Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Шаноўныя землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Гэты дзень параўнальна нядаўна з’явіўся ў святочным календары нашай краіны. Але ён хутка і арганічна ўвайшоў у лік свят, калі мы па-асабліваму адчуваем гонар за сваю краіну, за яе дасягненні і перамогі, бо іх нельга ўявіць без агульнанацыянальных сімвалаў.

Герб і сцяг сучаснай Беларусі – гэта арганічная частка нашай агульнай, адной на ўсіх беларускай душы. Інакш і не можа быць, бо гэтыя сімвалы былі выбраны мільёнамі беларусаў на ўсенародным рэферендуме амаль дваццаць год назад.

Сёння сцяг і герб Рэспублікі Беларусь – гэта не толькі сімвалы, што знаходзяцца на адміністрацыйных будынках. Яны побач з намі на спартыўных трыбунах, у грамадскім і асабістым транспарце, у дамах і кватэрах. Яны робяцца вядомымі далёка за межамі Беларусі дзякуючы таварам беларускай вытворчасці, што нясуць у краіны замежжа не толькі беларускую якасць, але і нашы сімвалы, знаёмяць з маладой краінай людзей ў розных кутках свету.

За гады незалежнасці мноства раз уславілі сімвалы сваёй краіны і жыхары Берасцейскага краю. Прыміце за гэта словы шчырай падзякі, дарагія землякі!

Прыміце таксама ў гэты дзень пажаданні моцнага здароўя, гонару за сваю Бацькаўшыну і яе сімвалы. Хай заўсёды  будзе свабоднай наша краіна, а сімваламі гэтай свабоды будуць абраныя нашым народам Герб і Сцяг!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт                                      

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области