Печать

Вiншаванне работнiкаў культуры з прафесiйным святам

Паважаныя работнікі культуры

і ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам -  

Днём работнікаў культуры!

 

Нацыянальная культура з’яўляецца невычэрпнай крыніцай мудрасці, духоўнасці, багатых народных традыцый, той непераадольнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да нашай велічнай і прыгожай Айчыны.

Людзі вашай прафесіі - яркія, творчыя, ініцыятыўныя. Гэта работа для тых, хто мае талент і прызванне, моцны характар і вялікую душу. Менавіта вашымі намаганнямі высокіх прафесіяналаў – майстроў мастацтва, артыстаў, мастакоў, творчых работнікаў бібліятэк, музеяў, - падтрымліваюцца высакародныя традыцыі асветніцтва, захавання і памнажэння духоўнай спадчыны Роднага краю.

Дзякуючы вашай нястомнай працы пашыраецца геаграфія нашых ўжо вядомых у свеце музычных і тэатральных фестываляў “Студзеньскія музычныя вечары”, “Белая вежа”,  набываюць развіцце новыя творчыя праекты вобласці  - “Ружанская брама”, “Рух зямлі”.

Упэўнены, што вашы натхненне, энергія, ініцыятыва і надалей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё  гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, далейшы росквіт усіх відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, раскрыцця творчага патэнцыялу нашага таленавітага народа.

Жадаем усім моцнага здароў’я, шчасця, сямейнага дабрабыту, радасці сэрдцу, цяпла душы, аптымізму, творчых поспехаў і вынаходак!

 

Брэсцкі абласны                                                       Брэсцкі абласны

выканаўчы камітэт                                                   Савет дэпутатаў

Герб Брестской области