Печать

19 лютага адбудзецца абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”

Паважаныя сябры!

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да роднай мовы, нацыянальнай літаратурнай творчасці, далучэння дзяцей і моладзі да беларускай музыкі і паэзіі, папулярызацыі лепшых твораў беларускага эстраднага песеннага мастацтва, музычна-паэтычнай творчасці беларускіх аўтараў, беларускай нацыянальнай культуры 19 лютага 2016 года адбудзецца абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”.

У праграме абласнога свята запланаваны шэраг мерапрыемстваў:

I. 11.00—14.00 майстар-клас па выяўленчаму мастацтву пад кіраўніцтвам Уладзіміра Рынкевіча.

Праграма майстар-класа па выяўленчаму мастацтву прадугледжвае выставу творчых работ традыцыйнага рэалістычнага і фігуратыўна-экспрэсіўнага напрамкаў мастака, члена ГА “Беларускі саюз мастакоў”, мастацтвазнаўцы, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Рынкевіча Уладзіміра Іванавіча.

Лекцыю па тэме “Актуальныя пытанні мастацкай адукацыі: тэорыя і практыка”, накіраваную на супрацоўнікаў устаноў культуры і адукацыі: цэнтраў народнай творчасці, студый і гурткоў выяўленчага мастацтва, настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў, аматараў выяўленчага мастацтва.

Майстар-клас па акварэлі для выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў і кіраўнікоў гурткоў і студый выяўленчага мастацтва.

Асноўная мэта мерапрыемства – комплексная публічна-прапагандысцкая імпрэза, накіраваная на папулярызацыю беларускага мастацтва і павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці ў галіне выяўленчага мастацтва, як спецыялістаў, так і шырокага кола аматараў мастацтва.

ІІ. 12.00-14.00 Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

У конкурсе прымаюць удзел маладыя выканаўцы ва ўзросце 16-31 год незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў і заявілі аб сабе поспехамі  ў  значных фестывалях і конкурсах.

У адрас аргкамітэта абласнога тура конкурсу было даслана  62 заяўкі.

Кампетэнтнае журы, праслухаўшы дасланыя фанаграмы   конкурсных твораў, вызначыла 15 кандыдатаў для ўдзелу ў абласным туры.

Па выніках абласнога туру будуць адабраны тры лепшыя выканаўцы, якія прымуць удзел у Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі.

ІІІ. 15.30 – Адкрыцце кніжнай выставы “Нам засталася спадчына”. Выстава прадстаўлена з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.

IV. 16.00-17.15 Святочны канцэрт “З любоўю ў сэрцы да роднага слова”, у якім сваё майстэрства прадэманструюць маладыя выканаўцы беларускай эстраднай песні, мастацкія калектывы Брэсцкай вобласці, а таксама госці з Мінскай вобласці.

V. 17.15-19.00 Этнадыскатэка “Час вяртання”. Удзельнічаюць тры фальклорныя гурты з Брэсцкай вобласці. Госцем мерапрыемства будзе фальклорны гурт з Валожынскага раёна Мінскай вобласці Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Гасцінец”. На дадзеным мерапрыемстве можна навучыцца побытавым танцам.

Мы чакаем Вас! Далучыцеся да нашага свята, дакраніцеся да роднага слова, да нашых традыцый!!!

Герб Брестской области