Печать

Мерапрыемствы абласнога свята роднай мовы пройдуць 21 лютага

21 лютага 2013 года ў ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”(вул. Камуністычная, 1) адбудзецца абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”.

Свята праводзіцца ў мэтах папулярызацыі роднай мовы, роднага беларускага слова, актывізацыі цікавасці ў моладзі і падлеткаў да нацыянальнай літаратурнай творчасці, папулярызацыі нацыянальнай культуры і ў сувязі з Міжнародным Днём роднай мовы.

У рамках свята адбудзецца: абласны тур Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі і этнадыскатэка.

Конкурс праводзіцца ў мэтах:

-  пошуку і выяўлення таленавітых выканаўцаў, рэалізацыі іх творчага патэнцыялу;

-  павышэння выканальніцкага майстэрства маладых выканаўцаў, іх сцэнічнай культуры;

-  далучэння моладзі да беларускай музыкі, паэзіі, мовы;

-  папулярызацыі лепшых твораў беларускага эстраднага песеннага мастацтва;

-  падтрымкі лепшых традыцый беларускага эстраднага песеннага мастацтва, пашырэння творчых кантактаў паміж выканаўцамі.

Гэты год шчодры на юбілеі вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, і іх будзе шмат:

130- годдзе з дня нараджэння Янкі Быліны і Янкі Маўра;

120- годдзе народзінаў Канстанцыі Буйло і Максіма Гарэцкага;

110- годдзе - Піліпа Пестрака;

100- годдзе – Сяргея Грахоўскага.

Сёлета мы шырока адзначаем і 75-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка. 70-годдзе вядомай беларускай пісьменніцы, перакладчыцы, нашай зямлячкі з Бярозаўскага раёна Ніны Мацяш, якая пакінула нас, але аставіла пасля сябе многа цікавых твораў. Успомнім і славутага паэта Адама Міцкевіча – 215 годдзе якога таксама адзначаем у 2013 годзе. Ен акрыў Беларусь, яе культуру і яе гістарычную спадчыну. На свяце будуць гучаць песні Ігара Лучанка, вершы Ніны Мацяш, выконвацца творы Адама Міцкевіча.

У свяце прымуць удзел лепшыя мастацкія калектывы, салісты, чытальнікі нашай вобласці, такія як: Заслужаны аматарскі калектыў РБ, ансамбль танца “Радасць” Брэсцкага ГДК, народны тэатр Івацэвіцкага ГДК і іншыя.

Запрашаем на свята жыхароў і гасцей горада Брэста, а таксама пісьменнікаў паэтаў, кампазітараў, якія сваімі творамі праслаўляюць родную мову.

Герб Брестской области