Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Берасцейшчыны!

Шаноўныя ветэраны!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дата 3 ліпеня 1944 года ў летапісе беларускай дзяржавы асаблівая. У гэты дзень у адзінае цэлае зліліся вялікія падзеі – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.

Урачыста адзначаючы галоўнае свята сваёй дзяржавы, ад усяго сэрца дзякуем удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Цаной уласнага жыцця яны адстаялі мір і свабоду на роднай зямлі. Мужнасць, патрыятызм і самаахвярная любоў да Радзімы салдат Перамогі стварылі надзейны духоўны падмурак, на якім пабудавана міралюбівае грамадства са сваімі традыцыямі і пераемнасцю пакаленняў.

Дарагія землякі!

Дзякуючы працы вашых руплівых рук, Брэстчына з’яўляецца адным з найпрыгажэйшых куткоў Айчыны. А магчымасць зрабіць жыццё ў родным краі яшчэ больш утульным і камфортным, цалкам залежыць ад кожнага з нас. Давайце ў  Год малой Радзімы ўпрыгожым сваю зямлю добрымі справамі і пачынаннямі, якія ў  чарговы раз будуць сведчыць пра вернасць і адданасць берасцейцаў Радзіме – вялікай і малой.

У гэты святочны дзень мы зычым міру, цяпла і дабрабыту ў вашы дамы, аптымізму, натхнення і любові – у вашы сэрцы.

Няхай Дзень Рэспублікі заўжды будзе для кожнага грамадзяніна Беларусі светлым днём гонару за родную краіну!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Герб Брестской области