Печать

Адораныя дзеці з усіх рэгіёнаў Беларусі запрашаюцца да ўдзелу ў тэлевізійным конкурсе «Талент Краіны»

5922Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Агульнанацыянальнае тэлебачанне i Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі запрашаюць адораных дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў да ўдзелу ў грандыёзным тэлевізійным конкурсе «Талент Краіны», якi з'яўляецца творчым пераемнікам папулярнага дзіцячага вакальнага тэлепраекта «Я спяваю!».

Адборачны тур конкурсу адбудзецца з 20 па 26 верасня 2016 года з 10-й да 18-й гадзіны ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па адрасе: г. Мiнск, вул. Iнтэрнацыянальная, 30).

Да адбору запрашаюцца як сольныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. Перавага аддаецца ўдзельнікам, лаўрэатам і дыпламантам нацыянальных і міжнародных конкурсаў.

Разглядаюцца творчыя нумары ў наступных жанрах:

- вакал (народны, акадэмічны і эстрадны). Адбор удзельнікаў адбудзецца 20 і 21 верасня з 10-й да 18-й гадзіны ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

- харэаграфія (народная, класічная і сучасная). Адбор удзельнікаў адбудзецца 22 і 23 верасня з 10-й да 18-й гадзіны ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

- iнструментальнае майстэрства. Адбор удзельнікаў адбудзецца 24 і 25 верасня з 10-й да 18-й гадзіны ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

- арыгінальны жанр (акцёрскае майстэрства, мастацкая дэкламацыя, цыркавое мастацтва і гiмнастыка). Адбор удзельнікаў адбудзецца 26 верасня з 10-й да 18-й гадзіныў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Для ўдзелу ў адборах неабходна запоўнiць адпаведную анкету на сайце АНТ

Герб Брестской области