Печать

12 кастрычніка ў Мінску ў Доме прэсы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу сярод сродкаў масавай інфармацыі «Моцная сям’я – моцная дзяржава».

smi 7282 7282

Сімвалічна, што мерапрыемства праводзілася напярэдадні цудоўнага свята – Дня маці. Пра сямейныя каштоўнасці, прапаганду здаровага жыцця гаварылі і ўдзельнікі арганізаванага ў межах падзеі “круглага стала”. Экспертамі ў дыскусіі выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Ражанец, першы намеснік ГА “Беларусі саюз жанчын” Святлана Сітнікава, прадстаўнікі адукацыйнай сферы і сферы аховы здароўя, Беларускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў.

Да прысутных звярнуўся Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. Ён адзначыў, што вырашэнне праблем інстытута сям’і – гэта асноўная задача. А адносна непасрэдна СМІ заўважыў, што сёння сфарміравана вялікае тэматычнае поле па пытаннях захавання сямейных каштоўнасцяў.

Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў пераможцаў і ўручыў узнагароды.

Калектыў Столінскай раёнкі “Навіны Палесся” таксама сярод тых, хто на старонках выдання надае шмат увагі тэме сям’і.

Герб Брестской области