Версия для слабовидящих
Печать

Тое, што аб’ядноўвае пакаленні. У мінулую суботу ляхавіцкая плошча Перамогі стала першым месцам на Брэстчыне, адкуль капсула памяці з зямлёй адправілася ў Брэсцкую крэпасць

Размещено: .

У мінулую суботу ляхавіцкая плошча Перамогі стала першым месцам на Брэстчыне, адкуль капсула памяці з зямлёй адправілася ў Брэсцкую крэпасць. Пра міжнародны патрыятычны праект «На славу агульнай Перамогі» «ЛВ» расказваў у № 71 («Зямля як каштоўны сведка»).

Сімвалічна, што юныя ляхавічане ў гэты дзень папоўнілі рады членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Раённы злёт аб’яднаў 220 хлопчыкаў і дзяўчынак з 15 піянерскіх дружын.

Пранікнёна гучалі словы старшыні дэпутацкага корпуса раёна Леаніда Калбаса. Ён гаварыў пра тое, што акцыя стварае новую культуру памяці пра вайну. Гэта наш абавязак зберагчы гераічную спадчыну, увекавечыць імя кожнага воіна. А без пяці хвілін піянерам пажадаў захоўваць і прымнажаць традыцыі сяброўства і патрыятызму, завешчаныя пакаленнямі пераможцаў.

Па плошчы разносіцца клятва піянераў: «..любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі…». На заклік старшыні раённага савета ГА БРПА Аксаны Субоцкай – аднагалосны адказ: 
– «Заўсёды гатовы!» 

Імгненне – і ганаровыя госці, і піянерскія лідары павязалі юным землякам чырвона-зялёныя гальштукі. Цяпер слова за вамі, новаспечаныя піянеры. І гэта слова ў карысных справах, шматлікіх акцыях, задумах і ідэях. 

Больш за тыдзень у Ляхавіцкім раёне збіралі жменькі зямлі з кожнага з воінскіх пахаванняў. Гэта зямля сабрана ў адну капсулу, якая 9 мая 2020 года будзе разам з капсуламі з усіх куткоў Беларусі перададзена ў крыпту храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, у Мінску для вечнай малітоўнай памяці.

Капсулу з зямлёй з Ляхавіччыны пакуль перадалі на захоўванне ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». А мяшочкі з зямлёй, што засталася, стануць экспанатамі ў музеі СШ № 2.

Маргарыта КУХТА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

     

Крыніца: раённая газета «Ляхавіцкі веснік»

Герб Брестской области