Печать

7- 8 жніўня 2015 года ў аг. Моталь праводзіцца VII міжнародны кулінарны фестываль "Мотальскія прысмакі"

Такі дэвіз пераняло з мінулых гадоў вядомае далёка за межамі Беларусі міжнароднае свята “Мотальскія прысмакі”. Яно і сапраўды так: ну што такое хот-догі альбо гамбургеры супраць мотальскай натуральнай паляндвіцы, смажаніны ды смажанцаў… Ніякага параўнання! У аснове мотальскіх смакоццяў – спаконвечныя народныя традыцыі прыгатавання страў.

Фестываль гэты не патрабуе рэкламы – дастаткова назваць дату, і народ з усіх куткоў краіны і бліжняга (дый дальняга таксама) замежжа з’едзецца-збяжыцца ў мястэчка, каб наталіцца сапраўдным, стагоддзямі адточаным, хараством. Вось і сёлета 8 жніўня “Мотальскія прысмакі” прыемна здзівяць гасцей новымі, дагэтуль не практыкаванымі, сюрпрызамі, акрамя традыцыйных элементаў, якія ўключаюць у сябе гандлёвыя пляцоўкі, мядовую ды гароднінную “паляны”, дзе ўсіх чакаюць экалагічна чыстыя і смачна прыгатаваныя прадукты, сырныя шэрагі, мноства мясных, рыбных, хлебабулачных, салодкіх вырабаў, бульбы, гародніны, садавіны – чаго тут толькі не будзе!.. У ліку навінак – выстава-прэзентацыя раённых аграсядзіб, якім сапраўды ёсць чым пахваліцца (кожная – са сваім каларытам), горадам майстроў, блінцы “з пылу з жару”, “Хата сала”, дзе сала будзе сапраўды на любы густ, дэфіле-карнавал кулінарных смакоццяў, стэнды, на якіх увасоблена ўся гісторыя фэсту і яго перадгісторыя, карцінная галерэя вядомага беларускага мастака з Моталя Янкі Рамановіча, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, вулічнае фотаатэлье, мастакі-партрэтысты... А яшчэ з’едуцца на свята больш за сто рамеснікаў з усяго свету, местачкоўцы, мастацкія калектывы ды спевакі з сумежных краін… Выдатнейшы маладзёжна-сямейны конкурс “Уладар сяла” таксама ўпрыгожыць велічную і па-сапраўднаму народную дзею.

Пачатак шматлюднага гуляння – у 12.00 8 жніўня.

Але гэта яшчэ далёка не ўсё. Галоўнай дзеі будзе папярэднічаць у пятніцу, 7 жніўня, так званая “Мотальская вечарына”, прысвечаная 20-гадоваму юбілею мясцовага Музея народнай творчасці – унікальнага асяродка культуры, роўнаму якому няма ва ўсім свеце, і папрысутнічаць на ім будзе за шчасце ўсім прыхільнікам культуры гэтага самабытнага краю. А што тычыцца начлегу, дык да паслуг гасцей – выдатнейшая гасцініца пад той жа сімвалічнай назвай “Фэст”, утульныя аграсядзібы, а таксама дамы заможных маталян, дзе камфорт будзе забяспечаны на самым высокім узроўні, як тое пацвердзілі папярэднія гады.

Гасцям будзе прапанавана змястоўная экскурсійная праграма па раёне. Прысутныя змогуць наведаць дом першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана і паспрабаваць стравы яўрэйскай кухні.

Наведаўшы свята «Мотальскія прысмакі», вы бліжэй пазнаёміцеся з унікальнымі традыцыямі самабытнага Мотальскага краю.

Арганізатары мерапрыемства: Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт, Мотальскі сельскі выканаўчы камітэт, - абяцаюць гасцям непаўторныя ўражанні і мноства радасных уцех, якія не забудуцца ні да наступнага фестывалю, ні ўвогуле ніколі ў жыцці. Прыязджайце! Не пашкадуеце.

Праграма правядзення VII міжнароднага  кулінарнага  фестывалю "Мотальскія прысмакі"

 7 жніўня 2015 года

да 13.30

-

Заезд дэлегацый – удзельнікаў фестывалю. Афармленне экспазіцый музейных устаноў Брэсцкай вобласці.

14.00  15.30

-

Круглы стол “Значэнне традыцыйнай кухні ў развіцці гастранамічнага турызму і асноўныя прыярытэты рэкламы   комплекснага турпрадукта ў Беларусі і краінах блізкага і далёкага замежжа” (СДК аг. Моталь)

15.30 

-

Одкрыццё святочнай праграмы  “Музей-юбіляр збірае гастей”

16.00

-

Экскурсія-знаёмства з анімацыйнымі праграмамі музея народнай творчасці аг. Моталь.

21.00

-

Вячэрняе тэатралізаванае прадстаўленне “Мотальскі баль”.

8 жніўня 2015 года

10.00

12.00

-

Экскурсія-знаёмства з турыстычнымі аб'ектамі Іванаўскага раёна

12.00

13.00

-

-

-

Прэзентацыя дэгустацыйных радоў лепшых  аграсядзіб

Прагляд-дэгустацыя кулінарных вырабаў "Маталяне і госці вам гатуюць!"

Знаёмства з рамеснымі і гандлёвымі радамі

13.00

13.15

-

Святочнае шэсце калон удзельнікаў фестывалю да цэнтральнай плошчы аг. Моталь

13.15

13.30

-

Урачыстае адкрыццё міжнароднага кулінарнага фестывалю  "Мотальскія прысмакі"

13.30 

14.15

-

Тэатралізаваная праграма "Мотальскі фэст прадстаўляе!…"

14.15 21.00

-

-

-

-

Раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага сельскагаспадарчага  праекта "Уладар сяла -2015" Святочна-забаўляльная праграма  "Хто ў Мотолі бувае, той ёго  ны забувае!"

Работа сцэнічных пляцовак фэстывалю

Гала-канцэрт творчых калектываў фестывалю

Узнагароджванне ўдзельнікаў і гасцей свята

 23.00 01.00

-

Канцэртнае шоу "Запальваем зоркі  фестывалю"

Герб Брестской области