Версия для слабовидящих
Печать

21 лютага ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбудзецца абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”

Размещено: .

Арганізатарамі свята з’яўляюцца ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.

У праграме абласнога свята запланаваны шэраг мерапрыемстваў:

І. 12.00-14.30 Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

У конкурсе прымуць удзел маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 31 года па стану на 1 чэрвеня 2019 года, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў, заявілі аб сабе поспехамі ў значных фестывалях і конкурсах і пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Па выніках абласнога тура будуць адабраны тры лепшыя выканаўцы ад Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў ІІІ этапе Нацыянальнага конкурсу, згодна Інструкцыі аб арганізацыі і правядзенні Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песніНацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

ІІ. 14.30-15.00 Прэзентацыя зборніка “Байкі баю – усіх забаўляю” Анастасіі Якавец, кіраўніка народнага фальклорнага калектыву “Лабчанка” Лабчанскага сельскага Дома культуры ДзУК “Цэнтральная клубная сістэма Лунінецкага раёна”;

III.    15.00-16.00 Святочны канцэрт “Красуй, Беларусь” з удзеламБрэсцкага гарадскога аркестара духавой і эстраднай музыкі  (мастацкі кіраўнік – В. Коваль), лепшых салістаў горада Брэста, ў рэпертуары якіх ёсць творы беларускіх аўтараў, апрацоўкі беларускіх песень; асобныя выканаўцы-чытальнікі і мастацкія калектывы ўстаноў культуры Лунінецкага раёна.

IV.    16.00-17.00 Этнадыскатэка “Час вяртання”.

Уваход на мерапрыемствы свята свабодны.

Герб Брестской области