БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы

Першы намеснік старшыні аблвыканкама Гарадзецкі Дзмітрый Мікалаевіч

05.04.2024 16:04

Тэлефон:
(+375 162) 26-95-08

Прыёмная: (+375 162) 26-95-08
тэлефон/факс (+375 162) 26-99-01

ажыццяўляе кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам і перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Курыруе пытанні:

  • забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання;
  • паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб;
  • размеркавання тарыфных квот на ўвоз на тэрыторыю Брэсцкай вобласці свініны і мяса птушкі;
  • развіцця і фінансавага аздараўлення арганізацый аграпрамысловага комплексу;
  • лясной гаспадаркі;
  • выкарыстання зямельных рэсурсаў;
  • аховы навакольнага асяроддзя;
  • гідраметэаралогіі;
  • своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
  • выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Брэсцкай вобласці па курыруемых галінах;
  • прадастаўлення ў арэнду рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў;
  • дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

  • Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання, арганізацый Міністэрства
  • лясной гаспадаркі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  • Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету;
  • рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;
  • рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
  • дзяржаўнага аб'яднання «Кіруючая кампанія холдынга «Канцэрн Брэстмясамалпрам»;
  • дзяржаўнага аб'яднання «Брэстмеліяводгас»;
  • камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Кіруючая кампанія холдынга «Брэстаблхлебапрадукт»;
  • абласнога камунальнага ўнітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства па аказанні комплексу агратэхнічных, агратэхналагічных, аграхімічных і забеспячэнска-гандлёвых паслуг «Брэстаблаграсэрвіс»;
  • рэгіянальнай дырэкцыі па Брэсцкай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк», за выключэннем пытанняў фінансавання будаўніцтва аб'ектаў і дзейнасці арганізацый будаўнічага комплексу;
  • Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза;
  • філіяла «Брэсцкі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі
  • і маніторынгу навакольнага асяроддзя» дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі,
  • кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя»;
  • даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Брэстдзіпразем» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем»;
  • Брэсцкай абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Санаторна-курортная арганізацыя «Брэстаграздраўніца».

Узначальвае:

  • камісію па атэстацыі першых намеснікаў старшынь раённых выканаўчых камітэтаў – начальнікаў упраўленняў  па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснікаў старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні  аблвыканкама, намесніка начальніка ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама, генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб'яднання «Кіруючая кампанія холдынга «Канцэрн Брэстмясамалпрам», генеральнага дырэктара дзяржаўнага  аб'яднання «Брэстмеліяводгас»;
  • конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кадраў аблвыканкама;
  • камісію па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Брэстчыны»;
  • камісію па правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага
  • бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады;
  • рабочую групу па аказанні садзейнічання ў рэалізацыі ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2014 г. № 348 і № 349 па рэарганізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і пераўтварэнні  сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў;
  • рабочую групу па аказанні садзейнічання пры разглядзе пытанняў, якія ўзнікаюць пры ўдасканаленні  арганізацыйнай структуры аграпрамысловага комплексу і фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый.

Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:

Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання:

  • Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 скавіка 2016 г. № 196;
  • Дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 205;
  • Дзяржаўнай праграмы «Беларускі лес» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2016 г. № 215.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

  • камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама;

упраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама.

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі