БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы

Місія ЮНЕСКА пацвердзіла негатыўны ўплыў польскай агароджы на экасістэмы ў Белавежскай пушчы

29.03.2024 14:03
Фота Мінпрыроды
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэактыўная маніторынгавая місія ЮНЕСКА/МСАП пацвердзіла негатыўны ўплыў агароджы, узведзенай Польшчай, на экасістэмы ў Белавежскай пушчы. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З 24 па 26 сакавіка 2024 года ў трнсгранічным аб'екце сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча" працавала рэактыўная маніторынгавая місія, у склад якой увайшлі два міжнародныя эксперты з ЮНЕСКА і МСАП. З беларускага боку ў ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі і кіраўніцтва нацыянальнага парку "Белавежская пушча", Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Камітэта дзяржкантролю Беларусі, аддзяленняў КДК Брэсцкай і Гродзенскай абласцей і іншыя.

Маніторынгавая місія арганізуецца ў рамках выканання рашэння, прынятага на 45-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў мэтах правядзення ацэнкі ўздзеяння загараджальнага збудавання, узведзенага Польшчай на граніцы з Беларуссю, якое праходзіць у тым ліку па тэрыторыі трансгранічнага аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча, на экасістэмы гэтага аб'екта.

"Для гэтага эксперты два дні абследавалі ўчасткі, якія прымыкаюць да агароджы на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, - расказаў Аляксандр Корбут. - Гэтаму папярэднічала доўгая, на працягу трох гадоў, работа беларускага боку з усімі міжнароднымі арганізацыямі. Як толькі з'явілася інфармацыя аб тым, што польскі бок збіраецца будаваць загароду ўздоўж беларуска-польскай граніцы, разрэзаўшы тым самым адзіны комплекс "Белавежскай пушчы", Беларусь неадкладна разгарнула работу на міжнародных пляцоўках. Мінпрыроды, а таксама іншыя арганізацыі, звярталіся ў розныя міжнародныя структуры з просьбай аказаць садзейнічанне ў вырашэнні гэтага пытання. Толькі ЮНЕСКА, як добрасумленная і непрадузята выконваючая свае абавязкі арганізацыя, усвядоміла маштаб трагедыі і прыняла рашэнне аб накіраванні рэактыўнай маніторынгавай місіі. Мінпрыроды запрашала і польскі бок паўдзельнічаць у рабоце місіі на нашай тэрыторыі, мы таксама былі гатовы выехаць на польскі бок Белавежскай пушчы. На жаль, палякі не адгукнуліся на нашу прапанову. Міжнародныя эксперты працавалі асобна з польскім і беларускім бокам".

Паводле яго слоў, занепакоенасць Беларусі пагаршэннем стану экасістэм Белавежскай пушчы ў сувязі з негатыўным уздзеяннем загараджальнага збудавання пацвярджаецца. Як з беларускага боку, так і з боку міжнародных экспертаў абазначаны асноўныя сферы негатыўнага ўздзеяння гэтага збудавання на экасістэмы нацыянальнага парку.-0-

Фота Сяргея Шэлега
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі