Печать

Запрашаем да ўдзелу маладых паэтаў!

Конкурс юнацкай паэзіі – 2013 пройдзе ў  Брэсце 25 красавіка 2013 года у межах Дня шведскай і беларускай лiтаратуры . 

Арганізатары: 
Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама
Упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама
Камiсiя па справах непаўналетнiх  Брэсцкага аблвыканкама
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага  
Шведскi саюз «За грамадства без наркотыкаў» (RNS)

Узрост удзельнікаў: ад 15 да 18 гадоў (уключна). Месца жыхарства – Брэсцкая вобласць.  

Заяўкі на ўдзел у Конкурсе юнацкай паэзіі дасылайце на e-mail:  brest.poetry.13@gmail.com

Маладыя паэты, калi ласка, пазначце:

  1. Iмя, прозвiшча.
  2. Дату нараджэння. 
  3. Месца жыхарства. 
  4. Месца навучання альбо працы. 
  5. Телефоны (хатнi, напрыклад 8-0165-332211, і мабiльны, напрыклад 8-029-6223311 Velcom).  
  1. Электронную скрынку.  
  2. Прыкладзiце толькi  адзiн напiсаны ўласна верш на беларускай ці рускай мове.  

Апошні тэрмін падачы заявак: 17 красавіка 2013 г.

Аўтары 10 лепшых вершаў трапяць у фiнал Конкурса. Чакайце паведамлення на сваю электронную скрынку цi па тэлефоне да 22 красавіка 2013 г. 

Фiналiсты Конкурса, якія па выніках галасавання журы зоймуць другое і трэцяе месцы, атрымаюць каштоўныя  прызы.

Галоўны прыз за першае месца  –  паездка 17-19 мая 2013 г. у г. Львоў (Украіна) для ўдзелу ў  Днях шведскай і беларускай лiтаратуры.  Усе выдаткі – за кошт запрашаючага боку. 

Кантакты: 
brest.poetry.13@gmail.com
Надзея Аўсіевіч, тэл.  8-029-6456627 (Velcom)
Міхась Еўтуховіч, тэл. 8-025-9803502 (Life:) 

 

Герб Брестской области