Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

2524Паважаныя жыхары Берасцейшчыны!

Ад імя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Беларусі!

Дзякуючы намаганням пакалення, якое выстаяла ў неверагодна жорсткай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, стала магчымым паступальнае развіццё краіны на працягу наступных сямі дзесяцігоддзяў. Самаадданая праца беларусаў на будоўлях і палетках, ў прамысловаці і навуцы заклала той падмурак маладой дзяржавы, грамядзянамі якой мы з’яўляемся і якой мы шчыра ганарымся.

Мы ўдзячныя продкам за мірнае неба і спакой на зямлі, і наш грамадзянскі абавязак - пакінуць такую ж спадчыну сваім нашчадкам.

Звяртаючыся да моладзі хацелася б пажадаць, каб тыя ўмовы, якія створаны дзяржавай, спрыялі станаўленню дастойных грамадзян, рэалізацыі вашых самых смелых ідэй, развіццю талентаў, што складаюць гордасць і годнасць зямлі беларускай.

Шаноўныя землякі!

Дзень Незалежнасці – адзін з тых святочных дней, калі мы разам з мільёнамі суайчыннікаў асабліва адчуваем сваю знітаванасць з лёсам Бацькаўшчыны, якая заўсёды была прыкладам краіны мірнага суіснавання розных канфесій, добрасуседства і гасціннасці. Гэты дзень у нашай свядомасці стаў неад’емнай часткай беларускай дзяржаўнасці, якую мацуе і разбудоўвае беларускі народ. Таму няхай незалежна ад аніякіх павеваў часу наша краіна заўсёды застаецца моцнай і квітнеючай.

Віншуем вас з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Са святам, дарагія суайчыннікі!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области