Печать

Святочнае віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя грамадзяне Берасцейшчыны!

Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята звязвае ў адзінае цэлае нашу гісторыю і сучаснасць, ваенныя подзвігі і мірныя дасягненні.

Беларускі герб і сцяг сталі для нас неад’емным атрыбутам свабоднай і суверэннай краіны. Нашы дзяржаўныя сімвалы надзелены яркімі рысамі, якія адразу напамінаюць аб нашай роднай краіне і лёгка распазнаюцца сярод іншых дзяржаўных сімвалаў сусветнага супольніцтва.

За два апошнія десяцігоддзі мы прайшлі нялёгкі шлях да прызнання нашага права на званне самабытнага народа і сапраўды незалежнай дзяржавы. Паўсядзённаю працай і свабоднай воляй беларускі народ стварае краіну, якою кожны з нас можа ганарыцца.

Актыўнымі ўдзельнікамі гэтага будаўніцтва з’яўляюцца і жыхары Брэсцкай вобласці. Толькі разам мы можам зрабіць усё магчымае, каб родны горад і ўся Брэстчына захоўвалі дынаміку паступальнага руху наперад. А рух гэты будзе ажыццяўляцца пад нацыянальным гербам і сцягам, што ўвасабляюць сабой незалежнасць, падкрэсліваюць нацыянальны дух і пачуццё ўласнай годнасці беларускага народа, ярка і пераканаўча прадстаўляюць гісторыю Бацькаўшчыны, з’яўляюцца важнымі элементамі патрыятычнага адзінства грамадзян.

Са святам Дзяржаўнага герба і сцяга вас, дарагія землякі! Жадаем усім моцнага здароўя,  дабрабыту, міру і шчасця!

 

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт                                                                

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области