Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Размещено: .

RBПаважаныя жыхары Берасцейшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Нацыянальныя сімвалы нашай краіны ўшаноўваюць вялікія подзвігі продкаў, умацоўваюць сувязь пакаленняў і аб’ядноўваюць беларусаў у імкненні  да мірнага жыцця і стваральнай працы.

На долю беларускай зямлі выпала шмат выпрабаванняў, якія наш народ з годнасцю пераадолеў. І сёння Рэспубліка Беларусь, а разам з ёй і наша Брэстчына, упэўнена  рухаюцца па шляху пазітыўных пераўтварэнняў, вырашаюць задачы сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця.

Не сумняваемся, што жыхары нашай вобласці шчыра любяць сваю краіну, ганарацца яе сімваламі і надалей будуць праслаўляць іх сваімі працоўнымі поспехамі, навуковымі адкрыццямі, спартыўнымі і творчымі дасягненнямі.

Ад душы жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, аптымізму, поспехаў ва ўсіх добрых справах на карысць нашай агульнай дзяржавы і свайго роднага краю.

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Последние новости

Герб Брестской области