Печать

Вiншаванне ад кiраўництва вобласцi з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя жыхары Берасцейшчыны!

Прыміце віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі заснаваны на гераічнай гісторыі нашага народа і адлюстроўваюць такія ўласцівыя беларусам якасці, як міралюбіе і працавітасць, мужнасць і ахвярнасць ў барацьбе за сваю незалежнасць.

У лёсавызначальныя перыяды развіцця нашай краіны герб і сцяг падтрымліваюць нашу нацыянальную гордасць, аб'ядноўваюць нас падчас дзяржаўных свят і натхняюць на дасягненне працоўных і  спартыўных перамог.

Дзяржаўныя сімвалы заўсёды нагадваюць нам аб доме, даюць магчымасць адчуць, што беларусы – гэта адзіны народ. У нас свая дзяржава, свая свядомасць і свая культура.

Сёння мы павінны рабіць усё магчымае, каб захаваць і ўмацаваць сваю суверэнную дзяржаву, сваёй плённай працай, талентам і самаадданасцю праслаўляць свой сцяг, родную Беларусь, а разам з ёй і Брэстчыну.

У гэты святочны дзень жадаем ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту, магчымасці будаваць сваю будучыню пад мірным небам.

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт 
Брэсцкі абласны
 Савет дэпутатаў

Герб Брестской области