Печать

Кіраўніцтва вобласці віншуе супрацоўнікаў музеяў са святам – Міжнародным днём музеяў!

Паважаныя супрацоўнікі музеяў!

Шчыра і сардэчна віншуем вас са святам – Міжнародным днём музеяў!

Гэта свята не толькі тых, хто абраў музеязнаўства сваёй прафесіяй, хто робіць духоўную сферу нашага грамадства багатай, змястоўнай і ўсебаковай, але і тых, хто любіць, шануе і ўзбагачае гісторыю свайго краю.

Важна памятаць, што музеі працуюць не на мінулае - яны працуюць на будучыню. Музеі сёння – гэта не проста месцы захоўвання прадметаў розных эпох і ўнікальных тварэнняў прыроды, яны з’яўляюцца скарбніцай нацыянальнай культуры, цэнтрамі адукацыі і патрыятычнага выхавання.

Для недасведчаных праца музейных работнікаў не адразу прыкметна, але на самой справе ваш унёсак у беларускую культуру велізарны. Менавіта дзякуючы вам вывучаецца, ацэньваецца, сістэматызуецца і захоўваецца тое багацце нашага народа, якое мы называем «гісторыка-культурная спадчына», «здабытак нацыі», «наша гістарычная памяць».

Добрага вам здароўя, шаноўныя супрацоўнікі музеяў і прыхільнікі даўніны!

Дзіўных знаходак і новых адкрыццяў!

 

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области