Печать

Асноўныя мерапрыемствы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да правядзення Года культуры ў Рэспубліке Беларусь

Студзень

Да 270-годдзя з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Касцюшкі. "Нарадзіўся я ліцьвінам..." Кніжная выстава.

Люты

Да Міжнароднага дня роднай мовы: “Нам засталася спадчына”: 95 год Івану Шамякіну, 75 год У. Мулявіну, 120 год Кандрату Крапіве, 125 год Максіму Багдановічу. Кніжная выстава ў АГКЦ на абласным свяце.

Сакавік

Тыдзень Дзіцячай і юнацкай кнігі “Свет у кнігах”(24.03 – 31.03)

Красавік

Да 80-годдзя з дня нараджэння Міхася Рудкоўскага. "Вяртаюся ў край свой дарагі..." Кніжная выстава.

Май

Да Дня Перамогі і 75-годдзя бітвы пад Масквой. Цыкл кніжных выстаў.

Мерапрыемствы да 55-годдзя з часу заснавання Брэсцкай абласной дзіцячай бібліятэкі. Абвяшчэнне акцыі “Раскажы дзецям пра Польшу”. (сумесна з мультымедыйным цэнтрам для дзяцей і моладзі “Бібліятэка BARWNA” г. Бяла-Падляска (РП) і Генеральным консульствам РП у г. Брэсце).

Верасень

Мерапрыемствы да Рэспубліканскага Дня бібліятэк. Прэзентацыя даведніка “Хто ёсць хто ў Абласной бібліятэке імя М. Горкага”.

Да 420-годдзя падпісання Берасцейскай уніі. Прэзентацыя бібліяграфічнага спіса “Берасцейская унія”. Кніжная выстава. Круглы стол гісторыкаў і краязнаўцаў.

Кастрычнік

“Буг не дзеліць”: творчая сустрэча маладых паэтаў гг. Брэста (РБ), Бяла-Падляскі (РП), Роўна (Україна) з удзелам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” (Мінск) С. Дзянісавай і членаў рэдакцыйнай калегіі.

Лістапад

Кніжная выстава да ўручэння літаратурнай прэміі імя У.А. Калесніка і спецыяльнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама за грамадскую дзейнасць па папулярызацыі рэгіянальнай літаратуры.

Да 40-годдзя з дня нараджэння Аляксея Авечкіна (1976–2013), ураджэнца г. Брэста, саліста Літоўскага Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Прэзентацыя кнігі “Парение сокола. Артист балета Алексей Овечкин. Импрессия воспоминаний» (Рига, 2015).

Снежань

Да 65-годдзя з дня нараджэння Алеся Каско. "Зямной непаўторнасці мала..." Кніжная выстава.

Падвядзенне вынікаў акцыі (май–снежань) “Раскажы дзецям пра Польшу” (сумесна з мультымедыйным цэнтрам для дзяцей і моладзі “Бібліятэка BARWNA” г. Бяла-Падляска (РП) і Генеральным консульствам РП у г. Брэсце).

Герб Брестской области