Печать

17 лютага 2017 года ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбудзецца абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”

6487 6487

З мэтай прыцягнення найбольшай увагі грамадства да роднай мовы, нацыянальнай літаратурнай творчасці, далучэння дзяцей і моладзі да беларускай музыкі і паэзіі, папулярызацыі лепшых твораў беларускага эстраднага песеннага мастацтва, музычна-паэтычнай творчасці беларускіх аўтараў, беларускай нацыянальнай культуры 17 лютага 2017 года ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбудзецца абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”. Арганізатарамі свята з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.

У праграме абласнога свята запланаваны шэраг мерапрыемстваў:

І. 11.30-14.00 Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

У конкурсе прымаюць удзел маладыя выканаўцы ва ўзросце 16-31 год незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў і заявілі аб сабе поспехамі  ў  значных фестывалях і конкурсах.

У адрас аргкамітэта абласнога тура конкурсу было даслана больш 30 заявак.

Кампетэнтнае журы, праслухаўшы дасланыя фанаграмы   конкурсных твораў, вызначыла 15 кандыдатаў для ўдзелу ў абласным туры.

Па выніках абласнога туру будуць адабраны тры лепшыя выканаўцы, якія прымуць удзел у Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў горадзе Маладзечна, Мінскай вобласці.

ІІ. 14.30Адкрыцце кніжнай выставы “Нам засталася спадчына” з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага і абласной выставы дзіцячага малюнка “Цудоўная краіна”.

III. 15.00-16.30 - Паэтычна-музычная вечарына“З любоўю ў сэрцы да роднага слова”, у якім сваё майстэрства прадэманструюць маладыя выканаўцы беларускай эстраднай песні, мастацкія калектывы Брэсцкай вобласці.

IV.    16.30-17.30Этнадыскатэка “Час вяртання”. Удзельнічаюць народны ансамбль народнай музыкі “Папінскія музыкі” Папінскага СДК і ўзорны ансамбль фальклорнага танца “Ліпачка” Ліпніцкага СДК Драгічынскага раёна. На дадзеным мерапрыемстве можна будзе ўсім жадаючым навучыцца побытавым танцам.

Уваход на мерапрыемствы свята свабодны.

Герб Брестской области