Печать

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". Сярод пераможцаў адзначаны і бібліятэкі Брэсцкай вобласці.

4011У конкурсе ўзялі ўдзел 42 публічныя бібліятэкі: 12 цэнтральных і 30 бібліятэк-філіялаў, у тым ліку 19 гарпасялковых і сельскіх, 8 дзіцячых.

Сярод пераможцаў адзначаны і ўставновы культуры Брэсцкай вобласці. Так,

  • у намінацыі "За навацыi у галiне бiблiятэчнай справы" дыпломам першай ступенi адзначана Лукаўская сельская бiблiятэка-фiлiял Маларыцкай цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы;
  • дыпломам другой ступенi адзначана Баранавiцкая цэнтральная гарадская бiблiятэка iмя В.Таўлая цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы г.Баранавiчы;
  • у намiнацыi "За пошукавую i даследчую працу" дыпломам першай ступенi адзначана Астрамечаўская сельская бiблiятэка-фiлiял iмя Ф.Паўленкава Брэсцкай раённай цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы;
  • у намiнацыi "За падтрымку i развiццё чытання" дыпломам пераможцы конкурсу трэцяй ступенi адзначана Белаазёрская гарадская бiблiятэка iмя Н.Мацяш дзяржаўнай установы культуры "Бярозаўская раённая бiблiятэчная сiстэма".

Акрамя таго заахвочвальныя  грашовыя прэміі прысуджаны Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэцы Кобрынскай цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы і Тышкавiцкай сельскай бiблiятэцы Iванаўскай цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы Брэсцкай вобласцi.

Герб Брестской области