Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём работнікаў культуры

Паважаныя работнікі культуры
і ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці Берасцейшчыны!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

Гэтае свята займае годнае месца ў нашым календары ‑ бо толькі абапіраючыся на багатыя культурныя традыцыі і  творчы патэнцыял беларускага грамадства, можна забяспечыць яго стабільнае і ўстойлівае развіццё.

Самабытная і адметная культура Брэсцкай вобласці заўсёды была і застаецца неад’емнай часткай культурнага асяроддзя рэспублікі. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, таленту і творчай энергіі з кожным годам больш маштабнымі і яскравымі становяцца нашы святы, фестывалі, канцэртныя праграмы і тэатральныя пастаноўкі, расце колькасць аматарскіх аб’яднанняў, павышаецца запатрабавальнасць бібліятэк і музеяў, якасць эстэтычнага навучання і выхавання.

Дынамічнае развіццё культуры немагчыма без падтрымкі дзяржавы. Таму пытанні падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў культуры, умацавання яе матэрыяльнай базы, сацыяльнай абароненасці работнікаў культуры былі і будуць у цэнтры нашай увагі.

Мы выдатна разумеем, што культура ― не толькі яркія святочныя мерапрыемствы. Таму спадзяемся, што вы, работнікі ўстаноў культуры, прафесіяналы з шматгадовым вопытам і маладыя перспектыўныя спецыялісты, і далей будзеце праводзіць вялікую працу па захаванні культурна-гістарычнай спадчыны Берасцейшчыны, развіццю новых традыцый, далучэнні жыхароў вобласці да сусветных культурных дасягненняў, раскрыццю творчага патэнцыялу нашага таленавітага народа.

Жадаем вам здароўя на доўгія гады, аптымізму і творчага натхнення. Міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области