13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рыэлтарскія паслугі ў Беларусі з 16 мая маюць права аказваць толькі рыэлтары, якія з'яўляюцца членамі Палаты рыэлтараў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве юстыцыі.
З гэтай даты ўступаюць у сілу асноўныя палажэнні закона ад 8 мая 2025 года "Аб рыэлтарскай дзейнасці".
"Прыём у члены Палаты рыэлтараў пачаты з 16 красавіка бягучага года. Заклікаем спажыўцоў уважліва правяраць паўнамоцтвы і статус асоб, якія аказваюць рыэлтарскія паслугі, іх адпаведнасць адначасова наступным умовам. Асоба павінна знаходзіцца ў штаце рыэлтарскай арганізацыі на пасадзе рыэлтара і мець ідэнтыфікацыйную пластыкавую картку рыэлтара. Праверыць такую інфармацыю можна, звярнуўшыся да Рэестра рыэлтараў Рэспублікі Беларусь, размешчанага на сайце Міністэрства юстыцыі. Рэестр змяшчае звесткі аб працаўладкаванні ў рыэлтарскую арганізацыю, а таксама нумары і даце выдачы ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі", - адзначылі ў Мінюсце.
Другая ўмова - рыэлтар павінен з'яўляцца членам Палаты рыэлтараў. Спісы членаў Палаты рыэлтараў з указаннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) рыэлтара, нумара і даты выдачы пасведчання аб атэстацыі рыэлтара, месца работы размешчаны на афіцыйным сайце Палаты рыэлтараў у сетцы Інтэрнэт.
"Рыэлтар, які знаходзіцца ў штаце рыэлтарскай арганізацыі, але не ўступіў у члены Палаты рыэлтараў да 16 мая бягучага года, адхіляецца ад аказання рыэлтарскіх паслуг. Для выканання дагавораў, па якіх такая асоба з'яўляецца адказнай, вызначаецца спецыяліст, які з'яўляецца членам Палаты рыэлтараў. Прадоўжыць аказанне рыэлтарскіх паслуг такая асоба зможа толькі пасля ўступлення ў члены Палаты рыэлтараў", - адзначылі ў міністэрстве.-0-