Печать

24 студзеня 2014 адкрываецца выстава, прысвечаная 100-годдзю Д.М.Чураба "Партрэты Брэста"

24 студзеня 2014 в 16.00 адкрываецца выстава ў Мастацкім музее (філіял УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей», Брэсцкая крэпасць, Паўднёвая казарма), прысвечаная 100-годдзю Д.М.Чураба "Партрэты Брэста". Працягнецца выстава па 17 лютага 2014.

У назве "Партрэты Брэста" наўмысна выкарыстана вызначэнне жанру жывапісу, якое адносіцца да чалавека. Між тым - гэта выявы горада. Звычайна іх называюць краявідамі. Але ў выпадку з аўтарам прадстаўленых работ, выдатным жывапісцам і графікам Мікалаем Дзмітрыевічам Чураба (1913.12.24 па ст.стылю – 1996.01.29) такая тэрміналагічная замена апраўданая: найстарэйшы брэсцкі мастак, чыё 100-годдзе адзначаецца цыклам выстаў на працягу юбілейнага 2014 года, піша і малюе Брэст, які стаў яму родным, з такой любоўю , з якой ставяцца да жывой, роднай істоты. Гарадскія віды ў розных станах прыроды, дрэвы і дахі, сутонні і ранішняя дымка , фігуркі людзей на вуліцах, у парку, на ўзбярэжжы ракі Мухавец... Гэтыя створаныя на працягу паўстагоддзя «партрэты» Брэста, акрамя закладзенага ў іх моцнага эмацыйнага зараду, акрамя несумненнай дакументальнай каштоўнасці, дэманструюць грунтоўную класічную традыцыю жывапісу і малюнка, выдатную школу,  да якой не толькі належаў, але і якую прынёс у Брэст і як мастак, і як педагог сапраўдны майстар Мікалай Дзмітрыевіч Чураба.

Герб Брестской области