «Выратаваныя мастацкiя каштоўнасцi» 15 мая праведзена акцыя «Вечные ценности». (Брестский курьер. 2015. № 21. С. 10; Вечерний Брест. 2015. 20 мая. С. 7.) У Баранавiцкiм краязнаўчым музеi 15 мая – акцыя «Я помню эти времена». (Наш край. 2015. 20 мая. С. 23.) У Бярозе акцыя прайшла 15 мая ў «Галерэi мастацтваў», прынялi ўдзел лепшыя мастацкiя калектывы раёна: хор ветэранаў «Памяць сэрца», духавы аркестр i iнш. У Кобрынскiм музеi iмя А. В. Суворава – «Музейная ноч» на тэму «Город празднует Победу». (Кобрынскi веснiк. 2015. 20 мая. С. 1; Кобрин-информ. 2015. 21 мая. С. 3.) У Iванаве «Ноч музеяў» наладзiлi 17 мая як творчы праект «Уславiм подзвiг твой, Айчына!»: у ЦРБ iмя Ф. Панфёрава прадставiлi грамадскiя музеi раёна, а ў Цэнтры культуры i народных традыцый – канцэртную праграму «Песнi ваенных гадоў». (Чырвоная звязда. 2015. 22 мая. С. 2.)

16 мая. Брэсцкi р-н. У гiсторыка-мемарыяльным музеi «Сядзiба Нямцэвiчаў» (в. Скокi) адбыўся чарговы баль «Сустрэчы з Нямцэвiчамi». (Брестский курьер. 2015. № 21. С. 26; Заря над Бугом. 2015. 21 мая. С. 10.)

18 мая. Брэст. У Мастацкiм музеi адкрыта выстава «Музыка сквозь века», прысвечаная Мiжнароднаму дню музеяў у межах штогадовай акцыi «Музеi – гораду». Прадстаўлены экспанаты (музычныя iнструменты, музычныя шкатулкi, магнiтафоны i iнш.) з фондаў абласнога краязнаўчага музея, а таксама музеяў Баранавiчаў, Пiнска, Кобрына, Бярозы. (Заря. 2015. 19 мая. С. 2; Вечерний Брест. 2015. 22 мая. С. 2; Брестский вестник. 2015. 28 мая. С. 19.) * У музеi гiсторыi горада Брэста адкрыта выстава французскiх гравюр «Шик и романтика старины». (Вечерний Брест. 2015. 20 мая. С. 6; Заря. 2015. 21 мая. С. 13; Брестский вестник. 2015. 21 мая. С. 7.)

22 мая. Жабiнка. Акцыя «Ноч музеяў» прайшла ў в. Малыя Сяхновiчы, дзе працуе раённы гiсторыка-краязнаўчы музей. (Сельская праўда. 2015. 30 мая. С. 8.)

22 мая. Пiнск. У Музеi Беларускага Палесся – акцыя «Ноч у музеi». (Полесская правда. 2015. 27 мая. С. 2; Пiнскi веснiк. 2015. 29 мая. С. 12.)

22 мая. Пружаны. У межах акцыi «Ноч у музеi» ў музеi-сядзiбе «Пружанскi палацык» праведзена iмпрэза «Ноч. Музей. Здароўе». (Краязнаўчая газета. 2015. № 22. С. 2.)

22–23 мая. Брэст. Каля ДК чыгуначнiкаў працаваў перасоўны выставачна-лекцыйны комплекс Расiйскай чыгункi з экспазiцыяй, прысвечанай 70-годдзю Перамогi. (Вечерний Брест. 2015. 27 мая. С. 16.)

29 мая. Брэст. У Мастацкiм музеi адкрыта выстава работ выхаванцаў творчага цэнтра «МалМала» i яго кiраўнiка мастачкi Марыны Лаппо.

29 мая. Пружаны. У музеi-сядзiбе «Пружанскi палацык» адбыўся фестываль эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу – III», прысвечаны памяцi Тадэвуша Рэйтана i Станiслава Жукоўскага. (Раённыя буднi. 2015. 10 чэрв. С. 8.)

30 мая. Брэст. Каля археалагiчнага музея «Бярэсце» адбылося свята сярэднявяковай культуры i рамёстваў «Берасцейская маёўка-2015». (Заря. 2015. 2 июня. С. 1, 4; Вечерний Брест. 2015. 3 июня. С. 9; Брестский курьер. 2015. № 23. С. 10; Брестская газета. 2015. 5 июня. С. 9.) * Пры абласным упраўленнi Мiнiстэрства надзвычайных сiтуацый РБ створаны Музей пажарнай службы (вул. Савецкай Канстытуцыi, 30). (Заря. 2015. 26 мая. С. 4; Брестский вестник. 2015. 28 мая. С. 19; Вечерний Брест. 2015. 29 мая. С. 7.)

АХОВА ПОМНIКАЎ ГIСТОРЫI I КУЛЬТУРЫ

7 мая. Iвацэвiчы. У Целяханах адкрыты памятныя знакi, прысвечаныя падзеям Вялiкай Айчыннай вайны. На старых могiлках адкрыты новы помнiк на магiле Антанiны Ракасоўскай (Аўсяннiкавай), мацi двойчы Героя Савецкага Саюза маршала К. К. Ракасоўскага. (Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 15 мая. С. 5; Пiнскi веснiк. 2015. 15 мая. С. 3.)

7 мая. Пiнск. Каля мемарыялу вызвалiцелям Пiнска адбылася цырымонiя аднаўлення непрарыўнага гарэння Вечнага агню. (Заря. 2015. 12 мая. С. 1; Пiнскi веснiк. 2015. 12 мая. С. 1.)

8 мая. Брэст. На Ковельскай шашы адкрыты новы памятны знак чырвонаармейцам, якiя загiнулi ў лагеры ваеннапалонных «Рэвiр» у 1941–1942 гг. (Вечерний Брест. 2015. 1 мая. С. 2; Заря. 2015. 12 мая. С. 2; Брестский вестник. 2015. 14 мая. С. 7; Брестский курьер. 2015. 14 мая. С. 3; Народная трыбуна. 2015. 15 мая. С. 3.)

8 мая. Брэсцкi р-н. У в. Вялiкiя Матыкалы адкрыты памятны знак абаронцам Айчыны i ахвярам вайны. Скульптар Павел Герасiменка. (Заря. 2015. 14 мая. С. 7; Заря над Бугом. 2015. 14 мая. С. 7.)

8 мая. Ганцавiчы. У в. Востраў адкрыты помнiк воiнам-землякам, якiя загiнулi на франтах Вялiкай Айчыннай вайны. (Савецкае Палессе. 2015. 13 мая. С. 2; Ганцавiцкi час. 2015. 14 мая. С. 6.) Каля в. Кукаў-Бор пастаўлены помнiк расстралянай сям’i партызана Мiхаiла Драча. (Савецкае Палессе. 2015. 20 мая. С. 3.)

9 мая. Пiнскi р-н. У аг. Парахонск адкрыты помнiк землякам, якiя загiнулi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Скульптар Сяргей Жылевiч. (Полесская правда. 2015. 13 мая. С. 1–2.)

Май. Пружаны. Каля в. Лiнова адноўлены помнiк-абелiск на месцы пахавання загiнуўшых у гады Вялiкай Айчыннай вайны. (Раённыя буднi. 2015. 30 мая. С. 2.)

22 мая. Бяроза. У в. Чарнякова ўрачыста адзначана 290-годдзе Свята-Мiкалаеўскай царквы, старэйшай ў раёне. (Маяк. 2015. 30 мая. С. 16.)

Май. Маларыта. У раёне адбылося выязное пасяджэнне абласнога семiнару спецыялiстаў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны. Госцi раёна наведалi царквы ў вёсках Ляхаўцы, Олтуш, Хацiслаў, пазнаёмiлiся з iх гiсторыяй i старажытнымi абразамi. (Голас часу. 21015. 3 чэвр. С. 5.)

М А С Т А Ц Т В А

ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА

1–23 мая. Мiнск. У гарадской мастацкай галерэi твораў Л. Д. Шчамялёва (пр. Ракасоўскага, 49) дэманстравалася выстава мастакоў Кобрына «Кобрынскiя анёлiкi». Свае работы на тэму дзяцiнства прадставiлi: Валянцiна Шахалевiч, Генадзь Абрамаў, Наталля Скарга, Сяргей Касцюк, Сяргей Плотнiкаў, Таццяна Патворава, Ала Пракурат, Марына Луцiк, Уладзiмiр Чыквiн. (Кобрин-информ. 2015. 28 мая. С. 2.)

4–10 мая. Пружаны. На хутары Стойлы прайшоў мастацкi пленэр «Сцежкамi Мiколы Тарасюка», прысвечаны памяцi народнага майстра Беларусi М. В. Тарасюка (1932–2015). Устаноўлены каплiчка i драўляная фiгура майстра, якую выканаў Анатоль Туркоў з Камянца. (Вечерний Брест. 2015. 13 мая. С. 8; Раённыя буднi. 2015. 16 мая. С. 1, 15; Навiны Камянеччыны. 2015. 30 мая. С. 23.)

6 мая. Брэст. У Мастацкiм музеi адкрыта выстава жывапiсу Сцяпана Iванавiча Драмука (Гомель) «Мои родные просторы». Мастак нарадзiўся ў в. Дзiвiн Кобрынскага раёна.

15 мая. Брэст. У выставачнай зале ГКЦ адкрыта выстава самадзейнай мастачкi Веры Антонаўны Усенкi з в. Дзiвiн Кобрынскага раёна «Живи и радуйся!». (Заря. 2015. 23 мая. С. 9.)

15–16 мая. Брэсцкая вобл. У музеях вобласцi праведзена культурная акцыя «Ноч музеяў». (Заря. 2015. 14 мая. С. 8.)

25 мая. Кобрын. У Палацы культуры адкрыта першая персанальная выстава жывапiсу Алы Пракурат «Палiтра творчасцi». (Кобрынскi веснiк. 2015. 3 чэрв. С. 8; Кобрин-информ. 2015. 11 июня. С. 5.)

29 мая. Брэст. У мастацкай галерэi «БелАрт» адкрыта выстава творчых работ 6-цi студэнтаў БрДУ iмя А. С. Пушкiна «Весенний калейдоскоп». Прадстаўлены 32 творы. (Вечерний Брест. 2015. 5 июня. С. 7; Брестская газета. 2015. 5 июня. С. 8.)

30 мая. Брэст. У выставачнай зале ГКЦ адкрыта выстава работ навучэнцаў Брэсцкай дзiцячай мастацкай школы. (Брестская газета. 2015. 5 июня. С. 8.)

Май. Баранавiчы. У выставачнай зале краязнаўчага музея дэманстравалася выстава жывапiсу Леанiда Грышука (Мiнск) «Фарбы небакраю».

ВIДОВIШЧНАЕ МАСТАЦТВА

10 мая. Брэст. У Акадэмiчным тэатры драмы да 70-годдзя Перамогi адноўлены спектакль «Пойти и не вернуться» паводле аповесцi Васiля Быкава. Рэжысёр Валянцiна Янавец. (Брестская газета. 2015. 8 мая. С. 9; Заря. 2015. 16 мая. С. 3.)

19 мая. Брэст. У грамадска-культурным цэнтры паказаны спектакль «Интимная комедия» ў выкананнi артыстаў Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя М. Горкага (Мiнск). (Вечерний Брест. 2015. 22 мая. С. 6; Брестский вестник. 2015. 28 мая. С. 11.)

23 мая. Брэст. У Акадэмiчным тэатры драмы – прэм’ера спектакля «Браво, Лауренсия!». Рэжысёр Валянцiна Янавец. (Заря. 2015. 23 мая. С. 8; Брестский вестник. 2015. 28 мая. С. 12; Брестская газета. 2015. 29 мая. С. 9.)

МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА. СПЕЦЫЯЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ

2 мая. Брэст. У МК «Брэсцкая крэпасць-герой» адбылася патрыятычная акцыя-канцэрт, прысвечаная 70-годдзю Вялiкай Перамогi. (Вечерний Брест. 2015. 6 мая. С. 9; Брестский вестник. 2015. 7 мая. С. 20.) * У гiмназii № 3 г. Брэста прайшоў гала-канцэрт гарадскога фестывалю, прысвечанага 250-годдзю з дня нараджэння М. К. Агiнскага. (Брестский вестник. 2015. 14 мая. С. 6.)

7 мая. Брэст. Ля сцен Брэсцкай крэпасцi прайшоў канцэрт аркестра Ваенна-паветраных сiл ЗША. (Заря. 2015. 12 мая. С. 8; Вечерний Брест. 2015. 13 мая. С. 8; Брестский курьер. 2015. № 20. С. 7; Брестский вестник. 2015. 21 мая. С. 13.)

8 мая. Баранавiчы. У ГДК – канцэртная праграма Нацыянальнага акадэмiчнага народнага хору iмя Г. Цiтовiча.

9 мая. Брэст. У тэатры эстрады (парк культуры i адпачынку) праведзены музычны праект «Радыё Брэст», прысвечаны 70-годдзю Перамогi. Удзельнiчалi групы «Дай Дарогу!», «Плюмбум» i iншыя выканаўцы.

9 мая. Кобрын. У амфiтэатры парка iмя А. В. Суворава – канцэртная праграма Акадэмiчнага ансамбля песнi i танца Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.

10 мая. Брэст. На вул. Савецкай адкрыта музычная пляцоўка для вулiчных музыкантаў. (Заря. 2015. 14 мая. С. 13; Брестский курьер. 2015. № 20. С. 6.)

12 мая. Брэст. У Лядовым палацы адбыўся канцэрт эстраднага спевака Алега Газманава (Масква). (Заря. 2015. 14 мая. С. 8; Вечерний Брест. 2015. 15 мая. С. 5; Брестский вестник. 2015. 21 мая. С. 19; Брестский курьер. № 21. С. 26.)

12–16 мая. Польшча. Хор Аляксандра-Неўскага сабора г. Кобрына прыняў удзел у мiжнародным фестывалi «Хайнуўскiя днi музыкi царкоўнай» у г. Гайнаўка. (Кобрин-информ. 2015. 28 мая. С. 9.)

16 мая. Баранавiцкi р-н. У аг. Мiрны адбыўся кавер-канцэрт «Звезда по имени Рок».

16 мая. Брэст. У ГКЦ адбыўся канцэрт Нацыянальнага аркестра пад кiраўнiцтвам М. Фiнберга. (Брестский вестник. 2015. 21 мая. С. 14.)

17 мая. Баранавiчы. Адбыўся канцэрт, прысвечаны 75-годдзю дзiцячай музычнай школы мастацтваў № 1 г. Баранавiчы. (Наш край. 2015. 22 мая. С. 5.)

22–23 мая. Лiда Гродзенскай вобл. Камерны ансамбль Ганцавiцкай ДШМ прыняў удзел у II Рэспублiканскiм фестывалi-конкурсе дзiцячага мастацтва «Лiдскi вянок». (Савецкае Палессе. 2015. 30 мая. С. 4.) Таксама прынялi ўдзел навучэнцы школ мастатцваў Iвацэвiцкага раёна. (Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 16 чэрв. С. 4.)

23 мая. Брэст. У ГКЦ – канцэртная праграма «Дэбют з аркестрам – 2» з удзелам гарадскога духавога аркестра пад кiраўнiцтвам Валерыя Коваля.

23 мая. Камянец. У ГДК – справаздачны канцэрт i выстава творчых работ навучэнцаў Камянецкай ДШМ.

Май. Iванава. На базе Мотальскай ДШМ прайшоў раённы семiнар для выкладчыкаў школ мастацтваў, прысвечаны захаванню традыцыйнай рэгiянальнай спадчыны. Навучэнцы i педагогi паказалi вясеннi i летнi цыклы народных святаў, восеньскi абрад «Дажынкi», зiмовы – «Шчодрык». (Чырвоная звязда. 2015. 2 чэрв. С. 2.)

25 мая. Драгiчын. У ГДК – справаздачны канцэрт, прысвечаны 55-годдзю дзiцячай школы мастацтваў. (Драгiчынскi веснiк. 2015. 23 мая. С. 1, 3.)

25 мая. Iванава. У амфiтэатры гарадскога парка – справаздачны канцэрт ДШМ iмя Напалеона Орды. (Чырвоная звязда. 2015. 5 чэрв. С. 5.)

27 мая. Брэст. У Лядовым палацы адбыўся канцэрт эстраднай спявачкi Анi Лорак (Украiна). (Вечерний Брест. 2015. 29 мая. С. 1, 7; Заря. 2015. 30 мая. С. 8; Брестский вестник. 2015. 4 июня. С. 14.)

27–31 мая. Латвiя, Эстонiя. Навучэнцы Столiнскай i Рэчыцкай школ мастацтваў прынялi ўдзел у мiжнародным фестывалi дзiцячай i маладзёжнай творчасцi «Арт панарама Балтыкi 2015». (Навiны Палесся. 2015. 5 чэрв. С. 6.)

28 мая. Брэст. У Цэнтры маладзёжнай творчасцi – справаздачны канцэрт юных музыкантаў гiмназii № 4 г. Брэста. (Брестский вестник. 2015. 4 июня. С. 14.)

27 мая. Лунiнец. У Лунiнецкiм ГДК 27 мая адбыўся справаздачны канцэрт Лунiнецкай ДШМ. (Информ-прогулка. 2015. 4 июня. С. 2.) * 28 мая ў Мiкашэвiчах адбылося свята, прысвечанае 45-годдзю Мiкашэвiцкай ДШМ i заканчэнню навучальнага года. (Информ-прогулка. 2015. 4 июня. С. 9.) * 29 мая ў Лунiнецкiм ГДК адбылася раённая ўрачыстая цырымонiя ўзнагароджвання лепшых вучняў i настаўнiкаў дзiцячых школ мастацтваў «Звёздный час».

28 мая. Ляхавiчы. У ГДК – справаздачны канцэрт навучэнцаў ДШМ.

29 мая. Брэст. У музычным каледжы iмя Р. Шырмы адбыўся канцэрт ансамбля лацiнаамерыканскай народнай музыкi «Алi Прымера» i калектыву фальклорнага танца «Сандра Радрыгес» з Венесуэлы. (Брестский вестник. 2015. 4 июня. С. 7; Брестскуий курьер. 2015. 4 июня. С. 3.)

30 мая. Лунiнец. У ГДК адбыўся творчы вечар да 70-годдзя музыканта, аўтара песень Андрэя Данiлавiча Гурбановiча. (Информ-прогулка. 2015. 14 мая. С. 2.)Складальнiк У. В. Сухапар

Герб Брестской области