БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы

"Ёсць чым ганарыцца, але трэба рухацца далей". Вось што патрабуе Лукашэнка ад сельскай гаспадаркі

16.04.2024 11:04
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыям ёсць чым ганарыцца, але работу сельскагаспадарчай галіны трэба зрабіць больш устойлівай, а яе развіццё - прагрэсіўным. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта нарада, адзначыў кіраўнік дзяржавы, з'яўляецца лагічным прадаўжэннем практыкі аб'ектыўнага і сістэмнага аналізу стану спраў у канкрэтных сферах эканомікі. На парадку дня гэты раз - пытанні развіцця аграрнай галіны, павышэння эфектыўнасці яе работы і павелічэння яе ўкладу ў сукупны нацыянальны даход.

"Ад стану спраў у вёсцы шмат у чым залежаць дабрабыт нашых людзей, валютныя паступленні, узровень харчовай бяспекі і ў канчатковым выніку сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У цэлым аграрыям ёсць чым ганарыцца. Беларусь у поўным аб'ёме забяспечвае сябе асноўнымі відамі прадуктаў харчавання. Істотна перасягае іншыя дзяржавы СНД па вытворчасці такой прадукцыі і спажыванні на душу насельніцтва".

/Будзе дапоўнена/.
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі