Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём работнікаў культуры

Паважаныя работнікі культуры Берасцейшчыны!

Шчыра віншуем вас з  прафесійным святам!

Захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый, ўдасканаленне сферы культуры з’яўляюцца важнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі. Яскравае пацверджанне таму   - аб’яўленне ў нашай краіне 2016 года Годам культуры і прыняты нядаўна Кодэкс аб культуры.

Вам даверана адна з самых высакародных місій на зямлі – несці людзям радасць і святло, напаўняць жыццё святочным настроем, даваць надзею і веру ў лепшае, захоўваць і працягваць сувязь паміж пакаленнямі, зберагаць і аднаўляць гісторыка-культурную спадчыну  Бацькаўшчыны.

Сёння ўстановы культуры вобласці разам з органамі адукацыі, сацыяльнай абароны, спорту і турызму, грамадскімі аб’яднаннямі і творчымі саюзамі вырашаюць важныя сацыяльныя задачы. Сумесныя намаганні спрыяюць далейшаму развіццю іміджа рэгіёнаў, руху інавацый у культурнае жыццё, выхаванню патрыятызма і грамадзянскасці, талерантнасці і гуманізму, прафілактыцы негатыўных выяў, падтрымцы сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, стварэнню роўных умоў для жыхароў сяла ў даступнасці да інфармацыі і культурных паслуг.

Жадаем, каб ваша высакародная праца на ніве культуры карысталася павагай ў насельніцтва, выклікала пачуццё гонару за нашу краіну і малую радзіму, яе багатую матэрыяльную спадчыну і духоўную культуру!

Са святам вас, паважаныя работнікі культуры! Радасці   і дабра вам, шчасця, здароўя і дабрабыту!

Брэсцкі абласны                                              Брэсцкі абласны
выканаўчы камітэт                                          Савет дэпутатаў

Герб Брестской области