БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы

Намеснік старшыні аблвыканкама Краўчук Вадзім Васільевіч

05.04.2024 09:04
Тэлефон:(+375 162) 26-95-14

Прыёмная:(+375 162) 26-95-14
Факс:(+375 162) 20-99-04

ажыццяўляе кіраўніцтва сацыяльна-культурным комплексам, інфармацыйнай і ідэалагічнай работай;
ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне працы, садзейнічання занятасці насельніцтва, сацыяльнай абароны, альтэрнатыўнай службы, развіцця турызму, дэмаграфічнай бяспекі;
арганізуе работу з кіруючымі кадрамі, рэзервам кадраў і з насельніцтвам.

Курыруе пытанні:
•   аховы здароўя;
•   адукацыі;
•   культуры і мастацтва;
•   фізічнай культуры, спорту і турызму;
•   інфармацыйнай дзейнасці і сродкаў масавай інфармацыі;
•   маладзёжнай палітыкі;
•   рэлігійных арганізацый;
•   палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і прафсаюзаў;
•   каардынацыі ўзаемадзеяння з прафсаюзнымі арганізацыямі;
•   своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
•   арганізацыі кніжнага гандлю;
•   сямейнай і гендарнай палітыкі;
•   аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння;
•   арганізацыі і кантролю абароны дзяржаўных сакрэтаў у аблвыканкаме, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённых выканаўчых камітэтах;
•   выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва вобласці па курыруемых галінах.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
•   Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
•   устаноў адукацыі, арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
•   дзяржаўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»;
•   Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
•   прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва;
•   Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
•   камунальнага ўнітарнага інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты «Заря» і іншых сродкаў масавай інфармацыі незалежна ад формы ўласнасці;
•   Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белсаюздрук»;
•   Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа;
•   Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў»;
•   Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў;
•   грамадскіх дзіцячых, маладзёжных, жаночых, ветэранскіх арганізацый;
•   абласных аддзяленняў фондаў культуры, міру, міласэрнасці і здароўя;
•   Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»;
•   Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры»;
•   Брэсцкага абласнога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд»;
•   Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды»;
•   аддзяленняў творчых саюзаў.

Узначальвае:
•   каардынацыйны савет па апецы над асобамі, прызнанымі ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі;
•   камісію па забеспячэнні кантролю за арганізацыяй належнага і якаснага харчавання дзяцей ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці;
•   савет па дэмаграфічнай бяспецы Брэсцкага аблвыканкама;
•   каардынацыйны савет па справах моладзі;
•   міжведамасны каардынацыйны савет па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях»;
•   міжведамасны абласны каардынацыйны савет па турызме;
•   абласны міжведамасны савет па пытаннях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва;
•   абласны міжведамасны савет па праблемах інвалідаў;
•   Брэсцкі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны;
•   Брэсцкі абласны мастацкі экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве;
•   абласны грамадскі савет па культуры і мастацтве;
•   камісію па справах непаўналетніх аблвыканкама;
•   наглядальную камісію пры аблвыканкаме;
•   абласную эвакуацыйную камісію;
•   абласную прызыўную камісію;
•   абласную камісію па археалагічных аб'ектах і артэфактах;
•   экзаменацыйную камісію па прыёме кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу ў структурныя падраздзяленні аблвыканкама, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, апарату мясцовых Саветаў дэпутатаў;
•   камісію па атэстацыі намеснікаў старшынь гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, намеснікаў кіраўнікоў адміністрацый раёнаў г. Брэста, якія курыруюць пытанні сацыяльна-культурнага комплексу, інфармацыйнай і ідэалагічнай работы, намеснікаў старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама і іншых дзяржаўных служачых галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, намесніка начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама, намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама, намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама, галоўнага рэдактара камунальнага ўнітарнага інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты «Заря»;
•   абласную камісію па правядзенні агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы;
•   абласную камісію для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
•   міжведамасную рабочую групу па пытаннях рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай дысцыпліны»;
•   часовую абласную камісію па садзейнічанні перапісу насельніцтва Брэсцкай вобласці 2019 года;
•   абласную конкурсную камісію па адборы кандыдатур, якія накіроўваюцца на падрыхтоўку, перападрыхтоўку, стажыроўку ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у рамках дзяржаўнага заказу;
•   абласную экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяў экстрэмізму;
•   камісію па фарміраванні перспектыўнага кадравага рэзерву аблвыканкама;
•   рабочую групу па каардынацыі работы з насельніцтвам;
•   рабочую групу аблвыканкама па разглядзе пытанняў аб павышэнні ўзроўню заработнай платы;
•   рабочую групу аблвыканкама па каардынацыі работы з грамадзянамі і дэбюракратызацыі.

Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:
•   Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях»;
•   Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва»;
•   Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г. № 5 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе»;
•   Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;
•   Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання:
•   Дзяржаўнай праграмы на 2015-2020 гады па ўвекавечанні загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2014 г. № 534;
•   Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2016 г. № 73;
•   Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2016 г. № 180;
•   Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2016 г. № 200;
•   Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 г. № 232;
•   Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2016 г. № 250;
•   Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2016 г. № 303.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
•   камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама;
•   галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама;
•   галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама;
•   галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама;
•   упраўлення культуры аблвыканкама;
•   упраўлення спорту і турызму аблвыканкама;

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі