Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Міжнародным днём музеяў

Паважаныя Берасцейцы!

Ад імя Брэсцкага выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Міжнародным днём музеяў.

Цяперашні год для супрацоўнікаў музейных устаноў краіны стаў своеасаблівым годам выпрабаванняў – удзельнікі шматлікіх мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню, такіх як, напрыклад, Чэмпіянат свету па хакеі, лічаць неабходным пазнаёміцца з культурай нашага народа, яго духоўнай спадчынай. І ад таго, якія ўражанні застануцца ў іх аб нашай радзіме, не ў апошнюю чаргу залежыць ад прафесіяналізму і апантанасці музейшчыкаў.

Сёння супрацоўнікі музеяў робяць шмат для ўдасканалення навукова-асветніцкай дзейнасці, паспяхова рэалізуюць цікавыя выставачныя праекты.

Вялікую ролю адыгрываюць музеі і ў умацаванні так званай генетычнай памяці народа, без якой няма будучыні. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, вы падтрымліваеце гэтую памяць. Якраз у музеі мы ўсведамляем маштабы і ўнікальнасць спадчыны, якую пакінулі нам продкі, і адчуваем сваю прыналежнасць да краіны, народа, здабываючы пачуццё асабістай гістарычнай годнасці. Музеі – гэта скарбніцы нацыянальнай культуры, цэнтры адукацыі і патрыятычнага выхавання.

Таму мы выказваем працоўным калектывам музеяў вобласці асаблівыя словы падзякі і ўдзячнасці за іх добрасумленную працу, шчырае імкненне стварыць як мага лепшыя ўмовы для развіцця духоўнага, інтэлектуальнага і культурнага патэнцыялу грамадства.

Віншуем ўсіх музейшчыкаў, вучоных, настаўнікаў, хто прысвяціў сваё жыццё захаванню і развіццю такога важнага і неабходнага накірунку культуры, ўсіх, хто любіць і шануе гісторыю свайго краю, са святам.

Жадаем, каб матэрыяльнае і духоўнае багацце нашых музеяў, прафесіяналізм і гасцінасць іх супрацоўнікаў спрыялі таму, каб пра нашу краіну ведалі далёка за яе межамі, і пачуццё гонару за Беларусь не пакідала нас і нашых нашчадкаў.

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

 

Герб Брестской области