Печать

18 мая - Міжнародны дзень музеяў.

Размещено: .

brokm18 мая -  Міжнародны дзень  музеяў.

Паважаныя супрацоўнікі і наведвальнікі

музеяў Берасцейшчыны!

 

Прыміце сардэчныя віншаванні з Міжнародным днём музеяў.

Уклад музейнай справы ў развіццё грамадства з’яўляецца неацэнным і бясспрэчным. Крапатлівая праца музейных работнікаў дае магчымасць пазнаць ход гісторыі, адчуць дух далёкіх часоў, далучыцца да таямніц, якія захоўваюць экспанаты.

Сёння музеі не толькі далучаюць нас да гістарычнай і духоўнай памяці народа, але і з’яўляюцца скарбніцамі нацыянальнай культуры, цэнтрамі адукацыі і патрыятычнага выхавання.

Дзякуючы намаганням музейшчыкаў розных пакаленняў за апошнія гады на Брэстчыне створаны шэраг новых цікавых музеяў з каштоўнымі фондамі.

Шчырыя словы ўдзячнасці выказваем працоўным калектывам музеяў вобласці за добрасумленную працу, імкненне стварыць як мага лепшыя ўмовы для развіцця духоўнага, інтэлектуальнага і культурнага патэнцыялу грамадства.

Упэўнены, што дзверы нашых музеяў будуць заўжды гасцінна адчынены ўсім наведвальнікам, экспазіцыі будуць вабіць сваёй разнастайнасцю і ўнікальнасцю,  а прафесіяналізм і творчая дзейнасць музейшчыкаў будзе спрыяць фарміраванню пачуцця гонару за нашу родную зямлю, яе багатую матэрыяльную і духоўную спадчыну.

Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, радасці і натхнення!

Брэсцкі абласны                                              Брэсцкі абласны

выканаўчы камітэт                                          Савет дэпутатаў

Герб Брестской области