Печать

Кіраўніцтва вобласці віншуе берасцейцаў з Днём Незалежнасці

Шаноўныя жыхары Берасцейшчыны! Дарагія землякі!3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Прыміце шчырыя віншавнні з галоўным святам нашай дзяржаўнасці – Днём Незалежнасці Беларусі!

У гісторыі самастойнай Беларусі гэты дзень стаў сімвалам еднасці нацыі, калі ўсе мы, як ніколі, адчуваем сябе часткаю адзінага цэлага – руплівага, працавітага і мірнага Беларускага Народа.

У гэты дзень мы аддаем доўг памяці пакаленням продкаў, якія рабілі ўсё магчымае, каб у суквецці народаў і краін захаваць нашу прысутнасць. Асаблівую падзяку мы выказваем таму пакаленню, на долю якога выпала віхура Вялікай Айчыннай вайны – людзям, дзякуючы ахвярнасці якіх дата 3 ліпеня 1944 года стала адной з самых велічных падзей нашай гісторыі.

Таксама ў гэты дзень, гледзячы на дасягненні сваёй Бацькаўшчыны, мы ў чарговы раз упэўніваемся ў правільнасці абранага пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі кірунку на пабудову справядлівай сучаснай самастойнай краіны.

Дарагія землякі!

У станаўленне Беларусі як самастойнай дзяржавы рабілі і робім значны ўнёсак і мы, берасцейцы, аддаючы свае таленты роднаму краю ў самых розных сферах – ад сялянскіх палеткаў да акадэмічных кабінетаў. Прыміце за гэта словы шчырай падзякі і пажаданне заўсёды адчуваць знітаванасць сваёй уласнай долі з лёсам усяго народа, каб у дзень галоўнага свята краіны разам з мільёнамі людзей, блізкімі па крыві, духу і свядомасці прывітаць адроджаную Бацькаўшчыну словамі нацыянальнага гімна: “Вечна жыві і квітней, Беларусь!”

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области