Версия для слабовидящих
Печать

“У славу агульнай Перамогі” у Івацэвіцкім раёне (Івацэвічы, 26.09.2020)

Размещено: .

10798-1 10798-1 10798-2 10798-2 10798-3 10798-3 10798-4 10798-4 10798-5 10798-5

У чацвер, 26 верасня, у Івацэвічах прайшла міжнародная патрыятычная акцыя “У славу агульнай Перамогі”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Каля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан (сквер па вул. Савецкай райцэнтра) сабраліся прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый раёна, прадпрыемстваў, устаноў, ваеннаслужачыя 174-га вучэбнага палігона, вучні школ раёна, каб ва ўрачыстай абстаноўцы правесці перадачу зямлі з месцаў пахавання і брацкіх магіл Івацэвіцкага раёна.

Мэта – захавання гістарычнай памяці і увекавечанні імён загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сімвалічныя жмені зямлі, ўзятыя з 56 воінскіх пахаванняў Івацэвіцкага раёна, дзе знайшлі свой спачын абаронцы радзімы і мірныя жыхары, будуць пераданы на вечнае захоўванне ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

Крыніца: раённае выданне «Івацэвіцкі веснік»

Герб Брестской области