Печать

Вынікі работы за 2012 г. і задачы на 2013-ы будуць разгледжаны на абласной нарадзе работнікаў культуры і мастацтва

Выніковая абласная нарада работнікаў культуры і мастацтва адбудзецца ў Брэсце 8 лютага ў Абласным грамадска-культурным цэнтры.

На нарадзе плануецца:
- разгледзіць пытанне "Аб рабоце ўпраўлення, аддзелаў і ўстаноў культуры і мастацтва Брэсцкай вобласці ў 2012 годзе і задачах на 2013 год";
- падвесці вынікі абласных спаборніцтва “За лепшую пастаноўку работы КАУ” і агляду-конкурсу “За лепшую арганізацыю работы па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” з узнагародай пераможцаў.

На пачатку мерапрыемства (з 10.00 до 11.00) удзельнікі нарады змогуць азнаёміцца з выставай “Традыцыйны касцюм Брэстчыны: ад мінулага да сучаснага” і праглядзець відэафільм аб развіцці і дасягненнях рэгіянальнай культуры за 2012 год.

Пачатак нарады - 11.00.

Упраўленне культуры

Герб Брестской области