Версия для слабовидящих
Печать

Віншаванне ад кіраўніцтва вобласці з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Размещено: .

RBПаважаныя жыхары Берасцейшчыны!

Дарагія ветэраны!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з  Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-ай гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дата 3 ліпеня сімвалізуе адзінства нашага міралюбівага грамадства, яго мужнасць і гераізм, павагу да сваёй гісторыі і пераемнасць пакаленняў. Гэтае свята – у сэрцы кожнага, хто ведае цану міру і стабільнасці.

Самым складаным выпрабаваннем для Беларусі на няпростым шляху да незалежнасці была Вялікая Айчынная вайна. Таму сёння мы выказваем шчырую ўдзячнасць шаноўным ветэранам, якія вызвалілі краіну ад гітлераўскіх захопнікаў і ў пасляваенны час аднаўлялі рэспубліку. Для нас, беларусаў, іх подзвіг  – гэта духоўны падмурак, які сілкуе пачуццё патрыятызму і фарміруе грамадзянскую свядомасць, дапамагае пераадольваць цяжкасці і паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы.

Беражліва захоўваючы памяць пра герояў-вызваліцеляў, жыхары нашай вобласці добрасумленнай працай і добрымі пачынаннямі працягваюць слаўныя традыцыі пакалення пераможцаў. Галоўнае ж – у нас ёсць патэнцыял для далейшага развіцця і ўпэўненага  руху наперад.

Упэўнены, што наша сумесная адказнасць за дабрабыт Берасцейшчыны дапамогуць нам зрабіць родны кут самым прыгожым, утульным, камфортным месцам для жыцця.

Паважаныя землякі!

Ад усяго сэрца зычым вам міру, шчасця, здароўя, аптымізму і новых дасягненняў на карысць Бацькаўшчыны.

З Днём Рэспублікі!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Последние новости

Герб Брестской области