Печать

13-14 ліпеня ў вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна адбудзецца V абласны фестываль народнага гумару “Спораўскія жарты-2013” (дополнено ВИДЕО)

У конкурснай праграме свята прымуць удзел товорчыя і гумарыстычныя калектывы з усёй Брэстчыны, а таксама госці з Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Урачыстае адкрыцце фестывалю адбудзецца 13 ліпеня на цэнтральнай пляцоўцы вескі, каля Спораўскага Цэнтра культуры і вольнага часу. У 16 гадзін Бярозаўскі раёна на чале з старшыней равыканкама Ю.І. Наркевічам сімвалічна прыме "Пасольства гумару і жартаў", якое будуць складаць шматлікія госці, пасля чаго пачнецца "швэнданне па падворках Спорава". "Швэнданнем" арганізатары фестывалю назвалі ўрачыстае шэсце ўсіх удзельнікаў фэсту да канцэртнай пляцоўкі, якая знаходзіцца на беразе Спораўскага возера. Менавіта тут і адбудзецца конкурсная праграма "Жартаў".

За званне самых вясёлых ды жартаўлівых пазмагаецца 18 калектываў. Ля возера адбудзецца першая частка конкурснай праграммы, працягнецца прагляд творчых калектываў 14 ліпеня ва ўрочышчы Дубкі, што ў суседняй весцы Здзітава. Тут жа і будуць падведзены вынікі конкурснай праграммы.

Дарэчы, кожнаму, хто пажадае трапіць на "Жарты", прыйдзецца пераадолець "Мытню ў Дубках". Прычэплівыя мытнікі ніводнага не прапусцяць, пакуль не будзе аплачана мыта. Аднак не пужайцеся: кошт мыты доволі танны – анекдот, песня, танец – усе што прыносіць добры настрой.

Падчас свята гасцей таксама чакаюць кірмаш, гумарыстычныя выставы, конкурсы, дэгустацыі, гульні, "змаганні ў балбатынні" і іншыя вяселыя справы. Але галоўнае - гэта сустрэча з самымі вясёлымі, кемлівымі ды неардынарнымі людзьмі Брэсцкай вобласці – жыхарамі вескі Спорава.

Запрашаем усіх у в. Спорава! "Спораўскія жарты-2013" з радасцю чакаюць сваіх гасцей!


Источник: РУП РТЦ "Телерадиокомпания "Брест"

Вложения:
Скачать этот файл (1419.doc)Праграма свята 34 Kb
Герб Брестской области