Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3979Паважаныя жыхары Берасцейшчыны!
Дарагія ветэраны!

Шчыра віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэты дзень з’яўляецца сімвалам свабоды, дзяржаўнасці і нацыянальнага адзінства. Ён нагадвае, што ад працы кожнага з нас залежаць поспехі, якія прымнажаюць моц і славу роднай зямлі.

Стабільнасць і грамадская згода, вывераны знешнепалітычны курс, які ўзважана праводзіць Прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка, ствараюць надзейную аснову для росту міжнароднага аўтарытэту беларускай дзяржавы.

Беларусь прайшла няпросты і цярністы гістарычны шлях, складанейшым выпрабаваннем на якім была Вялікая Айчынная вайна. Таму ў гэты святочны дзень мы выказваем вялікую ўдзячнасць нашым ветэранам, якія вызвалілі краіну ад гітлераўскіх захопнікаў і ў пасляваенны час аднаўлялі рэспубліку. Для беларусаў іх подзвіг ‑ гэта духоўны падмурак, які сілкуе пачуццё патрыятызму і фарміруе грамадзянскую свядомасць, дапамагае дастойна пераадольваць цяжкасці і ўпэўнена ісці да пастаўленых мэт.

Сёння мы з годнасцю працягваем слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў па захаванні міру і бяспекі, з любоўю ўладкоўваем родную Беларусь і Берасцейшчыну.

Перакананы, што наша сумесная адказнасць за лёс Радзімы і вера ў паспяховую будучыню дапамогуць нам і далей умацоўваць эканоміку, дзякуючы якой будзе павышацца дабрабыт землякоў.

Ад усяго сэрца жадаем усім берасцейцам міру, шчасця, здароўя, аптымізму і новых дасягненняў на карыць любай Бацькаўшчыны.

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области