Печать

Поздравление от руководства области с Днем Независимости Республики Беларусь

Паважаныя жыхары Берасцейшчыны!
Дарагія ветэраны!

Шчыра віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята для беларусаў з‘яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, імкнення да свабоды, агульнай адказнасці за сучаснасць і будучыню сваей Бацькаўшчыны.

Значнай вяхой на шляху да незалежнасці нашай дзяржавы стала вялікая дата вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – трэцяе ліпеня тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртага года.

Самаахвярнай барацьбой з ворагам, непахіснай воляй і незвычайнай мужнасцю нашы бацькі, дзяды і прадзеды адстаялі мір і свабоду.

Мы заўсёды будзем бясконца ўдзячныя вам, дарагія нашы ветэраны, за стойкасць, адданасць Айчыне і вернасць сваёй зямлі.

Сённяшняе пакаленне беларусаў сваімі талентамі, стваральнай працай і прафесіяналізмам мацуе суверэнітэт і нацыянальную бяспеку нашай краіны.

На нядаўна адбыўшымся Пятым Усебеларускім народным сходзе была прынята праграма развіцця рэспублікі на наступныя пяць гадоў. Мы ўпэўнены, што берасцейцы зробяць усе магчымае, каб і надалей наша вобласць уносіла свой важкі ўнёсак у росквіт беларускай зямлі.    

Ад усяго сэрца жадаем ўсім берасцейцам добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць любай Бацькаўшчыны.

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области