Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днем ведаў

Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі Берасцейшчыны!

Дарагія вучні,  студэнты і навучэнцы!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Свята першагазванка стала не проста традыцыйным святочным днём, але ісведчаннемглыбокайпавагіграмадства да ведаў і навукі.Добрая адукацыя для чалавека – гэта ўпэўненасць у сваіх сілах, ключ да будучага поспеху, а для краіны – аснова сацыяльнага дабрабыту і эканамічнай самастойнасці. Таму безумоўным прыярытэтам нашай дзяржавы з’яўляецца дынамічнае развіццё сістэмы адукацыі, павышэнне яе якасці і даступнасці.

У нацыянальнай адукацыйнай прасторы дастойнае месца займае і сістэма адукацыі нашай вобласці. Актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя формы і метады навучання, паўсюдна ўжываюцца інфармацыйныя тэхналогіі, змяняецца аблічча навучальных устаноў, будуюцца новыя, якія ўлічваюць патрабаванні і асаблівасці розных катэгорый навучэнцаў. Робіцца ўсё неабходнае для таго, каб кожны школьнік ці студэнт змог максімальна раскрыць свае таленты, рэалізаваць свае магчымасці, а педагагічная праца станавілася больш прэстыжнай і паважанай.

Спадзяемся, што настаўнікі і вучні Берасцейшчыны ўнясуць значны ўклад у фарміраванне інтэлектуальнага патэнцыялу, дасягненне высокага ўзроўню дабрабыту і духоўнай культуры нашага народа.

Жадаем усім, хто працуе ў галіне адукацыі, прафесійных поспехаў і творчай актыўнасці, пастаяннага пошуку і задавальнення дасягнутым.Хай спадарожнічаюць вам паразуменне калег, прызнанне і падзяка дзяцей і бацькоў.

Вучням жадаем працалюбства і дапытлівасці,расці фізічна дужымі і здаровымі, рэалізаваць свае таленты і стаць сапраўднымі патрыётамі роднай Беларусі.

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области