БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы

Пярцоў: ад паспяховага вырашэння медыясферай новых задач залежыць наша будучыня

02.06.2023 15:06

2 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Новыя рэаліі ставяць перад медыясферай новыя задачы, ад вырашэння якіх будзе залежаць наша будучыня. Аб гэтым у Брэсце на палях III Форуму медыйнай супольнасці Беларусі заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што апошнім часам узмацнілася грамадскае запатрабаванне на якасць інфармацыі, узнікла вострая неабходнасць барацьбы з фэйкамі. Журналісты павінны дасведчана і прафесіянальна, пры гэтым аператыўна, процістаяць хлусні і фальсіфікацыі, якія запаланілі інфармацыйную прастору.

"Новыя рэаліі ставяць перад медыясферай новыя задачы, ад вырашэння якіх будзе залежаць наша будучыня. Форум дае цудоўную магчымасць абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі, падзяліцца вопытам адзін з адным. Вы бачыце, наколькі паскорыўся працэс лічбавізацыі, як хутка мяняюцца густы аўдыторыі, з'яўляюцца новыя формы падачы інфармацыі, трансфармуюцца сацыяльныя сеткі. Для большай папулярнасці ў чытача, гледача, слухача патрэбны новы шматаспектны падыход. Адсюль і тэма сённяшняга мерапрыемства - крос-медыйная журналістыка", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.

Удзельнікі форуму абмяркуюць, якой сёння павінна быць журналістыка, як паспяхова пашыраць свой кантэнт на розных пляцоўках, якія формы работы ў сучасных медыя найбольш запатрабаваны аўдыторыяй.

Міністр інфармацыі звярнуў увагу на тое, што беларускія СМІ за апошні год сталі больш аператыўнымі і ўпэўненымі, з'явілася рэгіянальная аналітыка, сталі больш разнастайнымі матэрыялы. Журналісты сталі больш увагі ў сваіх матэрыялах удзяляць праблемам і пытанням, якія хвалююць грамадзян. Гэта прынесла свае вынікі. У прыватнасці, вырасла колькасць праглядаў рэсурсаў і іх цытуемасць. "Але галоўнае - аўдыторыя застаецца з вамі, давярае і спадзяецца на вашу падтрымку і дапамогу. Вы сталі больш прыкметнымі ў сетцы інтэрнэт. Калі ў снежні 2022 года інтэрнэт-аўдыторыя рэгіянальных СМІ складала каля 2,8 млн чалавек, то ў лютым 2023-га - звыш 3,1 млн. Адна з задач, якую ставіць перад сабой Міністэрства інфармацыі, - запуск нацыянальнай сістэмы вымярэнняў у інтэрнэце. Таксама сёння аб гэтым пагаворым", - сказаў Уладзімір Пярцоў.

Асобна міністр спыніўся на тэме аптымізацыі асобных рэдакцый СМІ. Такое рашэнне дало станоўчыя рэзультаты. "Гэта датычыцца паляпшэння не толькі знешняга выгляду выдання, але і змястоўнай часткі. Паспяховая работа створаных медыяхолдынгаў яшчэ раз даказала ўсім, што неабходнасць прыняцця такіх мер прадыктавана часам", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.

Ён прывёў прыклад холдынга, створанага ў Брэсцкай вобласці. Да абласной газеты "Заря" былі далучаны раённыя газеты Маларыцкага, Жабінкаўскага і Ганцавіцкага раёнаў. "Такое рашэнне дало магчымасць значна палепшыць як знешняе аблічча выданняў, так і якасць публікуемых матэрыялаў. Павялічана колькасць аналітычных, контрпрапагандысцкіх матэрыялаў, з'явіліся новыя праекты і рубрыкі. Больш таго прыкметна вырас тыраж абласной газеты. Усе газеты холдынга працуюць бясстратна, хоць раней сітуацыя была іншая", - заўважыў міністр інфармацыі.

У III Форуме медыйнай супольнасці ў Брэсце прымаюць удзел каля 250 чалавек: прадстаўнікі дзяржаўных рэспубліканскіх, карпаратыўных, рэгіянальных СМІ, сеткавых выданняў, ідэалагічныя работнікі, супрацоўнікі прэс-службаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, эксперты ў сферы камунікацый.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі