Печать

Шэраг прадпрыемстваў і прадстаўнікоў Брэскай вобласці адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.

RBТак, за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці адкрытаму акцыянернаму таварыству “Савушкін прадукт” прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2017 г. № 198)

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароджана адкрытае акцыянернае таварыства “Цяплічны камбінат “Бярэсце”. (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 31 мая 2017 г. № 406)

Таксама, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2017 г. № 199 за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выключныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці сферы абслугоўвання насельніцтва, навукі, адукацыі, культуры і спорту узнагароджаны:

ордэнам Айчыны IІ ступені:
Мароз Юрый Дзмітрыевіч – генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі»;

медалём «За адзнаку ў воінскай службе»:
Буснюк Уладзімір Паўлавіч – начальнік штаба – першы намеснік камандзіра 382-га асобнага гвардзейскага дэсантна-штурмавога батальёна 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна- штурмавой брыгады Узброеных Сіл, маёр;

Сарока Андрэй Васільевіч – намеснік камандзіра 115-га зенітнага ракетнага палка Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, падпалкоўніка;

медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»:
Курылік Вольга Міхайлаўна – старшы інспектар мытнага паста «Варшаўскі мост» Брэсцкай мытні;

медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»:
Цітоў Мікалай Яўгеньевіч – намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», падпалкоўнік ўнутранай службы;

медалём Францыска Скарыны:
Харычкава Алена Уладзіміраўна – вучоны сакратар дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Герб Брестской области