9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя нюансы аплаты камандзіровачных расходаў растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.
Так, у ведамстве адказалі на пытанне, ці кампенсуецца кошт усіх білетаў, калі да пункта назначэння трэба рабіць перасадкі. "Праезд да месца камандзіроўкі і назад кампенсуецца па фактычным кошце ўсіх праязных дакументаў на рэгулярны транспарт (поезд, аўтобус, самалёт)", - растлумачылі ў міністэрстве.
Акрамя таго, калі работніка адпраўляюць у камандзіроўку па месцы яго пастаяннай рэгістрацыі, яму ўсё роўна неабходна аплачваць сутачныя і расходы на жыллё. Месцам камандзіроўкі лічыцца любое месца, якое адрозніваецца ад пастаяннага месца працы, незалежна ад месца жыхарства работніка. Сутачныя і расходы на жыллё кампенсуюцца ў агульным парадку.
На прыкладзе таксама растлумачылі сітуацыю, калі гасцініца знаходзіцца ў іншым горадзе: "Работніка накіравалі ў Скідзель, але з-за адсутнасці месцаў ён жыў у гасцініцы ў Гродне (у загадзе адлюстравалі пражыванне ў Гродне). Кампенсуецца кошт жылля зыходзячы з кошту нумара першай катэгорыі ў гасцініцы Гродна (па дакументах або працэнт ад нормы, калі дакументаў няма), а таксама расходы на праезд: дарога з Гродна ў Скідзель і назад кампенсуецца па праязных дакументах. Акрамя таго, выплачваюцца сутачныя".
Калі работнік зняў двухмесны нумар першай катэгорыі, яму кампенсуецца ўся сума. "Заканадаўства не абмяжоўвае колькасць месцаў у нумары. Кампенсуецца кошт па дакументах у межах кошту нумара першай катэгорыі ў гасцініцы населенага пункта камандзіроўкі", - растлумачылі ў Мінпрацы.
Таксама пры камандзіроўцы за мяжу на аснове дакументаў кампенсуюцца расходы на таксі да/ад аэрапорта, вакзала і месца перасадак.
Калі прымаючы бок забяспечваў харчаваннем і транспартам не ўсе дні, то сутачныя не выплачваюцца толькі за тыя дні, калі работнік быў поўнасцю забяспечаны (трохразовае харчаванне, уключаючы сняданкі, транспарт у межах пункта камандзіроўкі). Калі чагосьці не хапала (напрыклад, не было сняданку або вячэры), за гэты дзень сутачныя выплачваюцца ў поўным памеры.-0-