Печать

31 кастрычніка 2015 года ў горадзе Маларыта пройдуць заключныя мерапрыемствы абласнога тура XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур "Суквецце культур". (+ВІДЭА)

4546У фестывалі прымаюць удзел аматарскія калектывы мастацкай творчасці і асобныя выканаўцы нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый культуры і адукацыі, якія маюць у сваім рэпертуары мастацкія творы розных нацыянальнасцей, майстры народнай творчасці і прадстаўнікі нацыянальных культур. Абласны тур фестывалю праходзіў  ў тры этапы, са снежня 2014 года па кастрычнік 2015 года. Арганізатарамі абласнога тура фестывалю з’яўляюцца:галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, аддзел па справах рэлігій і нацыянальнасцей Брэсцкага аблвыканкама, Маларыцкі райвыканкам. Мэтамі і задачамі абласнога тура XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур з’яўляюцца: яднанне народаў Рэспублікі Беларусь, развіццё міжнацыянальнага сяброўства, адраджэнне культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, адлюстраванне культурнай разнастайнасці беларускага грамадства, выяўленне і прадстаўленне новых удзельнікаў і калектываў нацыянальных культур у рэгіёнах.

У абласным туры  XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур” прымуць удзел больш за 15 нацянальнасцей, якія пражываюць на Брэстчыне: Туркменская, Казахская, Башкірская, Таджыцкая, Узбекская, Азербайджанская, Армянская, Чувашская, Малдаўская, Яўрэйская, Польская, Украінская, Руская, Цыганская. Упершыню будзе прадстаўлена культура Паўднёвай Карэі.

На заключных мерапрыемствах рэспубліканскае журы ажыццявіць адбор калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, якія адбудуцца ў чэрвені 2016 года ў г.Гродна.

Абласны тур XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур” – гэта свята  сяброўства, міру і радасці, якое прасочваецца праз мастацтва і творчасць удзельнікаў розных нацыянальнасцей, якія жывуць на Бересцейшчыне. Гэта свята якое аб'ядноўвае ўсе народы Беларусі і стаў стымулам адраджэння для многіх этнічных дыяспар і яркім сведчаннем таго, што ўсе народы нашай краіны маюць магчымасць і права на іх захаванне і развіццё. Адметна што фестываль не толькі збліжае і аб'ядноўвае ўсе нацыянальныя меншасці, але яшчэ спрыяе захаванню нацыянальнай самабытнасці і разам з тым ўзаемаразуменню і ўзаемнаму ўзбагачэнню культур.

Пажадаем нашым удзельнікам і тым, хто далучыцца да нашага свята, прыемнага настрою і цікавых уражанняў.  


Источник: телерадиокомпания "Брест"

Герб Брестской области