Печать

Поздравление от руководства области с Днем Независимости Республики Беларусь

Паважаныя жыхары Берасцейшчыны!

Дарагія ветэраны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гістарычная дата, азнаменаваная вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, па праву стала галоўным святам  нашай дзяржавы.

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці пакаленням беларусаў, якія цаной вялікіх намаганняў і ахвяр здабылі свабоду роднай краіны, тым самым стварылі маральны падмурак для выхавання духоўнасці і патрыятызму ў падрастаючага пакалення.

Сёння мы адчуваем асаблівы гонар за права звацца беларусам, жыць, вучыцца і працаваць ў  свабоднай і  сувярэннай краіне.

Гэты гонар грунтуецца на памяці аб гераічным мінулым нашай Бацькаўшчыны, шматвяковых самабытных традыцыях, якія   мы шануем і прымнажаем на карысць землякоў.

Сучасную моцную і квітнеючую Беларусь стварае кожны з нас, сваёй штодзённай працай і творчым натхненнем. Разам мы будуем прамысловыя і сельскагаспадарчыя аб’екты, жылыя дамы, новыя школы, дзіцячыя садкі, дамы культуры і спартыўныя ўстановы.

Галоўнае, мы маем добры патэнцыял і жаданне сумленна працаваць. І дзякуючы гэтаму, усе, нават самые складаныя задачы, мы абавязкова паспяхова вырашым.

Ад душы жадаем ўсім добрага здароў'я, шчасця, дабарабыту і новых здзяйсненняў на карысць краіны і роднага краю.  

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт   
Брэсцкі абласны 
Савет дэпутатаў

Герб Брестской области